Каб ты ведау брат кумішчэ,
Што учора відзеў я?
У паноў было ігрышчэ,
Ды якое, ай, я, я!
Вот ігрышчэ, дык ігрышчэ,
Не такое, як у нас:
У цымбалы бьець жыдзішчэ,
Як калом, дык вот якраз.
Два жыдкі у скрыпкі валюць.
Трэці парх у дудку дзьмець. А у месцы як засмалюць, —
Аж цябе тут затрасець!
Выло ешчэ і скрыпішчэ
У абхват будзе якраз.
На ей бас, дык вот басішчэ!
Як аборына у нас.
Музыканты як прыўдараць
Усе разам казака.
Дык у вочах цёмна станець,
Аж забудзеш языка.
Бьецца сэрцэ, як цапамі,
Дрыжаць ногі над табой,
I у танец ідуць сам! —
Проста самі між сабой.
А паноў? дык як на сходзе,
Калі член прыедзе сам.
Усе прыбраўшыся на модзе,
Але ж як? і… куды нам!
Панічы усе прыбраны,
Усе у картках як адзін:
Рукавічкі малеваны,
Боты вострыя як клін.
Акуляры-ж кожны носе,
Вісяць тут над барадой;
Іншы ушчаміў на носе
Танцуючы з маладой,
А кашулі — даскаваны,
Але-ж белые як сьнег.
Зарукаўкі пазьвіваны
I з гузамі як гарэх!
А паненькі-ж? твар як трэба,
Але-ж ворпаткі, хвігуры…
Ну не ядуць мусіць хлеба
Адны толькі канфітуры!
Ніякога німа складу:
Жыватоў у іх німаш, Але ссырчыць штосьці ззаду
Толькі езьдзіць на кірмаш.
Ні-то конская кульбака,
Ні-то кашель, ні жаўлак,
Ці пузыр с над андарака…
Ну няведама ніяк
Адзін паніч ня тутэйшы.
Мусіць з места ён ні што:
Ад усіх быў найстрайнейшы
I прыгож сабе нішто.
Закрычыць каб мусіць вальца
Ці якога жыд стаў граць,
А жыд стары міргельць на мальца
А той давай усім міргаць.
Глядзі струны напягаюць
Іншы ў дудку зачне дуць,
Тагды разам як заграюць,
Як завалюць, як дадуць.
Калі панічы ускочаць,
Пагавораць між сабой,
Да паненак штось балбочаць,
I пайшлі так, як на бой!
Тыс, усталі і паненькі,
Кожын бярэ, яку хочэ,
I абняушы за сукенькі
Сярод хаты павакочэ…
I давай па двох круціцца,
Як мяцеліцу у нас,
Аж у вочах мігаціцца,
Так дрыпочаць іншы раз.
Посьле паны як заселі
За сталамі чыста ўсе,
Дык пілі, пілі, а елі!
Дык ніхай іх пранясе!
Вот каб гэтак мы гулялі
I так пілі, і так елі, — Я бы цёнгле быу на балі
Ад нядзелі да нядзелі!
|