Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Горад/Цені

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Вуліца, шырокая вуліца… Цені
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ За маім акном — абрывы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цені (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦЕНІ.

Ах, цені, цені… Паляглі вы
усходняй казкай на асфальт…
Сплылі разьлівам він гўльлівых
на думак адзьвінеўшы жаль.

І я, як вы, блудзіў па сьвеце,
туляўся ў выбаінах зор.
Мне ў вочы кідаў вецер сьмецьце
старых, забытых абразоў.

Цяпер ізноў спляліся цені
ў чароўны, казачны вузор,
а я ўжо зьдзейсьніў лятуценьні
ў чырвоных выбаінах зор.

і песьняй сьветлаю спавіты,
і адзьвінеў, адплакаў жаль…
І цені казкаю блакітнай
ляглі на гарадзкі асфальт.