Старонка:Варта (1918).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Полтаракевіча у ваколіцэ Сорак — Татары пад Вільняй. Кіцёп гэты складаецца з колькі сот страніц рукопісу, пісанный у канцы XVI, або пачатку XVII веку. Рукопіс не мае пачатку і канца. Дагэтуль удалось часьць яго расчытаць, перэпісываючы арабскіе літэры на лацінскіе — літэра у літэру атрымаўся чысты беларускі тэкст, каторы ніжэй падаю гражданкою.

Стр. 1-ая. „Напрод Божэ іме успамінайма, міласьць у нутрах свайіх уфундуем, першый і астатній он ест векоістый, да кожнай рэчы моцный ніхто ему непадобный ест, есьлі нічога не было стварыў сьветы“.

Стр. 2-ая. „Цёмна было, очы сьветласьці не відзелі. Куры не пелі, сабакі не брэхалі, дошч ішоў, цёмна было, вечер веяў. Разумеў, што судный дзень настаў“.

Разгледаючы гэтае старое провопісьмо беларускае, пісанае арабістыкай, мы бачым дзьве характэрные асобеннасьці, которых у кірылічным тэксьце старых беларускіх памятнікаў ніколі не спатыкаем, гэто ясны звук дз, напрыклад: дзень, невідзелі і т. д. Для гэтаго звука дз у арабскай транскрыпцыі істнуе асобое начэртанне літэры д, яна перачоркнута. Так сама другі звук ць, напрыклад: цёмна, сьветласьці, міласьць, — у кірылічнай транскрыпцыі, было-бы: тёмна і сьветласті, міласть, а тутака бачым, што звукі дзе і це ясна пісаліся арабістыкай, так як яны у жывой мове XVI, XVII векоў выгаварываліся. Гэта ёсьць не збурэный доказ, што жывая беларуская мова мае гэтые два характэрные звукі ад найдаўнейшых часоў і што новая беларуская транскрыпція, гражданіцэй і латынікай, зусім правільная, а усе ухішчрэння москвафілаў, каторые не прызнавалі дзе і це, фундуючысь на убожэстве і беднасьці кірылічнаго правопісма у недахватцэ знакоў для передачы памененых жывых звукоў беларуской мовы дзе і це, не маюць пад сабой ніякой навучнай падставы, апрача русыфікаторской тэндэнцыі, каторая пры адкрыцьці такого важваго памятніка беларускаго пісьмэнства, як «Кіцёп», арабістыкай па беларуску напісанаго у далёкай мінуўшчыне XVI і XVII вякоў, сама сабой падае.

Іван Луцкевіч.
м. Менск.