Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Хто-ж сказау, а потым здрадзіу,
Хто пайшоу, а потым кінуу,
Хто у душы сумленьне згладзіу,
У кім апошні сорам згінуу, —
Хай дрыжыць! У дзень прысуду,
У страшны дзень я сьведчыць буду»!

Праца, йдзе і бяз здраднікау. Рады барцоу шчыльнеюць, дух крэпне. «З агня у агонь і праз атонь». Пабеда з кожным крокам усё бліжай і бліжай. Трэба толькі быць рашучым у бойцы. „Каго зловім, разарві; хто ня наш, таго даві!“. За барцамі йдуць босыя, убогія й разьдзетыя. Ідуць у новы сьвет, да лепшай будучыны.

«Цёпла там, і там прастор,
Небасхіл там повен зор…
Сонца тчэ жыцьця вузор.
Там спачынеш, бедната.
Тру-ру-ру, Тра-та-та!»

Поэмаю «Босыя на вогнішчы» пясьняр закончыу сваю лірычную творчасьць у прошлым 1921-м годзе. Поэма згрупавала у сваім зьмесьце сутнасьць настрояу песьняра, й зьяуляецца праудзівым вянком творчасьці яго. Магчыма лічыць, што поэма «Босыя на вогнішчы» для выяўленьня сутнасьці вялікай рэвалюцыі на Беларусі зрабіца тое самае, што зрабілі поэмы А. Блока «Двенадцать» і „Скифы“ для выяўленьня сутнасьці агульна-рускай рэвалюцыі. Паміж поэмаю М. Чарота й поэмамі А. Блока ў гэтым напрамку ёсьць нейкая сувязь, каторая павінна мець свае асобныя гісторыка-літаратурныя досьледы.

У. Ігнатоускі.