Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яны не ўспрынялі і не адчулі ў сабе таго новага жыцьця, якое нясе пралетарыят, не засвоілі ўсеагульнае мэсіянскае ролі пралетарыяту і пралетарскага прамысловага места, як яго арганізоўнай сілы. Таму яны засталіся пры сваіх старых напевах, таму яны не маглі зрабіць кроку наперад да новае пралетарскае паэзіі, да паэзіі, якая адлюстроўвае жыцьцё, у якой пануе гарадзкі камуністычны пралетарыят.

У гэтым заключаецца крыза ўсялякае народніцкае паэзіі ў дадзены час і беларускай у прыватнасьці.

Пагатоў нам каштоўны першы паэт, які адыйшоў аж народніцкіх матываў, які першым у беларусскай паэзіі ўзяўся апяваць басанож-пралетарыт, які знайшоў усваіхнайлепшых творахвыяўленьне ля нашай пралетарскай рэвалюцыі ў яе поўным разьвіцьці зь яе шматвобраўным рытмам

Такім паэтам зьяўляецца тав. М. Чарот

Калі ў яго папрэдніх вершах яшчэ аддаецца даніна народніцтву, адчуваецца зьвязанасьць старой формай і старымі прынцыпамі паэзіі, то «Босыя на вогнішчы» зьяўляецца ўжо зусім цэльным і вытрыманым творам пралетарскае літаратуры, глыбокім зьместам і багатым формай, што адлюструе новы размах жыцьця, новыя гарадзкія шумы і рухі.

«Босыя на вогнішчы» — гэта паэма рэвалюцыі ў Беларусі… Вайна і пажары… На папялішчы жывуць босымі, працуюць на пана і нясуць свой крыж… Паўстаньне… Пажар на ўсходзе. Неба ня слухае малітваў і паднтых угару рук. Адна толькі надзея — на пажар і рэвалюцыю. Змаганьне працы з багацьцем, паразы і перамогі, нямецкая акупацыя, новая перамога босых, зноў акупацыяі пасьля яе — зноў перамога босых — Гэтакая канва паэмы, яе сюжэт.

М. Чарот змог гэты просты сюжэт, гэты ўсім нам вядомы бег рэвалюцыйнае гісторыі Беларусі ўкласьці ў яркія карціны і рытмы, якія зусім адлюстроўваюць сёньняшняе жыцьцё