Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыстая, як чыстая і празрыстая крынічная вада». І на аснове крытыкі і самакрытыкі (а самакрытыкі баіцца толькі той пісьменнік, які пад сваімі нагамі не адчувае цвёрдай глебы) наша мастацкая літаратура вырасла і ўзмужнела.

Расла і загартоўвалася ў агні пролетарскай рэволюцыі, на франтах грамадзянскай вайны, на шляхах барацьбы за соцыялістычнае будаўніцтва совецкая паэзія, шматмоўная і многастайная, але класава-адзіная ў сваіх палкіх парываннях, у сваіх баявых імкненнях.

Беларуская совецкая паэзія з’яўляецца адным з буйнейшых атрадаў нашай усесаюзнай паэзіі.

Па сутнасці, за 15 год ва ўмовах жорсткай класавай барацьбы за сваю асаблівую паэтычную мову, за свой рытм, за свой вобраз і сваю паэтыку беларускія паэты, вызваляючыся ад элементаў правінцыялізма, ломячы рамкі нацыянальнай абмежаванасці, дасягнулі значных вышынь паэтычнага майстэрства.

Я гавару — за 15 год, бо да барацьбы за сапраўдную беларускую паэзію, паэзію вякамі прыгнечанага народу, стымуляваў трыумф вялікай пролетарскай рэволюцыі, гордасць народжанага народу, радасць стварэння Беларускай совецкай соцыялістычнай рэспублікі, правільнае і паслядоўнае правядзенне ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі.