Старонка:Варта (1918).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гісторыя нашай бацькаушчыны.

Неміга і Менск.

Стацця гісторыка Рамана Суніцы.

Паміж пытаньнямі з дагістарычнай геаграфіі нашае Беларусі, якіе ні раз ужо паднімаліся, ёсьць адно, над выясьненням катораго, дзеля нідахвата пісьменных гістарычных данных, бэзрэзультатна працавало шмат вучоных. Маем тутака на думцы Немігу, гэтую слаўную рэку Немігу, на каторай калісьці адбылася знаменітая бітва Ярославічоў з Усеславам Полацкім, так ярка адмалёвана аутарам «Слова аб палку Ігорэвым».

Імя гэтай Немігі ужо даўно звязывалася з імям горада Менска. Летапісец, паведаючы пад 1067 годам аб ваенных падзеях, якія закончыліся названай бітвай, успамінаючы аб Менску называець і Немігу: ..... „си же братья (Ярославічы) взяша Менеск, исѣкоша мужи, а жены и дѣти взяша на щиты, поидоша къ Немизѣ, и Всеславъ поиде противу“.

Разгледаючы даннае свідзецельства аб Немізе, якое трэба сказаць, ёсць едзіным у летапісі, вучоные муселі затрымацца на думцы аб вялікай яе геаграфічнай блізкасьці да горада Менска: дашэдшыя жэ да нас назвы «Неміга», як ручаёк у цяперашнім Менску, так і вуліца, па каторай ён цячэ, прывадзілі нікаторых да перакананьня, што гэты ручаёк і ёсць гістарычная Неміга.

Аднака адзін агульны пагляд на мейсца, гдзе павінна бы быць Неміга, прыняты ня быў: гісторыкі, асабліва расейскія, разыйшліся у дагадках. Адны — як Татішчэў, Карамзін, Арцыбашэў упэўнялі, што Неміга ні што іншае, адно Неман; другіе — як Неволін, Надеждін прынімалі, што Немігу трэба шукаць на поўнач ад Менска — па іх дагадкам гэта — Немоніца каля Барысава; або Немойка каля Сенна. Нарэшце Барсоў у сваіх «Очеркахъ русской исторической географіи» залічае да аднаго і старажытную Немігу і такіж ручаёк у Менску. Польскія гісторыкі, якія асновываліся на традыціях, заусёды прызнавалі Немігу у Менску за тую самую слаўную Немігу, каторая успамінаецца у летапісях. Прауда, польскія вучоныя бралі свае весткі са старых польскіх хронік, рукапісоў і кніжак, як, напрыклад, Нарбут, Крашэўскі, Сырокомля; за імі трымаўся гэтаго справядліваго пагляду і Адам Кіркор. Як ні як большая частка расейскіх гісторыкоў больш склонна шукаць Немігу не у Менску, а далёка за ім. Прычынай гэтаго было толькі ад-