Старонка:Варта (1918).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адно перакананьне, што сучасны ручаёк Неміга ні мог быць у старых часах больш ці меньш вялікай рэчкай. Другой прычынай, дзеля каторай і трэба было сумлевацца ці старая Неміга і сучасная Неміга адно і тое самае, было паясненьне, каторае з вышэй прыведзенаго намі атрыўка летапісі, выводзіць прафэссар Доўнар-Запольскі. Ен каже,


Стары Менск.

(Минскъ-Бѣлорусскій, Минскъ-Губернскій или Минскъ-Литовскій).

Высокі Рынак, цяпера-жа так завомая «Соборная Площадь». У часе Расейскай Рэвалюцыі гэта часць места называлася «Пляцам Волі». Па левай руцэ перэд катэдрай старасьвеці дом, у апошніе часы перэроблены. У гэтым домі за апошние поутара года адбывалиса найважнейшые беларускіе сходы. Да Рэвалюцыі дом гэты называуся «домам Губэрнатора», цяпера-ка ен вядомы пад назвай «дом Рады».

Сфатаграфовано з акварэлі канца XVIII сталецця. Прыватная власьнасьць


што, «каліб Неміга была у Менску, дык Ізяславічы ужо былі бы на ёй і ім ні трэба было б ісьці «къ Немизѣ»; а дзеля таго, што цяперэшняя Неміга знаходзіцца у цэнтры стараго Менска, дык войска заняло бы яе пры аблозе Менска». Гэта вялікая абмылка, бо стары Менск ні меў у сваіх граніцах Немігі. Невялікі, калі параўнаць яго з