Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чуецца гоман прыбліжаючыхся з усходу чырвоных барацьбітоў, Зноў па небасхіле плыве чырвоны крыж рэзалюцыі. Ен стане на высокай гарэ й зародзіць для босых новы «дзень». Вогнішча разгараецца ўсё мацней. Басанож з вінтоўкаю й нажом ідзе у бой, «здабываць» галодным славу: даеш Варшаву?!». Ня новыя гарады патрэбны басаножы, ёй патрэбна зараніць на Захадзе іскру пажару, каторы спаліць стары сьвет. Узгадаваны няволяю й крыўдаю йдуць яны рваць кайданы няволі, ідуць да бліскучых зор і да яснага сонца. Сьвежыя магілы суправаджаюць іх цярністы шлях; чорны сьнег заносіць іх дарогу. Іх часта не разумеюпь нават тыя, за вызваленьне каторых, яны аддаюць сваё жацьцё. Але іх зравумеюць потым, калі на іх магілах зачырванеюць кветкі.

«Прывабіць колер іх чырвоны,
Схіліць калені над пяском
Таго, хто шле цяпер праклёны
І вострыць меч на нас тайком.
— Браты! За намі! Кінь маленьне,
Хто праудай жыць ня дау зарок!
Сьмялей! Нас будуць біць каменьнем:
Мы — нашых, вольных дней прарок!»

А вось і Рыжская згода. «Слабы дзяржыся». Жывое цела эканамічна-этнаграфічнай Беларусі парэзана наполы вострым нажом дынлёматау Польшчы. З вялікім болем у сэрцы пясьняр вызначае: «Хто рэжа, таму не балюча; балюча — каго рэжуць». Зроблена мяжа паміж пролетарыямі й сялянамі Савецкай Беларусі й пролетарыямі й сялянамі Заходняй Беларусі. «А вецер сьвішча, гудзе, сьціхнуць ня хоча». Бура рэвалюцыі злучыць працоуных братоу. Трэба чакаць. «Пачакаю» — кажа пясьняр.

А пакуль-што «босым» трэба працаваць. Ня любяць іх абутыя й перажкаджаюць іх працы. Гэта зусім зразумела. Затое не зразумела песьняру, што не памагаюць працаваць босым тыя рэвалюцыйныя інтэлегэнты, каторыя пайшлі у згодніцкі лягер. Калісь яны сьпявалі гімны гаротным, асьвяшчалі жыцьцё, а цяпер трымаюць у руках каменьні і ахвотна пабілі-б, калі-б маглі, тых правадыроў босага лягеру, каторыя утвараюць новае жыцьцё. Чырвань сонца Волі асьляпіла ім вочы.

«А помніце, як вы кляліся
Братом, сялянам і рабочым.
Што вы ня здрадзіце ніколі?!
Пявун не прапяяў тры краты
Вы адракліся…
Супастаты!».

Гэта — здрайцы працоуных масау. Гэта тыя здрайцы, аб якіх гаварыў яшчэ Алесь Гарун у сваім вершы: