Размовы:Pomniki do dziejów Litewskich (1846)/I

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Размовы:Хроніка Быхаўца)
Апошні каментар: 6 месяцаў таму, ад удзельніка Ssvb у тэме Вычытваньне

Крыніца[правіць]

Падобна на тое, што крыніцай з'яўляецца https://be.wikisource.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Narbutt_T._Pomniki_do_dziej%C3%B3w_Litewskich_(1846).pdf Ssvb (размовы) 11:25, 5 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Сапраўды. Варта б перанесці тэкст на скан. Gleb Leo (размовы) 11:54, 5 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Не магу абяцаць актыўны ўдзел, але паспрабую дапамагчы з гэтым. Дарэчы, існуе і пазнейшая перадрукоўка гэтага тэксту, зробленая ў 1907 годзе ў https://prussia.online/books/polnoe-sobranie-russkih-letopisey-17 (старонка 254 ў pdf). І там ёсць дробныя адрозненні, напрыклад "Byli u tom" замест "Byli utom". Ssvb (размовы) 08:14, 6 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй за звесткі. Дадаў інфармацыю на старонку рэдакцыяў твора. Я пакуль заняты ўжо пачатым томам Янкі Купалы, не хачу «расцягвацца» на некалькі выданняў, бо тады ўсё будзе ісці вельмі павольна. Gleb Leo (размовы) 21:00, 6 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Разметка старонак арыгінальнага рукапісу і адзнакі на палях[правіць]

У кнізе Нарбута пачаткі старонак арыгінальнага рукапісу пазначаюцца сымбалем "||" у тэксце і нумары гэтых старонак прыведзены на палях кнігі, разам з іншымі заўвагамі. Што нам рабіць з гэтай інфармацыяй? Проста ігнараваць? Ці ёсць якія карысныя шаблёны на такі выпадак? Ssvb (размовы) 00:29, 12 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

У ангельскамоўных Вікікрыніцах ёсць шаблён https://en.wikisource.org/wiki/Template:Right_sidenote з прыкладам выкарыстання https://en.wikisource.org/wiki/The_Solar_System/Chapter_1 Ssvb (размовы) 19:24, 12 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Вось мабыць нават лепшы прыклад фарматавання, які вельмі падобны на фарматаванне кнігі Нарбута: https://en.wikisource.org/wiki/Apology_(Jowett)
Але гэта не крытычна і я буду пакуль што спачатку займацца пераносам усяго тэксту "Хронікі Быхаўца" на скан кнігі. Ssvb (размовы) 19:43, 12 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Добры дзень! Дадаў аналягічныя ангельскім шаблёны {{Зноска}} і {{Зноска справа}}. Спадзяюся, яны будуць працаваць добра. Дзякуй. што знайшлі ўзоры! Gleb Leo (размовы) 12:26, 13 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Дзякую. Ёсць нейкія адрозненні, але я не ведаю, як гэта выправіць. Ssvb (размовы) 15:36, 13 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Сапраўды, бачу... Але я шчыра ня ведаю, што ня так. На жаль, я ў гэтым ня так моцна разьбіраюся, як жадалася б. Лепш, мабыць так, чым ніяк. Можа, у будучыні нехта больш дасьведчаны справіцца. Gleb Leo (размовы) 19:29, 13 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Падобна на тое, што налада "Звычайны"/"Кніжны"/"Звычайна-вузкі" выгляд тэксту таксама мае дачыненне да гэтых зносак і канфігуруецца ў https://be.wikisource.org/wiki/MediaWiki:Common.js (магчыма і недзе яшчэ).
У ангельскамоўных Вікікрыніцах ёсць артыкул https://en.wikisource.org/wiki/Help:Layout і налады "Display Options" ("Layout 1"/"Layout 2"/"Layout 3"/"Layout 4"), якія сапраўды мяняюць выгляд кнігі. Я сам таксама з гэтым не разбіраюся. Ssvb (размовы) 05:00, 15 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Можна дапасаваць шаблоны {{Зноска-пачатак}} і {{Зноска справа}} да https://be.wikisource.org/wiki/MediaWiki:Common.js, калі памяняць class="wst-sidenote-right" на class="sidenote-right". І тады ўсё працуе здавальняюча, акрамя "Кніжнага" выгляду. Ssvb (размовы) 08:07, 15 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Добры дзень! Варыянт, які Вы зрабілі на замену "зносцы" жахліва выглядае з тэлефона (зноска проста ўстаўляецца ў тэкст зь левага боку), таму я вярнуў шаблён. З ім такога не адбываецца, нават, здаецца, ён запрацаваў як трэба (раней, як я памятаю водступу па ўсім краі не было, а цяпер ёсьць). Gleb Leo (размовы) 22:34, 15 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Дзякую за інфармацыю пра выгляд з тэлефона. Копіі шаблонаў з ангельскамоўных Вікікрыніц працуюць добра для прагляду або рэдагавання асобных старонак. Запрацавалі яны як трэба пасля гэтай маёй праўкі.
Але ёсць праблемы з фарматаваннем самой кнігі з дапамогай "<pages index="Narbutt_T._Pomniki_do_dziejów_Litewskich_(1846).pdf" from=11 to=16 />". І на гэта ўплывае менавіта https://be.wikisource.org/wiki/MediaWiki:Common.js (праз адрозненні паміж "wst-sidenote-right" і "sidenote-right"). Чапаць Common.js пакуль што страшна, бо гэта налады ўсяго сайта. Можна вярнуцца да гэтай праблемы пазней, калі ўсе 78 старонак будуць адсканаваныя. Ssvb (размовы) 02:09, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Давайце спачатку перанясем тэкст на скан, каб тэкст на старонцы твора падаваўся са скану. Так будзе відаць добра праблему, зь якой можна зьвярнуцца да адміністратара Taravyvan Adijene. Ён малаактыўны, але ў такіх рэчах, здаецца, разьбіраецца. Gleb Leo (размовы) 09:59, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Вычытваньне[правіць]

Ёсць яшчэ адзін скан іншага асобніка гэтай кнігі тут. Адначасовае выкарыстанне абодвух сканаў дапамагае вызначаць розніцу паміж e і c, ł і t, l і І у некаторых неразборлівых спрэчных частках тэксту. Там жа можна знайсці нізкаякасны транскрыпт са шматлікімі абмылкамі, які, тым не менш, усё ж такі карысны для параўнання. Ssvb (размовы) 05:07, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць