Перайсці да зместу

Раніца (1914)/Праца і навука

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ні пакідайце сваей мовы Праца і навука
Публіцыстыка
Аўтар: Клаўдзій Дуж-Душэўскі
1914 год
Да таварышоў, каторые канчаюць сярэдніе школы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Праца і навука.


Што нам рабіць на Беларусі.

Самая першая увага павінна быць звернута на тое, каб шырыць асьвету, шырыць кніжкі і газэту беларускую. Апроч таго, трэба старацца каб кожная гутарка наша з селянінам, давала што небудзь і нам і селяніну.

Трэба старацца пазнаць душу, сэрцэ і патрэбы як духовые, так і матар’яльные селяніна.

Мы павінны паказаць селяніну, што мы не дармаеды, што праца яго на нас, ідзе у карысьць і для яго.

Мы павінны паказаць селяніну, што мы яго не чураімся, што мы чуім яго гонар, што мы ня лічым сябе большымі, што ён такі самы, як і мы.

Трэба каб селянін відзіў што і з нас ёсьць і можа быць якая небудзь пацеха.

Агулам кажучы трэба зблізіцца з народам, трэба з ім зліцца.

Гэта усе агульные мэты, каторых мы павінны трымацца ў усім жыцьці і аб каторых ня можна забывацца ні на хвіліну.

Пакуль мы маладые, мы ня можэм разгарнуць свае сілы шырока, мы ня можэм споўніць усяго таго, што хацеласяб і ў чым мы відзім вялікую патрэбу. Але ўсёж тыкі і мы што небудзь можэм зрабіць.

Гэты час, каторы нам назначэны для навукі ці то у сяредніх школах, ці ў вышэйшых, мы павінны насам-перш пасьвенчаць навуцы, пазнаньню сваей бацькоўшчыны і падгатоўцы да будучэй грамадзянскай працы.

Да пазнаньня Беларусі, есьць шмат дарог.

Цяпер. наступае лета. Уся наша моладзь з унівэрсытэцкіх і агулам з большых гарадоў з’ежджаіцца на Беларусь і разсыпаіцца па ёй.

Вось тутка і аткрываіцца шырокае поле да працы.

Нехай кожын робіць тое, што можэ і да чаго большую мае ахвоту і здольнасьць. Толькі кожыг повінен памятаваць, што праца яго мусіць ісьці на карысьць Беларусі. Працыж ў нас ёсьць для ўсіх.

Хто мае здольнасьць рысаваць, нехай рысуе, нехай прыгледзіцца да народнаго штукарства, нехай і у ім бярэць усе што можэ, да развіцьця свайго таленту.

Нам патрэбны калекціі народных беларускіх арнамэнтоў, калекціі фатаграфіеў і рысункоў бўдоў беларускіх, для характарыстыкі нашага стылю.

Нам патрэбны слоўнік. І мы усе павінны прыслужыцца да яго, бо на аднаго чэлавека гэта за вялікая праца. Мы мусім запісваць цікавые словы, цэлые фразы у каторых яны спатыкаюцца, характэрные звароты рэчы, прыказкі, загадкі і г. д.

Нам патрэбны песьні. Усякі з вас, хто толькі можэ, хай запісвае песьні, калі можэ, то і з нотамі.

Шмат гаварылася у нас аб гэтых патрэбах, але і гэты раз не будзе лішні, тым бардзей перад летам.

Усе што удасца нам зарысаваць, сфатаграфаваць, запісаць, ці дастаць, (калі гэта якая рэчь) трэба складваць у адно мейсца, каб нічога не згінуло і не забадзялася. Усё гэты рэчы можна пасылаць у «Нашу Ніву» на імя пана Ластоўскаго.

Хто мае у летку трохі свабоднага часу можэ выправіцца у хадуны (экскурсію) па Беларусі.

Гэта вялікая і не дарагая (каля 50 к. у дзень) прыемнасьць.

Можна грамадкамі па колькі чэлавек (2—3) разсыпацца па ўсей Беларусі і такім парадкам пазнаваць свой край.

(Трэба толькі памятаваць, што у некаторых мейсцах селяне, а найбольш дробная і крупная шляхта любіць з чужымі гаварыць па расейску ці па польску, мы павінны усюды паказваць тое, што і нашай мовай можна нязгорш гаварыць).

Шмат дзе заграніцай, як толькі наступіць лета, моладзь сярэдніх і вышэйшых школ расходзіцца па сваім краю.

У многіх гасударствах дая такіх «хадуноў» есьць і начлежные домы ў школах. У нас крыху інакш, але гэта не павінна нас затрымовываць.

Вышэй я сказаў, што трэба, нам падгатаўляцца да будучэй грамадзянскай працы. Тутка адна дарога, гэта цяпер арганізавацца, злучацца, працаваць супольна. Усякіе арганізаціі вырабляюць людзей, загартовываюць, вучаць працаваць у грамадзе, агулам падгатавляюць добрых грамадзян.

Многа ешчэ можна гаварыць на гэту тэму, ды нехай ужо кожын даскажэ тое, чаго тут нема, выбярэ сабе, што яму да спадобы і працуе.

К. Д.