Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Босыя на вогнішчы» — гэта не паэма арганізаванага гарадзкога пралетарыяту буйных прадпрыемстваў, гэта паэма басанжы, — нашае сялянскае беднаты, нашага паўпралетарыяту і нязначнага пралетарыяту. Але ў Беларусі гэта і ёсьць самаяперадавая і самая рэвалюцыйная сіла. Тыя, якія жадалі пісаць пра гэтую беднату, застаючыся ў народніцкай ідэалёгіі, маглі толькі плакаць — іх паэзіі ў цяперашні час рэакцыйная ў існасьці

М. Чарот адчуў і выявіў, як гэтая басанож падпарадкуецца сусьветнаму рэвалюцынаму руху, дыктатуры гарадзкога пралетарыяту, як і яе жыцьцё пачынае цячы ў новых гарадзкіх рытмах

Гэта цяжкая задача для беларускае паэзіі, і М. Чарот яе разьвязаў.

І разам з тым ён змог перасыпаць сваю паэму цудоўнымі лірычнымі строфамі, поўнымі веры й сілы.

Вядома, паэма „Босыя на вогнішчы“ павінная быць толькі першым этапам у разьвіцьці беларускай пралетарускай паэзіі і самога паэта, але як гэтакую яе трэба ацаніць належным парадкам. Мы не сумняваемся, што беларуская пралетарская літаратура з гэтай паэмы пойдзе далей хуткімі крокамі

Няхай будзе так:

«Іграйце песьню трубачы!
Тру-ру-ру, тра-та-та!
Гэй, за намі, бедната,
На дарозе макрата…
Тру-ру-ру, тра-та-та!
Тухне вогнішча ў крыві,
Песьню йграйце: адзінь-дзі-ві!
Каго зловіш — разарві,
Хто ня наш — таго даві!
Босы хто — за намі ўсьлед,
Хто убогі, хто разьдзет…
Гэй, за намі — ў новы сьвет…»

В. Кнорын.