Перайсці да зместу

Даведка:Старонкі-індэксы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонкі-індэксы

Тут змешчаныя падрабязныя звесткі пра старонкі ў прасторы «Індэкс:». Для пачатку лепш азнаёмцеся з Пачаткоўцам пра старонкі-індэксы.

Старонкі-індэксы і прасторы назваў

[правіць]

Старонка Індэкс: (індэксавая (індэксная) старонка, старонка-індэкс) — гэта старонкі ў прасторы назваў «Індэкс:». Прастора назваў Індэкс: з’яўляецца асновай «працоўнай прасторы», у якой адбываецца вычытванне і праверка. Кожная індэксавая старонка ўяўляе сабой адзін твор, які трэба перапісаць. На індэксных старонках ёсць спісы старонак, якія даюць нумараваныя спасылкі на кожную старонку твора. Гэтыя спасылкі вядуць на старонкі ў прасторы назваў Старонка: (іншая частка працоўнай прасторы). Загалоўкі старонак прасторы назваў Індэкс: і Старонка: будуць аднолькавымі.

Напрыклад, калі назва індэксавай старонкі «Індэкс:Бярозка (1912).pdf», старонкі будуць выглядаць так:

  1. Старонка:Бярозка (1912).pdf/1
  2. Старонка:Бярозка (1912).pdf/2
  3. Старонка:Бярозка (1912).pdf/3
    і гэтак далей…

Звычайна індэксная старонка заснаваная на файле PDF або DjVu , але яна таксама можа быць створана ўручную з файлаў-выяваў, такіх як JPEG, PNG і г. д. Калі старонка Індэкс: заснаваная на адным файле, загаловак старонкі павінен адпавядаць загалоўку файла.

Напрыклад, калі файл называецца «Файл:Кніга.pdf», індэксавая старонка будзе «Індэкс:Кніга.pdf»

У дадатак да спісу старонак, індэксавыя старонкі таксама ўтрымліваюць метаданыя твора, такія як назва, аўтар, год выдання і г. д. Гэтыя звесткі карысная для даведкі і ў канчатковай працы ў асноўнай прасторы назваў.

Стварэнне старонак-індэксаў

[правіць]
Старонк-індэкс і яе тэкставыя палі.

Параметры

[правіць]

Прыклады

[правіць]

Пры стварэнні старонкі Індэкс: могуць дапамагчы іншыя прыклады для даведкі. Такім чынам, наступнае можа быць карысным.

Аднастаронкавыя індэксы:

Шматстаронкавыя індэксы:

Абмеркаванні старонак-індэксаў

[правіць]

Паколькі вычытванне твораў — гэта камандная праца, дзе ёсць стыль фарматавання, паводле Афармлення твораў, або пэўныя шаблоны, або іншыя рэчы, якія ўдзельнік хоча перадаць іншым ахвотнікам вычытвання, мы раім дадаваць такую ​​інфармацыю на старонку абмеркавання Індэкс:.

Вычытванне і ўключэнне ў асноўную прастору

[правіць]

У цэнтры ўвагі вычытвання знаходзяцца індэксавыя старонкі. Кожная старонка ў спісе старонак павінна быць вычытана, а параметр прагрэсу павінен быць адпаведна зменены.

Па больш падрабязную інфармацыю гл.:

Шаблоны старонак-індэксаў

[правіць]

Макет старонкі Індэкс: па змаўчанні кіруецца шаблон вычытвання старонак Індэкс:. Каб шаблон працаваў, у браўзеры ўдзельніка павінен быць уключаны Javascript. Калі Javascript адключаны або недаступны, ўдзельнік проста ўбачыць сам шаблон у звычайным акне рэдагавання. Час ад часу ўдзельніку можа быць карысна наўмысна адключыць Javascript, каб непасрэдна рэдагаваць шаблон, але гэта практыкуецца рэдка.

Інструменты

[правіць]

На ўказаных старонках ёсць чатыры інструменты, якія можна выкарыстоўваць:

  • Кніга, каб пракручваць (Book to scroll) (значок ) што дазваляе праглядаць файл, пракручваючы яго, а не як звычайна адна старонка кнігі = адна старонка браўзера.
  • Чытальнік кніг (BookReader) (значок ) дазваляе гартаць скан, праглядаючы адну або дзве старонкі адразу.
  • Інструмент ачысткі файла (значок ), што дазваляе абнаўляць слаі файла PDF або DjVu у Вікісховішчы.
  • Інструмент праверкі ўключэння (Transclusion check tool) (значок ), што дазваляе праверыць паўнату ўключэння твора з прасторы назваў Старонка: у асноўную прастору назваў.