Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця й манархічныя погляды. Бура рэвалюдыі уварвалася у пушчы, у балоты й вазёры старасьвецькай Беларусі. Ужо да русалак і лясуна, спрауляючых ігрышча над лясным возерам, «з тых краёў, дзе сьмерць і баль, руччы крывавыя шле глеба». «Сам князь» на кані усплыў над возерам і кліча сваю дружыну. свой народ да бою з рэвалюцыяй. Але народ цяпер сам княжыць, над сабою, і не патрэбен яму «князь». Закрыўшы твар і вочы шлемам, наш князь паплыў на дно возера. Перажыткі мінулага усе-ж такі шмат каго яшчэ маняць да сябе:

«У вадзе чырвонай шмат хто хоча
Уночы бачыць князя здань».[1]

Зноу чорныя тучы сабраліся на захадзе. Цяпер ідзе на Беларусь той самы Хвядот, которага чакаў польскі пан на Беларусі у час нямецкай акупацыі. Сунецца на усход уваскросшая імпэралістка Польшча. Босыя адступаюць, адступаюць з боем. «Таварышы! Страляем! Ротаю — плі», Сытае мяшчанства пахавалася па падвалах. Да ночы Менск, сталіца Беларусі, ужо кінут чырвонымі. Уваходзіць бела польская армія.

«Людзей мала на вуліцы.
Ноч прышла: горад — пустка,
Толькі новы крык чуецца:
— «Пшэ-пу-уства!»

Застагналі гарады й вёскі. Прыехаў уцёкшы пан, зноў блішчаць на вуліцы гузікі. Замест старой какарды на шапках «ожэл-бялы» Ажылі касьцёлы. Каб дастаць работу, трэба быць каталіком. Нават і «абутым», яны не каталікі — голадна. Аб босых і гаварыць няма чаго. Па вогнішчы імчыцца белы конь польскага улана.

«Расступіся сьвет-дарога
Аднаму!
За айчызну і за бога
Што яму?
Яго сіла, яго права,—
Есьць, бізун,
Скача улева, скача управа
Конь скакун».

Але зноу зьявіліся на полі і на балоце агні; усхадзіуся лес шумлівы; конь чагось палохаецца, Дзяржыся, алы яздок! Як-бы без пары не праваліцца. «Ня гуляць табе тут болей — павярні». Арганізуецца на Беларусі паўстаньне босых. Днём вёскі й гарады дымам спавіты, ноччу неба абліта полымем. Кроў расстрэленых партызанаў росіць траву.

  1. Аўтар павінен вызначыць, што ен ня зусім перакачаны у правідловавасьці вышэйпаданага тлумачэньня 10-й песьні поэмы „Босыя на вогнішчы“, але пакуль-што другога тлумачэньня даць ня можа.