Перайсці да зместу

Смык беларускі (1920)/Атказ Юрцы на «Панскае ігрышчэ»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Панскае ігрышчэ Атказ Юрцы на „Панскае ігрышчэ“
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Свая зямля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адказ Юрцы на «Панскае ігрышча».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Атказ Юрцы на

„Панскае ігрышчэ“

І дурны-ж ты, як мядзьведзь.
Здзіваваўся і чаго? —
Жыд у дудку сваю дзьмець,
А пан скачэ ля яго.
То ня дзіва толькі стыд
I нам ужо грае жыд.
Табе-ж лыдкі задрыжэлі,
Як пачуў жыдоўскі смык;
Дзякуй што скакаць не звалі,
Дзякуй Богу што мужык.
Шак паном усё ігрышчэ,
Бо німа чаго рабіць:
Жыд усё у дудку сьвішчэ
А пан ножкамі драбіць!
А што вопраткі дзіўные, —
То ж паном і трэба так;
Жыд сабе палы прышые,
Дык для пана выйдзе храк.
Жыд у цёплай шапцы ходзе,
Пану-ж даў свой капялюх;
Вот і выйшло што па модзе:
Пан у жыда мае слух.
А шклы тые — для туману,
Праз іх глядзіш як у дым,
Жыд сумысьне даў іх пану:
Каб зрабіць яго сьляпым.
А што ценкія паненькі,
А высокі ў іх зад,
Ото-ж разум у іх ценькі,
Дык і выйшоу такі склад.
Сам ты відзеў — жыд міргае,
Бьець у цымбалы, цягне смык,
А пан пот свой пралівае,
Як па паншчыне мужык!
А што паны ядуць ласа
I што смогла могуць піць:
Ото соляць сваё мясо,
Бо ўжо сталі чыста гніць!
То брат панскіе задушкі:
Усё праелі, прапілі
Цяпер жыдам ідуць у служкі:
I нас цягнуць каб ішлі.
Ото-ж, дурню, не дзівуйся!
Анёл Панскі“ гавары.
Кажы: „Божэ ты зьлітуйся!“
А жыдоў чорт пабяры!