Перайсці да зместу

Смык беларускі (1920)/Свая зямля

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Атказ Юрцы на „Панскае ігрышчэ“ Свая зямля
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1920 год
Свіньня і жалуды
Іншыя публікацыі гэтага твора: Свая зямля (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Свая зямля.

О, памагае земля шмат
У кожнай хваробе свая!
Я-ж не стары запасны салдат,
А гэто ведаю добра і я!
Нашая вёска „Сялевічы“ звецца.
Былі уніяты калісьці дзяды.
Добрая вёска: стаіць пры рэчцы
І жывуць людцы у нас без бяды.
На дровы ня трудна і выганы ёсьць,
Але за веру дык цярпелі не мала,
Асэсар зганяе, здзірае і мучэ нас досьць,
А поп сабе такжэ дзярэць з нас, бывало.
I як толькі, бывало, званар той зазвоне,
Дык тут як з зямлі асэсар тыц!
І гвалтам с хат цягне у цэркву гоне,
Проста на сьвеце ня можна жыць.
Але ня доўга, народ прыхітрыўся:
Кожны ў нядзелю раненька устане
Апрануўся, абуўся, памыўся
I марш у лясы, як паны на паўстаньне.
А там у пушчы гдзекольвек збяруцца;
Чытаюць мадлітвы і плачуць шчэра;
Скончуць модліпца і разыйдуцца
Вот і ўся была тут іх вера
Самі сябе хрысьцілі з вады,
Жаніліся так, што бяз шлюбу
І многа, многа было с тым бяды,
Прышлася калейка мая ў салдаты;
У воласьці-ж нашай прыймалі
Ведама плачуць усе з нашай хаты,
А і чужые слязамі жэгналі.
Матка шкаплерык дала на дарогу,
Бліночкаў с цэду с сланінай.
Я памаліўся нашаму Богу
I еду ў набор той с старшыняй.
А чуў, што ў чужой старане
Надта маркотна па роднай зямле;
А сэрце млее, што возьмуць мяне.
Не дарма старшына с салдатам прыйшлі.
Плачу я сьлёзна і думаю так;
Зямлі-ж і с сабой мне можна ўзяць….
Узяў у кішэнь так грудку с кулак
I палягчэло зараз, як слово сказаць!
Здалі ў салдаты: „Ступай прысягаць
На верносьць“ „Ой не, кажу пане,
Я католік, гатоў памагаць
І людзям і цару даю абецаньне,
Але прад Богам сваім, у касьцеле.
Як Бог, прыказаў у сваей веры;
Бо Бог у мяне у сэрцы тыкеле.
А вашаму Богу дык трэба паперы!“
Здзіваваліся ўсе! „Ці здурэў,
Ці ты, кажыць, такі з малога?
Шак і цэрква табе то ня хлеў?…
Усе цара аднаго мы і Бога;“
„Так, кажу, так каталіцкая-ж вера
Іншы ад рускай мае парадак;
Я прысягну вам і шчэра,
Але па своему і без дакладак.“
Тузалі доуга мяне і ганялі,
I поп навуку мне гаварыў,
А дзержаўся болей ды далей
І сам замучыўся і іх задурыў.
Тыкі-ж запісалі, што я каталік
I прысягу даў у касьцеле!
Да службы якось хутка прывык,
Гадкоў з дзесятак служыу тыкеле.
Але саслалі мяне за кару
За тысячу міль! Вун аж куды!
Ня быць і з целятамі там Макару,
Там не заходзяць навет жыды!
Там зімой дык сонца німа,
А летам дык жыць не даюць камары;
Хоцьбы клапаць зямлі толькі гушча сама
Ды балоты, ды ройсты, мшары…..
А пошэсьць як пойдзе на люд,
Дык мруць як атруты ўзялі!
Умёрбы то мусіць я тут,
Каб не жьменька тэй роднай зямлі.
Як пачне разьбіраць і мяне,
Дык шчыпту яе у вадзе
Глытнеш дык пот аж ліне,
I хваробу рукой развядзе!
А другім што даваў, дык і не!
Не памог і ня шкодзіў нікому.
Бо земля не па іх, а па мне.
Знача, трэба зямлі мець аж з дому.
Яна давела і да дому мяне,
Бо і ей на чужой старане
Так ня хочэцца быць як і нам
Дык таскуе, як мы, яна там!