Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ФАЛЬКЛОР І ДАРЭВОЛЮЦЫЙНЫЯ ПАЭТЫ


Мы ў спадчыну ў галіне мастацкай літаратуры значнага багацця не атрымалі. Тыя беларускія паэты, якія пачалі сваю плённую літаратурную дзейнасць да Кастрычніцкай рэволюцыі (Янка Купала, Якуб Колас), у нашыя дні, у дні соцыялістычнага жыцця, перажываючы сваю другую творчую маладосць, шчаслівую маладосць росквіту свайго талента, узбагачаюць совецкую мастацкую літаратуру творамі вялікай паэтычнай культуры.

Пра якую беларускую мастацкую літаратуру магла ісці гутарка ў гады змрочнай рэакцыі? Пра стварэнне якой паэзіі магла марыць краіна, якую па-варварску эксплаатавалі, якая была калоніяй «вялікай і непадзельнай» дзяржавы? Правільна сказаў адзін з беларускіх паэтаў, што «пад пятою Расійскай імперыі расцвітае толькі палын».

Яшчэ за некалькі дзесяцігоддзяў да вершаў Некрасава паэт Д. Веневіцінаў напісаў верш «Ро-