Перайсці да зместу

Сонечнае калясо

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб слове мурава Сонечнае калясо
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 111
Рачное імяназоўніцтва

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сонечнае калясо. Сонца ўпадаблялася калясу ня толькі ў славянаў, але ва ўсіх індоэўропэйскіх плямён. Між іншым у санскрыцкай мове сонца называецца sunnu hvel (сонечнае калясо). У аднэй з крыўскіх купальскіх песень пяецца:

Сонечнае калясо
Вышы тыну стаяла,
Вышы тыну стаяла,
Многа дзіва відала.
Ці не бачыла калясо
Куды нелюб паехаў?

З гэтага зразумела, чаму купальскія агні, якія сымболізуюць сонца, мяйсцамі замянаюцца спаляньнем асмоленага кола. Паводле нямецкіх сьведчань, купальскі жывы агонь бываў дабываны пры помачы кручэньня каляса каля восі. Беззапярэчна, што гэткае дабываньне купальскага агня выабражала як запаляецца само нябеснае калясо—сонца. Гэтым тлумачыцца такжа і вера ў тое, што сонца на Купальле грае, г. зн. кружыцца, як калясо ці жарнавы камень.

Т. О.