Перайсці да зместу

Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сузор’і/Вось цяпер безнадзейна шукаю…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ За маім акном — абрывы… ⁂ Вось цяпер безнадзейна шукаю…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Цаліну алавяных хмар…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вось цяпер безнадзейна шукаю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Вось цяпер безнадзейна шукаю
сінія вочы дзяўчыніны…
Я ня знаю, хто яна такая,
я ня знаю нават яе імені.

Прышла і проста сказала:
— Будзем жыць, бо мы маладыя…
Быць можа, яна ня знала,
што топча чужыя сьляды.

Зіму ў маім сэрцы зламала
пахам салодкім горкай рабіны.
Мне здавалася — ты незямная.
Ці праўда?.. Скажы, любімая!..

Няпраўда!.. Я гэтаму веру
І цябе, агнямі сатканую
з лятуценьняў і кволых нэрваў,
я цяпер безнадзейна шукаю.