Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На шляху да беларускай пралетарска паэзіі.

Ці ёсьць у нас беларуская пралетарская паэзія?

Ці ёсьць у нас беларуская паэзія, якая зразумела Вялікі Кастрычнік, нашыя клясавыя бітвы, якая адчувае і адлюстроўвае ў сабе велічную хаду пераможнай пралетарскай рэвалюцыі?

На ўсе гэтыя пытаньні нам прыходзіцца адказаць: — не!

У нас пралетарскай паэзіі яшчэ няма, але яна нараджаецца. Мы знаходзімся на шляху да яе. Неабходна толькі падтрымаць яе першыя парасткі, паставіцца да яе першых праяваў з належнай увагай.

Дагэтуль у беларускай паэзіі, нават у той, якая друкуецца ў нашых камуністычных газэтах, пераважаюць народніцкія матывы. Але яны даўно ўжо не зьяўляюцца выказьнікамі сёньняшняга дня. Яны — водгук мінуўшчыны, учорашняга дня. Яны сыгралі сваю ролю разам з тым, як беларускі народ перастаў быць выключна сялянскім народам, разам з тым, як беларускі пралетарыят пайшоў па шляху адкрытага клясавага змаганьня, і вёска прызнала над сабою вярхоўнасьць камуністычнага места. Народніцтва ў паэзіі аказалася цесна зьвязаным з народніцтвам у палітыцы і разам зь ім здрадзіла беларускаму сялянству і пралетарыяту.

А помніце, як вы кляліся
Братом сялянам и рабочым
Што вы ня здрадзіце — ніколі!!
Пявун не прапяяў тры краты,
Вы адракліся…
Супастаты!..

Так характарызуе іх М. Чарот.

Толькі вельмі рэдка хто-ніхто зь іх мог знайсьці словы, каб выказаць нашу рэвалюцыю. Але іх вобразы бледныя, іх рытмы ня ў стане адлюстраваць рэвалюцыю. А да новых рытмаў, да рэвалюцыйных формаў яны няздольныя.