Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/VI/Асёл і яго цень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Груган і салавей Асёл і яго цень
Байка
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Сьвінапас і стрынатка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асёл і яго цень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСЁЛ І ЯГО ЦЕНЬ.

Асёл, убачыўшы ў вадзе
Ў крынічнай свой асьліны цень,
Зьдзівіўся, стаў, далей ня йдзе,
Глядзіць ды думае, як пень.

Які тут чорт намаляваў
Мяне інакшым, як я ёсьць?
Такія вушы падаваў,
Так пакрывіў на сьпіне косьць!

І, каб сябе не аглядаць
Ды разагнаць сваю нуду,
Ён капытом давай мяшаць
З гразёю чыстую ваду.

1914 г.