Перайсці да зместу

Расстаньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шляхам далей Расстаньне
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 24, 14 верасьня 1924 г., б. 2
Гук грому

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXVII.
Расстаньне.

Ужо сонца пачынала садзіцца, калі я зварушыўся і пачаў зьбірацца ў дарогу.

Міхась і Пётра прапанавалі мне пераначаваць, але я, ня гледзячы ні на якія прапановы, цьвёрда рашыў выйсьці ў дарогу з апошнімі праменьнямі сонца.

Міхасёў бацька прапанаваў ехаць канём і пасылаў Міхася запрагаць, але я стаяў на сваім, кажучы што халадком будзе добра ісьці.

Ось ужо зайграў апошні прамень па вярхох дрэваў і я пачаў дзякаваць сваім сябром за прытулак і шчырасьць.

Міхась, Пётра і Ганначка пашлі мяне праводзіць да вялікай грэблі.

— Калі-ж вы цяперака зайдзецеся да нас? — казала сумна Ганначка, глянуўшы мне ў вочы.

— Добра і сам ня ведаю, ось як будзе справа, дык забягу — адказаў я.

— Усё справы, — ўздыхнуўшы адказала яна, — а да мяне дык справы нікому няма…

Я зьдзіўлена паглядзеў на яе, але яна, махнуўшы галавой сказала:

— Давайце засьпявайма —

— А і праўда, — адазваўся Пётра.

— Трэба дзядзьку Двяргача праводзіць сьпевам нашым…

— Міхась, пачынай! —

Праз момэнт тры модныя, маладыя галасы засьпявалі…

Рэха ўторыла ім…

Не загіне край забраны покі будуць людзі“…

Нясьліся па лесе, плылі ў даль сьвятыя словы, і сум браў мяне!..

Але ось і старая грэбля.

Моцны сьціск далоняў сяброў на развітаньне, і я астаўся адзін. аглядзеў ім усьлед і крануўся далей…

Дзяргач.