Перайсці да зместу

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/В/Цалкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Б В (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Г

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В.

ВАДИТЬ каго чым, надзіць, панадзіўся, надны. Надзіць абцяцанкамі. Панадзілася лісіца ў курынец. Надны кавалак. Пакарай каб ня понадна было другому.

ВАЛЕК, плосмая калодачка з ручкай да выбіваньня бялізны пры паласканьні: пральнік (ад „праць“ — біць), пранік. Кіянка — пральнік з доўгай ручкай, каб можна было праць не згібаючыся; ужываецца пры бяленьні палоцен.

ВАЛЕЖНИК м. паваленыя ветрам дрэвы ў лесе: павал, лесалом, ветралом, вывертка.

ВАЛЕТ м. франц. малодшая з фігур у картах: ніжнік.

ВАЛИТЬ, агульн. слав. валіць. Вальны стар. усеагульны, экстраны сход. Вальны сойм, сход.

ВАЛЕНКА, шапка зьбітая з воўны; магерка. Магерка даўней была націнальным беларускім галаўным надзеткам: рабілі пераважна магеркі з белай воўны з загнутымі ўверх краямі, ў форме капялюшнага брыля. Магерка названьне заноснае, праўдападобна паходзіць ад слова „вэнгер“, сам-жа адзетак сягае дужа даўных часаў і мае сваю старую назову: кучомка, кучма.

ВАЛИТЬ, зьбіваць воўну: лямчыць; „валіць“ слова заноснае з Масковіі. Па беларуску будзе ня войлак, а — лямец.

ВАЛ м. земляны накоп: акоп, акопісты, акапываць. (Ціліндрычны кругляны асяродак машыннага кола: ворот), вал. Валак, прыбор да качаньня бялізны. Вал, валва, вада паднятая ад ветру сьцяной.

Ці ня быстрая рэчка валвой бьець.
Матухна дачушку з вянца жджэць.

ВАЛОВОЙ, у лічэньні, прадажы: агульны, агульніцкі, агулам. Агульнага даходу было столькі то. Агульніцкая крама, называецца — агульня,-ніца. У раздроб не прадаюць, толькі агулам.

ВАЛУН, камень агладжаны і акруглены прыродай: глыжак, глыжэнь, буглыга, буглыжнік, булак, буглавень. Дробныя камяшкі адложаныя ракой, буйнейшыя за жвір — гальчакі гальчак, гальчаўе.

ВАЛЬДШНЕП, птах Skolarax rustikola: сломка.

ВАЛЬЯЖНЫЙ літы, тоўсты, адліваны да поўна у форму: масыўны, адналітны.

ВАМПИР м. баечная істота, якая па сьмерці; высысае у сьпячых людзей кроў з жыл, а часам і загрызае на сьмерць: упыр.

ВАП м. ВАПА ж. натуральная выкапываная з зямлі фарба: вохра.

ВАПИТЬ, вохрыць.

ВАРВАР м. лац. чалавек не адукаваны, грубы, дзікі: барбар. Барбарскі, прыналежны барбару, дзікі.

ВАРЕГА, ВАРЕЖКА ж. аднапальцыя суконныя рукавіцы: сподкі.

ВАРЕНИК м. варанае цеста надзяванае тварагом, твараговы блінчык запечаны на скварадзе: сырнік.

ВАРЕНЬЕ, вараныя ў цукры ягады: канфітуры, сочыва. Ну не ядуць мусі хлеба, адны толькі канфітуры (Бурачок). Усякага сочыва, з усялякіх ягад яны сабе за лета з цукрам навараць (Ельскі).

ВАРИТЬ, агульнаслав.; даводзіць цечыва да кіпеньня на агне: варыць, варыва, варыўня, варніца, вар. Што дзень варым рознае варыва на ежу. Сёлета не ўрадзіла варыва: капусту чэрві паелі, буракі неўдаліся, грыжына (бручка) і морква падмокла. Наша варыўня сухая, але сцюдзёная, зімой падмярзае, ў ей варыва. Кажуць, даўней, былі ў Горадзеншчыне саляныя варніцы. Варам рукі абварыла сабе. Варна, горача, парна. Варыстая печ, печ у якой вараць.

ВАР, вараная смала; шавецкая смала; пікта.

ВАСИЛЕК м. расьц. Centurea Cyanus: валошка, васілька. Мяйсцамі у нас саму расьціну завуць валошка, а краску — васілька. (Слуцк. пав.). Краска валошкі служыць найбольш упадабаным матывам у беларускім здобніцтве, асабліва выдатнае мейсца яна займае у матывах слуцкіх паясоў.

ВАСИЛИСК м. баечны зьмей: базылішак.

ВАСИЛЬЕВ ВЕЧЕР, конадзень перад Новым годам: шчадрэц, шчодрык, шчодры вечар.

ВАТАГА ж. банда, бандыр, бандавод. За банду жабракоў аднаго багача ня вымяняеш. Бандэжыцца, біцца, змагацца, клапаціцца. Збандэжыць зьбіць з панталыку.

ВАТЕРПАС м. прыбор паказуючый роўню на паверхні: грунтвага.

ВАТЕРКЛОЗЕТ м. адходнае мейсца з напускной вадой: сталец.

ВАТРУШКА ж. круглы піражок з тварагом: тварожнік: кныш, кнышок. Кнышы пякуцца з тварагом, макам, канаплямі і канфітурамі.

ВАХЛАК м. нехлямяжы, неабычайлівы чалавек: пабавень, растармаха, целяпень.

ВАХЛЯТЬ, пэцкаць, патроліць, кудлачыць.

ВАХТА ж. чародная варта на вайсковым вадаплаве: дазор.

ВАШ, заімак 2 асобы: мой наш, твой, ваш. Ваша воля, наша доля. Вашы пьюць, нашых бьюць. Вашэць, Ваша — слова ўжыванае на Беларусі замест. рас. Вы, паходзіць ад скорочанья Ваша Міласьць, Ваша Чэсьць. Ты Ваша, я Ваша, а хто-ж хлеба напаша.

ВАЯТЬ што, высякаць, выразаць ад рукі выпуклыя, або акруглыя падобьбя людзей, зьвераў, або аздоб: рэзьбіць, рэзьбяр, рэзьба. Архаічн., каведар.

ВБИВАТЬ што у што, ўбіваць, ўганяць. Убіў (угнаў) кол (цьвек).

ВБИРАТЬ што у што, ўцягаць, ўсякаць, ўпіваць.

ВБЛИЗИ, поблізь наўпоблізь.

ВБОЛВАНИТЬ што ў каго, ўцямешыць, ўбіць.

ВБРАСЫВАТЬ што у што, ўкідаць, ўрынаць, ўлукаць, ўшпурляць, ўшыбаць.

ВБРОД, ўброд, бродзькі. Трэ было Янку перайсьці раку бродзькі. (Сержп. стр. 55).

ВБРЫЗГИВАТЬ што у што, ўстрыкаць, ўстрыкнуць. Устрыкнулі яму лякарства пад скуру.

ВБУРОВИТЬ што у што, ўсьвярліць, ўкруціць.

ВБУХАТЬ што у што, ўбухаць, ўпялёхнуць, ўчабохнуць.

ВБЫЛЬ ўзапраўдна, запраўды.

ВВАЖИВАТЬ каго куды, у што; ўнаджываць.

ВВАЛИВАТЬ каго куды, у што ўваляць, ўрынаць. Ўрынулі (ўвалілі) ў ваду.

ВВЕДЕНІЕ, ўступ. Уступ у абладаньне маемасьцю. Напісаў уступ у гісторыю.

ВВЕРГАТЬ што куды, або у што: ўрынаць.

ВВЕРТЫВАТЬ што у што; ўшрубоўваць, укручваць-цца, укруціць самого сябе. Шашаль укручваецца галоўкай у дрэва. Укручына, валакністы круг, які трымае аглаблю пры палазе ў санях.

ВВЕРХУ, ўверсе, ўгарэ, ўвышы.

ВВЕРХ, ўзвыш, ўзверх, Верхтавік-ўня-ўка, пакрышка, завяршэньня чаго.

ВВИВАТЬ што у што; ўвіваць, ўвінаць, ўсукаць. Увінулі ў паперку лякарства. Паміж парітовых ўсукае адну суконную нітку. Увінул ў валасы істужку. Пражу сукае. Сукаюць сьвечкі.

ВВИВАТЬСЯ, ўсукацца.

ВВИТОК, ўсуканец, ўвіток.

ВВИНЧИВАТЬ што у што, ўшрубоўваць, ўшрубоўка; ўкручваць.

ВВОДИТЬ каго у што; ўвадзіць, ўвязваць. Генерал увёў войска у горад. Суд ўвязаў яго у абладаньне зямлёй.

ВВОЗИТЬ што куды; ўвазіць, ўвозны, на ўвоз. Увознае, плата за ўвоз.

ВВОЛАКИВАТЬ што, ўвалачваць, ўцягаць.

ВВОЛЮ чаго, ўволю, ўдосыць, ўдохаць.

ВВОРАЧИВАТЬ што куды, у што; ўвяртаць, ўгартаць.

ВВОСЬМЕРА нар. ўвосьмера, ўвосем радоў, згібаў, складак, пасём.

ВВЫКАТЬ у што, ўвыкаць, агоўтацца, ўцягнуцца, ўлажыцца.

ВВѢРЯТЬ што каму; здаверыць, ўдаверыць. Здаверная справа. Ён мне здаверыўся. Я даў адвакату свой здаверчы ліст. Ён быў панскім здавернікам. Здавернай рэчы не прадавай нікому. Ён ўдаверыў мяне у сваей нявіннасьці. Здаверніка-ніцу сваю, глядзі, не ашукай.

ВВЯЗАТЬ што у што; ўвязаць. Увяжы пажыткі сваей ў хусьцінку. Толькі добра ўвяжы рэчы, каб не пагубіць едучы. Увязны мяшок атарваўся. Увязаўся гэта ён у нашу справу (Рам.).

ВГИБАТЬ што, ўгінаць, ўгібаць. Каб дапасаваць, прышлося ўгібаць у шчалугу бляху. Трэба хлапца ўгібаць (ўгінаць) да навукі. На самым ўгібе праржавела конаўка. Угібістыя пірагі. Наўзгіб зьвяжы да перавозкі бляху.

ВГЛУБЛЯТЬСЯ у што; ўглыбляцца, Не нырай, ўглыб, утопішся. У глыбежы марской. Ён зглыбежыў ўсю мудрасьць кніжную. Углыбежыўся ў думы свае. Наўзглыбныя процьмы спазнаў. Вызглыбежыў мінуўшчыну. Наўзглыбныя надзеі свае зысьціў.

ВГЛЯДЫВАТЬСЯ у што; ўзірацца, ўглядацца, Што ўзіраешся ў мяне, або-ж не спазнаеш. Страшан чорт, а ўглядзішся і нішто сабе. Узіраецца ў шэрую даль. Углядчывы гаспадар з яго, ўсюды зірне сваім вокам. Углядчывы хлопец, хутка такі навучыцца рукомесла ўсякага. Узорыўся ў адно мейсца і замер. Не ўзірайся на чужыя дастаткі. Наўзіркам пілнуе дачкі на вячорках.

ВГОНЯТЬ што у што, ўганяць. Не ўганяй бацькоў у пакрыўду. Не ўганяй цьвяка ў стальніцу, будзе нажы тупіць. Угончывы конь ніколі не адстане ад другога. Наўзгонкі ехалі, хто каго выперадзіць. Нам ўгону німа ў дворны лес.

ВГОРАЖИВАТЬ што у што; ўгараджываць. Ён хацеў ўгараджываць к сабе наш загончык. Ты, браце, ўгарадзіўся ў маю пожню,

ВГРЕБАТЬ што у што; ўграбаць. Бульбу ня трэба глыбока ўграбаць ў зямлю. Жук ўграбаецца ў зямлю.

ВГРЫЗАТЬ што, ўгрызаць, ўгладаць. Сабака ня можа ўгладаць костку. Мышы ўгрызаюцца ў хлеб. Шашаль ўгрызся ў стол. Сабака ўгрызся ў ваўка. Заўгрызся ён у злосьці сваей. Заўгрыз конь цуглі.

ВГУСТѢ, ня рэдака, цвёрда; ўгусна. Есьць ён і смачна і ўгусна. Наўгусьць зварыла яйкі, сьпякла яечню. Загустая была ў цябе страва.

ВДАВАТЬ црк. даручаць.

ВДАВАТЬСЯ, ўдавацца. Што табе ўдавацца у іхню сварку. Хлапец ўдаецца да дзеўкі. Удаўся да яго па раду. Удача, характар, натура: Такая яго ужо ўдача. Жывой ўдачы хлапец. Добрая ўдача, ды слава лядача.

ВДАВЛИВАТЬ што; ўкляскаць, ўціскаць. Сена трэба добра ўціскаць каб не разтрасалася. Ён любіць ўціскацца паясом. Што за ахвота ўціскацца ў чужую кампанію. Ня трэба ўкляскаць пальцы ў цеста, бо на бахонках астануцца ўклясласьці. Укляслы рысунак на кубку. Выпукла-ўкляслае шкло.

ВДАВНѢ, ўдаўнасьці, ўдаўне. Удаўне што ў сьне. Удаўнасьці лепей жылося.

ВДАЛБЛИВАТЬ што у што; ўдзяўбежыць, ўбіць, ўмяждэрыць. Не так легка ўмяждеждрыць яму што ў галаву.

ВДАЛИ, здалёк, водаль, сыздаль. Ён стаяў водаль хаты. Сыздаль чуваць яго песьні. Здалёк я ўбачыў яго.

ВДВИГАТЬ што у што, усуваць. Ня трэба ўсуваць нос у чужыя справы. Усунь шупляду (ад „шупло“-дзюпло) ў стол. Усунься толькі да іх, то зараз пачнуць нараканьні свае. Усоўная даска да падоўжаньня стала.

ВДВОЕ, ў два разы, двойчы, ўдвурад, ўдубэльт, ўдзьвёх, удвоя.

ВДВОЙНѢ, падвойна, двурадна, ўдвая.

ВДВОЕМ, ўдвоя, у дваіх, ўдзьвех, самдруг.

ВДЕВЯТУЮ, удзевяцера. Удзевяцера ўкрадзе, дзесятае патаргуе.

ВДЕРГИВАТЬ што у што, ўдзяваць, ўцягаць, унізываць, Цяжка сьляпому ўдзяваць (уцягаць занізаць) нітку ў іголку.

ВДЕРНЯТЬ аб расьцінасьці; ўкараняць. Трава укаранілася на гародзе.

ВДЕСЯТЕРО, у дзесяцера.

ВДЛИНЬ, удоўж, удоўжкі, наўдоўж. Ты яму сьцялі ўдоўж, а ён кеміць ўпоперак. Бярно было ўдоўж звыж трох сажон.

ВДОВА ж. незамужная кабета пасьля сьмерці свайго мужа: ўдава, ўдавіца, ўдоўка. Удава ня дзеўка, а квас не гарэлка. Вадой плывучы, што ўдавой жывучы. Удавой ды сіратой — хоць воўкам вый. У ўдовы хлеб гатовы.

ВДОВЕЦ м. мужчына нежанаты па сьмерці жаны: ўдавец. Удавец дзяцям ня бацька, і сам круглы сірата. Ўдавецтва што сіроцтва. Ня дай Бог ні ўдавець, ні гарэць.

ВДОГАД, ўдогад. А мне і ня ўдогад тое было. Дзе-ж нам таго здогаду набрацца. Дагадлівы хлапец. А ўдогад табе, што ён намякаў.

ВДОГОН, наўдагон, ўдагонку. Едзь наўдагон за ім. Ўдагонку пагнаўся.

ВДОЛГѢ, ня скора шмат, часу спусьціўшы: ўдоўзе.

ВДОЛГ, у доўг, ў позычку, ўпавер. Ўдоўг узяў. Ў даўгах па вушы. На павер мне далі ў краме. Ўпозыч узяў грошы.

ВДОЛЬ, удоўжкі, ўздоўж чаго: наўздоўж, наўсьяж. Зьезьдзіў сьвет уздоўж і ўпоперак. Дровы ня ўпоперак, а ўздожкі шчапаюць. Наўздоўж дарогі пабудаваліся. Наўсьцяж ракі ішлі. Сьцялі ей ўдоўжкі, а яна ляжа ўпоперак. Ў нас адна толькі наўсьцяжная вуліца.

ВДОМЕК ў дагад каму, хто дагадаўся, ськеміў: ўдогадзь. А ці ўдогадзь было табе, што ён казаў.

ВДОМНИК зяць прыняты ў сямью, прызячаны; прымак. Пайшоў да іх у прымакі. Прымацкі хлеб — сабацкі.

ВДОСТАЛЬ, ўдохаць, ў канец, ўдосыць: ўдостань, ўдакон. Удакон зрунаваўся. Удакон пагарэлі. Удостань ўсяго у іх ёсьць.

ВДОХНОВЕНІЕ, натхненьне. Німа ў яго натхненьня ў мове, ў пісаньні. Сьвяты, натхнёны чалавек. З свайго натхненьня нічога ня зробіць, ўсё скажы ды пакажы.

ВДРЕБЕЗГИ, ўдрызг. Ўдрызг разляцелася акно. Ўдрызг пьяны.

ВДРУГ, зразу, нараз, раптам, зьнечаку, зьненацна.

ВДРУГОРЯДЬ, ўдругарадзь, ўдвакрат, ўдубальт.

ВДУНУТЬ, ўтхнуць, ўдыхнуць, ўдзьмухнуць. Бог ўтхнуў ў чалавека безсьмяротную душу. Ўдыхнуць жыцьцё ў жылы. Ўдзьмухнуць зеліва ў вока.

ВДУМЫВАТЬСЯ у што, ўдумывацца, удумляцца. Заданьне ня мудрае, а ня ўдумаўшыся не разьвяжаш. Трэба удумляцца у кождае слова.

ВДЫХАТЬ што, ўдыхаць. Разам з паветрам мы ўдыхаем многа староных частак і ўсякай жокаці (испареній). Нябошчыку жыцьця не ўдыхнуць. Ўдыхаць добрыя мыслі ў каго.

ВДѢВАТЬ што у што, устаўляць у вузкую атворыну і ўцягаць у яе: ўнізаць. Пальца ў іголку ня ўніжаш. Нітка ў іголку сама унізалася. Нанізай пацеркі на нітку. Нізаньне пацеркаў, марудная работа.

ВДѢЛЫВАТЬ што у што, умацовываць адну рэч у другую: ўпраўляць, ўпушчаць, ўстаўляць. Управіць камень у пярсьцёнак. Ўпусьціць брус у сьцяну. Ўставіць сьпіцу у калясо.

ВЕДЕНІЕ (ад „вадзіць“), вядзежа, кіраўніцтва. Вядзежа спраў. Кіраўніцтва установай.

ВЕДРО, ВЕДРІЕ, ясная, ціхая, сухая пагода: погадзь, пагодлівасьць.

ВЕДРО, дрэўлянае або бляшанае абручнае начыньне з вушамі і дужкай: вядро. Вядро ўжыванае да даеньня кароў — даёнка, дайніца. Вядро з вечкам насіць ў поле страву — рага, ражка. Вядро з днішчам зьверху, да дзёгцю — карчага.

ВЕЗДѢ ўсюды, паўсюдна. Ўсюды так як у нас. Паўсюдна адно і тое-ж: гора, хваробы (Сержп.).

ВЕЗДѢСУЩІЙ ўсюдыісты. Бог ўсюдыісты.

ВЕЗЕНЫХ, вязомых, везеных, везных.

ВЕЗЕТ, шанцуе, ручыць, фэрціць, тахціць. Шанцуе балазе. Што не пачне, ўсё яму ручыць. Ручыць у карты, як вісельніку. Тахціць кождая справа яму. Фэрціць яму ў карты.

ВЕКША лясны звярок: вавёрка.

ВЕЛИКІЙ, перавышаючый звычайную меру: вялікі, велій. Вялікая рожніца паміж вялікім розумам і вялікай хітрасьцю. Велій Бог на небе. (Вяліжск. п.).

ВЕЛИЧІЕ вялікасьць. Вялікасьць душы. Зразумейце ўсю вякікасьць гэтай ахвяры.

ВЕЛИКАН, волат, вяліканец. Валатоўка, капец, курган бронзавага веку. Вяліканцы (волаты) калісь жылі на сьвеце, а цяпер, людзі малеюць.

ВЕЛИЧАТЬ вялікоміць, ўзвышаць.

ВЕЛИЧИНА, вялічыня, веліч, вяліковіна.

ВЕЛИКОЛѢПІЕ, пяропых, веляпышлівасьць.

ВЕЛИЧАВЫЙ, наўзвялічны, наўзвельчы, вялікомны.

ВЕЛЬМОЖА, вяльможа, магут. От царя и от могутей. Предстояху могутіі і все боярство (Срезневск).

ВЕЛѣТЬ каму што; вялець, загадываць, Загаду твайго не паслухаю і вяленьня ня споўню.

ВЕНА ж. лац. агульная назова чорнакроўных ўзваротных жыл: вэна, жыла. Пусьціць жыльную кроў.

ВЕНЕРА ж. паміж якой і Марсам зямля наша аварачваецца наўкол сонца: вэнэра, заранка.

ВЕНЕРИЧНАЯ БОЛѢЗНЬ, францы, сыфіліс.

ВЕНЗЕЛЬ м., польск. пачатковыя літары ўласных імён: пяроплетак.

ВЕНТИЛЯТОР м. лац. рожнай формы прыбор да ачысткі, асьвяжэнья паветра: душнік.

ВЕПР м. агульн. слав., вепр, вяпрук; сьвінны самец: кабан, кнур, кнораз.

ВЕРБЛЮД м., ючная (трочная) скацежына: вярбюд, драмадэр,

ВЕРБОВАТЬ каго. ням. намаўляць, набіраць самахотнікаў у войска: набіраць, каптаваць.

ВЕРГАТЬ, ВЕРГНУТЬ што каго, кідаць, зваліваць: рынаць. Урынулі мяне ў бяду. Сызрынулі камень з гары. Рынуўся бегчы бараніць.

ВЕРЕВКА ж. агульн. славянская назова зьвітай у некалькі стволак тоўстай ніткі (ад аборыны ў гусінае пяро да гужа), кождая стволка каторай скручаецца сьпярша асобна з павясма на крук: вяроўка. Рожнавіднасьці па таўшчыне: шнурок, вярчопка, абора, пастромак, лейчына, вяруга, вяроўку, снасьць,

ВЕРЕД м. стрыжнявы нарыў: скула, верад. Падвярэдзіцца, падарвацца. Прывярэдлівы, капрысны, вычварны.

ВЕРЕЗЖАТЬ, выдаваць бразгучы рэзкі і прадоўжны голас: верашчэць, зьвіржджэць, сквірчэць, сквіліць. Цэлы дзень верашчыць са злосьці. Скваркі на скварадзе сьвіршчаць, сквіраць, верашчаць. Верашчака, названьне стравы злюбленай беларусамі: на сквараду кладуць пакрояныя скваркі, каўбасу, шынку, сквараць і гарачай, сквірчачай падаюць на стол; ужываецца як макалка да бліноў. Верасклівец, крыкун. Разверашчацца, разкрычацца.

ВЕРЕНИЦА ж. разпалажэньне чаго чародам, ў адзін парадак, кішкой: плойма. Пералётныя птахі лятуць плоймамі або ключом.

ВЕРЕСК м. расьц. Erica Galtana vulgaria, верас. Верасень, названьне дзявятага месяца ў годзе.

ВЕРЕТЕНО ср. агульн. слав. верацяно, дрэўляная тачоная палачка да прадзіва. Знай баба сваё крывое верацяно. На шыльца, на мыльца, на крыва вераценца. Лоб кручком, нос сучком, бруха лубком, хвост верцяном. Верацяно, Верацейніца, названьне адмены вужак.

ВЕРЕТЕНО, ў машынах і прыладах: вось, цэўка, па якой што небудзь авяртаецца,

ВЕРЕТИЩЕ ср. грубая каструбістая тканіна, з якой шыюць мяшкі: зрэбьбя, пакульля. Ходзіць у зрэбьбі, ў пакульлі. Зрэбная, паклуьная кашуля.

ВЕРЗИЛА, рослы сільны няскладны чалавек: галабень, драба, даўгай, даўгайла.

ВЕРИГИ мн. жалезныя аковы ношаныя збаўляючыміся на голым целе; ратугі. Пастом і ратугамі каванымі цела марыў.

ВЕРСИФИКАЦІЯ лац. пісаньне вершаў, вершаваны склад; вершаваньне, вершафікація.

ВЕРСТАТЬ, раўняць, зраўніваць, дзяліць: шыхтаваць: у друкарнях раздзяляць набор: ламаць.

ВЕРСТАК м. стол, лава асобнага устройства да ручнога рукомесла: поставень, постаў, паставец. Сталярны, млынарскі, слёсарскі постаў паставень.

ВЕРТЕЛ м. жалезны прут да пячэнья мяса; ражон, вожаг.

ВЕРТЕП м. пячэра, падземны прытулак, недаступны яр: ямяга, пячэра, ламарня. Гэта ямяга разбойніцкая, а ня крама. Па пнеўях, карэньнях ды ямягах ўсю ноч вазіў. У ламарні жывуць, як злыдні.

ВЕРТИКАЛ м. лац. дуга круга, простападнага да горызонту: простапад.

ВЕРТОГРАД м. црк. вінаграднік, сад.

ВЕРТѢТЬ што, прывадзіць у кругаваротны рух: вярцець, вярчоны, вярцемы, вярцежны, вярценяць; круціць. Завертка, прыбор чым закручваюць шрубы. Вёрткі, вяртлявы, вывёртлівы, спрытны.

ВЕРТУГ, канец восі ўстаўлены у гняздо: пятнік.

ВЕРТУШКА ж. пяровертка на восі да запіраньня: круцелка.

ВЕРХ м. агульн. слав. процілеглае нізу, часьць абернутая к небу, вышэйшая па раўні: верх. Верх галавы, гары, дому.

ВЕРХ м. павалока, пакрыцьце: Барма (шуба) з суконным верхам.

ВЕРХОВАЯ ѢЗДА, конная язда. Прыехаў конна. Нейкі коннік праехаў полям.

ВЕРХОВНОСТЬ, зьверхнасьць, зьверхнік, старшы чынам (начальнік). Назьверхні, які ляжыць на версе, процілеглы падысподняму.

ВЕРШАТЬ справу, даканчаць, пастанаўляць: вяршыць, верхаводзіць, даканаць. Завяршылі хаmy, стог. Давяршай пачатае. Завяршылі справу. Доля даканалася. Ен там у іх верхаводзіць усім, сам ўсе спрявы вяршае.

ВЕРХОВЬЕ ср. верхвіна, вершадзь, вярхоўка, верхавіца, вяршня. Хамёлка, самая верхавіна дрэва (маковка).

ВЕРХОГЛЯД м. салапяка, салапяй.

ВЕРША ж. рыбалоўская прылада: хаботня, буч, жак. Хаботняй называецца прылада з доўгіх вярбовых пруткоў клінам ўдоўж, без перагародак ў сярэдзіне. Буч, больш круглы за хаботню і мае ў сярэдзіне адну, або дзьве лейкаватыя з праходам перагародкі. Жак робіцца з сеткі на абручах, канструкціяй напамінае буч.

ВЕСЕЛІЕ ср. агульн. слав. вяселасьць, весяліць, весяліцца, весялець. Вясёлка — рожнабарвістая сьвятлавая дуга на небе.

ВЕСЛО ср. (зам. вязло) агульн. слав. лапата да грэбкі па вадзе: вясло, веславы, веславаць. Веслаўка, човен на пару, дзьве пары вёслаў.

ВЕСНА ж. агульн. слав. вясна, веснавы, веснаваць. Вясьняк, цёплы, палуднёвы, вецяр. Вясьнянка, веснавая абрадовая песьня. Веснавіца, ярка, ярая пшаніца, жыта. Весень старакрыўская назова чацьвёртага месяца ў гаду.

ВЕСНУШКИ ж. дробныя прышчыкі на абліччы: ластаўчына, рабацьцё. Строткі, стратаватая, страцізна.

ВЕСЬ, ВСЯ, ВСЕ мн. ВСѢ заімак: ўвесь, уся, усё мн. усе; ўсенькі, усёханька.

ВЕСЬМА, вельмі. Вельмі добра. Вельмі многа. Вельмадобры чалавек.

ВЕТЛА ж. расьц. лаза. Гбалі мы дугу вязовую, сагнём і лазовую.

ВЕТХІЙ, стары, старадаўны, пракаветны, друзлы, стараветны. Стары закон. Стары чалавек. Друзлы старац, будынак; Друзлае адзеньне. Пракаветная праўда. Стараветная кніга. Стараветнік, антыквар.

ВЕТОШКА, старынка, старызна, дзярмо, дзярмядзіна, рызінка, ганучка, ганчарка, лахміна, лахмак, сьцірка.

ВЕТОШЬ, друхло, друхлядзь, хломазд.

ВЕТХОЗАВѢТНЫЙ, старазаконны. Старазаконныя кнігі.

ВЕТОШНИК м. таргоўшчык старымі лахманамі: рызнік.

ВЕТШАТЬ аб чалавеку — старэць; аб рэчах — знашывацца.

ВЕТЧИНА ж. высалены і прадымлёны сьвінны кумпяк: дымляніна, кумпячына, вангліна.

ВЕХОТЬ ж. агульн. слав. пук саломы да мыцьця начыньня, на высьцілку ў боце: вехаць, вехцяваць.

ВЕЧЕРНІЙ, вячорны. Вячорны змрок. Вячорны адпачынак.

ВЕЧЕРИНКА, вечарынка, вечарніца, ігрышча.

ВЕЧЕРНЯ, вячэрня, у каталікоў — нешпар.

ВЕЩЬ ж. асобная адзінка, кождая нежывая адзінка: рэч. Злажы свае рэчы. Ўсякай рэчы дай сваё мейсца. І стол і іголка рэчы.

ВЕЩЕСТВО ср. адарванае паняцьце ўсяго сьветавога і прыроднага: матэрыя. Чалавек зложан з матэрыі і істасьці, з цела і душы. Сьвет уяўляецца розуму, як матэрыя ў прасторы і як сіла ў часе.

ВЕЩЕСТВЕННЫЙ, матэрьяльны.

ВЕЩИЧКА, трантка, Трантку паненька падаравала. Трантак наставіла між вокан на зіму заклеіваючы.

ВЖИМАТЬ што куды і ў што, ўціскаць, ўгнятаць, ўталачываць, ўкомсьціць.

ВЖИВЕ, жывучы пры жыцьці, за жыцьця, за дажывоцьця, ўжывобыці.

ВЗАБЫЛЬ ў няпамяць, ў забудзь.

У аднэй чары-сьлёзы гаручы,
У другой чары-забудзь гаюча.

ВЗАДИ, спазадзь, чаго; ззаду, наўзадзі. За табой ззаду стаіць крэсла. Ззаду за табой будуць усякія дзівы, але ты не азірайся наўзадзь сябе.

ВЗАД, назад, наўспяць, наўзадзь.

ВЗАЕМ, ВЗАЙМЫ — пазычкова, ўдоўг, напавер.

ВЗАИМНЫ, адплатны, адзін аднаму адпаведны: ўзаем, ўзаемства, ўзаеміны. Ўзаемная дружба, сварка, нянавісьць. Ўзаемна мы ўсе ручаемся. Хлапец на сваю любоў ўзаемства ня мае. У іх ужо здаўна такія ўзяеміны.

ВЗАИМОДѢЙСТВІЕ, ўзаемнасць, наўзаемства, наўзаемчыннасьць.

ВЗАЛКАТЬ, прагаладацца, ўзлакнуць.

ВЗАМѢН, наўзамен. Наўзамен за сала боты дастаў,

ВЗАПЕРТИ, наўзапры, пад замком. Наўзапры сядзіць, пад замком.

ВЗАПУСКИ, наўсузбежкі, наўдагонкі, навыперадкі, насугонкі.

ВЗАСОС, наўзацмачкі, наўзацмак. Наўзацмачкі цалуюцца.

ВЗАЧЕТ, у лік. Гэта пашана ня ў лік. Працэнт ня ў лік доўгу.

ВЗАШЕЙ, ўзакаршэль. Гані яго ўзакаршэль з хаты.

ВЗБАЛМОШЕННЫЙ, скаламучаны, склычаны, скалмачаны.

ВЗБАЛТЫВАТЬ, збаўтываць, збоўціны, збаўтуха, ўзбохаць.

ВЗБЕЛЕНИТЬ каго, разьятрыць. Сярдзітага лёгка раз‘ятрыць.

ВЗБИВАТЬ, ВЗБИТЬ, ўсклычыць, ўспушыць, ўздыбіць.

ВЗБОРАЖИВАТЬ што, збаразіць, ўзраліць.

ВЗБРАСЫВАТЬ, ўскідаць. Ўскідай снапы на тарпу.

ВЗБРЫЗГИВАТЬ, спрыскаць, Спрысьні бялізну. Ці ўспрысьне кішка ваду на дах. Ўпырснулі яму лякарства ў жылы.

ВЗБУГРИТЬ, ўскучыць. Сьвіньні ўскучылі ўсё поле.

ВЗБУНТОВАТЬ, збунтаваць, ўзбурыць.

ВЗБУДОРАЖИТЬ, стрывожыць, страсьці, збантэжыць.

ВЗБУЧИТЬ, ўздуць. Ўздулі хлопца за няслухмянасьць.

ВЗБУЧКА, нахлабучка. Далі дома нахлабучку за гультайства.

ВЗБѢСИТЬ, ашалець, разшаліць, Разшалілі дурнога. Разшалілі шарсьнёў, восваў.

ВЗВАЛИВАТЬ што на што; узваляць, узваляцца, узвал.

ВЗВАРЬ м. навар у якім распусьцілася часьць таго што варылі: навар.

ВЗВЕСЕЛЯТЬ каго, ўзвесяляць, зьвесяляць.

ВЗВЕСТИ, успружыць. Успруж курок нa стрэльбе.

ВЗИВАТЬСЯ, узбівацца, ўзлынаць.

ВЗВИЗГИВАТЬ, вішчэць, віжджэць, скавытаць, якатаць.

ВЗВОДИТЬ што падымаць на вышыню, цягнуць ў гару: ўсцягаць, ўздымаць, ўспружаць.

ВЗВОД, часьць карабіннага замка: ўспруг.

ВЗВОЛНОВАТЬ што, узвалваваць, валвавацца, валваваць, схваляваць.

ВЗВОЛЧИТЬСЯ, узвоўчыцца. Чаго ты ўзвоўчыўся на мяне.

ВЗВОПИТЬ, ўзгалас'іць, загаласіць, закрычаць.

ВЗВѢШИВАТЬ што, ўзважаць. Трэб ўвесь лён узважыць.

ВЗВИНЧИВАТЬ, ўсшрубовываць. Ўсшрубавалі цэны.

ВЗГЛЯД м. погляд. Погляд з падлобьбя, Адзін погляд яго ўсё высказаў.

ВЗДВОИТЬ, здвоміць. Здвоміць трэба высілкі нашы.

ВЗГОРЬЕ ср. невысокае ўзвышша на зямельнай паверхні: пагорак, узгорак.

ВЗДЕРНУТЬ што, торгаючы уздымаць: ўстырнуць.

ВЗДЕРЖКА ж. паўстрымка. Ніякай паўстрымкі ў цебе німа.

ВЗДОР м. спрэчка, сварка, нязгода, перакора, нісянеціца.

ВЗДОРИТЬ, спрачацца, супярэчны, наўсупрач, няўсупярэч.

ВЗДОХ, устхненьне, уздыханьне,

ВЗДРАГИВАТЬ, здрыгацца. Усё цела ад болю здрыгаецца.

ВЗДРЕМНУТЬ, скурхнуць, скурнуць, прыкурхнуць. А маскаль тым часам трохі прыкурхнуў — (Сержп. стр. 1).

ВЗЕРЦАТЬСЯ црк. ўзірацца.

ВЗИМАТЬ, браць, пабіраць,

ВЗЯТКИ, паборы, кубаны, даткі.

ВЗИРАТЬ на што: ўзіраць, ўглядаць.

ВЗЛАГАТЬ, што на каго, на што; ўскладаць.

ВЗЛАМЫВАТЬ, што ламаць, надламываць.

ВЗЛОМ, сызлом, палом. Шкло на сызломе вострае.

ВЗЛЕЛЕИТЬ, ўскукобіць, узняньчыць, ўскалыхаць.

ВЗЛЕТАТЬ, узлятаць, узлётны, ўзлёт, ўзлёты, ўзлётчывы.

ВЗЛѢЗАТЬ, узлазіць, ўсьпінацца.

ВЗЛѣСОК, узлёсак, узлесьсе, Парасьнік расьце на ўзлесьсі.

ВЗМЕТНУТЬ што куды; узшыбнуць, ўскінуць.

ВЗМЕТЧИВЫЙ, ўскідчывы. Ускідчывы чалавек.

ВЗМОЛИТЬСЯ, ўзмаліцца.

ВЗМОРЬЕ ср. наўзморье, наўзморнік.

ВЗМЫВАТЬ аб птахах, асабліва лоўчых; ўспалынуць. Сокал успалынуў пад хмары.

ВЗМЫЛИТЬ каня, ўсьпеніць: Ўсьпеніў каня яздой.

ВЗНОС м. грошы куды; ўплата, ўкладка.

ВЗНУЗДАТЬ каго, акелзаць, узусьціць.

ВЗОР м. зрок, спогляд. Ен хоць стары а зрок мае добры. У яго благі спогляд: як спагляне — аж мурашкі па целе пяройдуць.

ВЗРАЧНЫЙ, прыглядны, казісты, спазорны.

ВЗРАЩАТЬ, расьціць, гадаваць.

ВЗРАСТАТЬ, узрастаць, дарастаць,

ВЗРОСЛЫЙ, дарослы. Дарослы дзяцюк, а робіць як малы,

ВОЗРАСТ, дораст, узрост. На дораст высокі хлапец,

ВЗРОСТОК, даростак, падростак.

ВЗРЫВ, выбух. Выбух пораху, пары.

ВЗРЫД, ўзрыгі, наўзрыд. Наўзрыд плача. Ужо бяз сьлёз, толькі узрыгамі плача.

ВЗЬЕРОШИТЬ, узшэршыць. Узшэршыў сабе валасы. Нашэршаны як вожык.

ВЗЫГРАТЬСЯ, усьцешыцца.

ВЗЫСКАНІЕ ср. спозыск, спазысківаць, спазыстчык.

ВЗЫСКАТЕЛЬНЫЙ, спазыстчывы, вымогчывы. Вымогчывы чалавек у рабоце.

ВЗЯТКА ж. кубан, кубар, хабар, лепанец, рабохум.

ВИДЕТЬ што, пазнаваць човам зроку: бачыць.
Слова відзець у беларускай мове ужываецца ў значэньні рас.: „зрѣть“. А ці відзеў, а ці бачыў куме ты дзіва? І відзець ня відзеў і бачыць ня бачыў.

Сільненька заплача.
Што дачушкі ня ўбача.
(Шэйн. Т. I ч. 2, стр. 72, Бар. п.).

ВИДИМЫЙ відомы, відочны.

ВИДНО, бачна. Бачна, так і трэба. Мне гэта ўсё бачна.

ВИДИМО ачавіста, відаць. Ачавіста, ён ужо ня прыдзе. Відаць што яны злавалі на нас.

ВИДИМОСТЬ, відомасьць, ачавістасьць,

ВИДЕНІЕ, відзежа. Меў пустэльнік відзежу. І сталася яму відзежа.

ВИД, зьнешні выгляд, спаверхнасьць, часьць прыроды, акінутая вокам — спазор. Добры на спазоp чалавек. Прыгожы спазор на раку горад.

ВИДОИЗМѢНЕНІЕ ср. адмена, завод. Парода сабачая, завод пудаль, адмена пудля:

ВИЗГ м. праразьлівы крык, працяглы, высокі: піск, сковат, ёкат.

ВИЗИТ м, франц. адведзіны, пярозвы.

ВИЛКИ сталовыя грабкі, грабчыкі, грабок, вільцы.

ВИЛОК м. зьвіўшыяся ў клубок лісьця расьцін; качан, качаністы. Качарэжка, пянёк пад капустным качаном. Зьвіўшыяся клубам вялокны у дрэве — сьвіль.

ВИНА ж. агульн. слав, правіннасьць, праступак, прагрэшнасьць: віна, вінны, вінаваты,

ВИНИТЬ, вінаваціць, абвінавачваць, вініць. Вінуй сябе ў сваім няшчасьці.

ВИНОВНИК м. вінаватчык, вінаваец,

ВИНОВНОСТЬ, вінаватасьць, віннасьць.

ВИНО ср. агульн. арыйскае; напітак з ягад вінаграду: віно. Вінніца, дзе робяць, перахоўвуюць ці прадаюць віно.

ВИНОГРАД м. расьціна і плод Vitis vinifera; вінная лаза, вінагрозьдзя. Вінагрозьдзя купіў хвораму.

ВИННАЯ ЯГОДА ж. плод смакаўніцы: смочвы, фігі.

ВИНОКУР м. майстар які гоніць з брагі гарэлку: гарэльнік.

ВИНОКУРНЯ ж. фабрыка гарэлкі: гарэльня.

ВИНОДѢЛІЕ ср. выраб віна з вінаграду: вінарства, вінарня, вінарнік.

ВИНОЧЕРПІЙ м., урад пры знатнай асобе: чашнік.

ВИНТ м. цьвек нарэзаны шрубом: шруб, шрубісты, шрубаваць, нашрубоўка.

ВИНТОРѢЗКА ж. рубаўніца, шрубарня.

ВИНТОВКА ж. стрэльба з нарэзнай рурай: карабін.

ВИНЬЕТКА ж. франц. рысунак, застаўка у кнізе: завіток, завітушка.

ВИСЛОУХІЙ м. клапавухі, аблавухі, выславyxi.

ВИСОКОСНЫЙ ГОД, пераступны.

ВИСОК м. бакавая часьць галавы, паміж вухом і лбом: скорня.

ВИСѢЛИЦА ж. шыбеніца. Шыбельнік, годны шыбеніцы, шэльма.

ВИТАТЬ, быць дзе колечы заўсёды або часова: бытаваць.

ВИТРИНА ж. франц. скрынка пад шклом для выстаўкі рэчаў; магазыннае вакно: вылажка.

ВИТІЯ, прамоўца, красамоўца.

ВИТІЙСТВО, красамоўства.

ВИТІЕВАТЫЙ, гаворыцца больш дакорліва: завілы.

ВИТЬ што, агульн. слав., скручываць стволкі у адну нітку ці вяроўку: віць, віцьцё, віты, віток, вітушка, віцень, завіцень, повіцень.

ВИХАТЬ што, агульн. слав., хіляць у адну і другую старану, скранаць з мейсца ў аснове сваей: вывіхаць, вывіхнуты, вывіх. Віхлец, купрык (рас. копчик) закончаньне хрыбетнай косткі, Віхт, баланс; віхтацца, балансіравацца.

ВИХОРЬ м. агульн. слав., мейсца на галаве дзе валасы твораць кругаварот, віхор, віхрэц, віхрак, віхраціна.

ВИХОРЬ м. заверць, стаўбавы вецер, віхор, чортава вясельня: ветраварот. Віхрыць, віхраць: круціць, бунтаваць.

ВИШЬ скароч. відіш: бач. Бач ён які разумнік. Бач што ён прыдумаў. Які ён, бач, мудры.

ВКАТЫВАТЬ што куды, ўкачываць, ўкачывацца, ўкаціць, ўкотны, ўкотам.

ВКЛАДЫВАТЬ што куды, у што, агульн. слав.; ўкладаць, ўкладчык-ца.

ВКЛАД м. сама рэч ўкладаная куды у што: ўклад, наданьне, надаваць, надавец. Гэта наданьне яшчэ крыўскімі князямі нададзена манастыру.

ВКЛЮЧАТЬ што у што; ўлучаць, ўлучна. З панядзелка да серады ўлучна. Трэба ўлучыць і працэнты ў ісцінку.

ВКРАДЫВАТЬСЯ, увайсці скрытна, крадаком: украдацца, ўкраўся, ўкрадліва. Лісьлівасьцю ўкрадаецца ў сэрца. У кнігу ўкраліся памылкі. Украдчывай прымільнасьцю ў сэрца лезе.

ВКОРЕНЯТЬ што, умацовываць, урастаць каранямі: ўкараняць, ўпляняць (ад „плёнчык“, каранёк).

ВКОРЕНЬ ўплень. Ўплень вынішчыў народ.

ВКОСЬ, ВКОСУЮ, наўскась, насукась, ўскось.

ВКРАТЦѢ наўскаротна, наўскароць.

ВКРАШИВАТЬ што ў што; ўкрышыць, ўкрышаць, укрышыцца. Ўкрышыць хлеб ў ваду. Буракі, моркву кружаюць.

ВКРЕСТЬ, наўкрыж. Наўкрыж злажыў рукі (пер.памер).

ВКРИВЬ, наскрыў, наўкрыў. Ўсё пайшло наўкрыў ды коса.

ВКРУГ нар. наўкол, наўкольна, наўкруг. Наўколіца, абшар распаложаны наўкол сялібы.

ВКРУТУЮ варыць яйкі: на цьвёрда.

ВКУС м. чоў смаку; смач, смак, смачны.

ВКУСОВОЕ, наўсмачнае.

ВКУШАТЬ, смакаваць, кушаць. Маскалі кушаюць але не ядуць. Пакушай, але ня еш.

ВКУТЫВАТЬ каго у што: ўгартаць, увіваць.

ВЛАГА ж. мокрадзь, макраватасьць, волага, валожыць, валожны, вогкасьць, волгкасьць. Бяз волагі і цяпла німа расьціннасьці, німа жыцьця наагул. Вагкаватае сена. Вогкае мейсца. Час мне закрапіці (гарэлкай працу, гаворыцца аб каравайніцы), адваложаньку даці. (Крачк. стр. 44).

ВЛАГАТЬ што куды ці ў што: ўкладаць, хаваць.

ВЛАГАЛИЩЕ ср. похва, ўлогва.

ВЛАГАТЕЛЬ м. ўкладчык-ца, ўкладзіны, ўкладзіва.

ВЛАДѢТЬ чым, валадаць, абладаць.

ВЛАДѢТЕЛЬНЫЙ, валадарны. Валадарны князь.

ВЛАДѢТЕЛЬ м. валадар. Валадар маетнасьці вялікай.

ВЛАДѢЛИЦА ж. валадарка.

ВЛАДѢНІЕ, валаданьне, маетнасьць, маемасьць.

ВЛАДЫЧЕСТВО, ўладнасьць. Ўладнасьць сваю на нас распасьцягае.

ВЛАДЫКА-ЧИЦА, ўладыка, ўладычыца, ўладычна.

ВЛАСТЬ ж. права сіла і воля над чым: ўлада ўладнасьць.

ВЛАСТНО, ўладна. Пышна і ўладна паны у нас орудавалі.

ВЛАСТОЛЮБІЕ, ўладалюблівасьць.

ВЛАЧИТЬ, валачыць, смыжыць, цягнуць, магнуць. Гляджу, ажно смычэ воўк авечку. На паплавох скошанае сена сьпярша зграбаюць у кучкі, а пасьля кучкі „смыжаць“ на сухое мейсца; найчасьцей канём на санёх, або на дошках. Закахаўся хлапец, таму яго і магне ўсё у тую старану. Магне чорт, каб зграшыў чалавек. Валачыць марна жыцьцё сваё.

ВЛЕЧЬ каго што; цягнуць, валачы, магнуць.

ВВЕЧЬСЯ, цягнуцца, валачыцца, валачыся.

ВЛЕЧЕНІЕ ср. поцяг, цягнасьць, магнасьць, смагнасьць, тантація, Такая ў яго магнасьць да грошы. Янук мае тантацію да маей Анэткі.

ВЛІЯТЬ, ўліваць ў пераносным значэньні; браць над кім маральную перавагу: ўплываць, ўплыў, ўплывовы, ўплывовасьць.

ВЛОЖЕНІЕ, ўклад. Даў ўклад свой на цэркву.

ВМЕТАТЬ, ВМЕТЫВАТЬ што ў што: ўкідаць, ўшыбаць.

ВМѣНЯТЬ каму што, забавязываць, ўлучаць, пачытаць, намяняць. Кроў бязвінную наменіць вам Бог. (Срезн.)

ВМѢНЯЕМОСТЬ, прытомнасьць, пачытальнасьць. Непрытомнасьць (непачытальнасьць) паступкаў варьята безпярэчна.

ВМѢСТО прысл. замест, наўзьмест.

ВМЫСТѢ, разам, сумесна, супольна паспольна.

ВМѢСТИМОСТЬ, ВМѢЩЕНІЕ ср. патопўнасьць.

ВМѢСТИТЕЛЬНОСТЬ, патоўплівасьць, патоўплівы

ВМѢЩАТЬ, тоўпіць. Ўсяго тут не патоўпіш цесна.

ВМѢСТИЛИЩЕ ср. стоўплішча, стоўпішча.

ВМѢСТИМОСТЬ ж. стоўплівасьць. Стоўплівасьць, патоўплівасьць бочкі, чатыры вядры

ВМѢСТИТЕЛЬ-НИЦА, спатоўпнік-ніца

ВНАЧАЛѣ прысл. спачатку, значатку, Спачатку было Слова, а Слова было ў Бога.

ВНЕЗАПНО нар. знагла, зьнечаку, знеўспадзеў, раптам, зьнечвільна.

ВНИМАТЬ, ВНЯТЬ чаму: ўважаць.

ВНИМАНІЕ, увага. Да навукі патрэбны пільнасьць і увага.

ВНИМАТЕЛЬНО, уважна. Уважна слухай вучыцеля.

ВНОВЬ, ізноў, наўзноў, назноў.

ВНОС м. тое што ўнесена (а грашах): ўклад, сплатка, складка.

ВНУК-ЧКА, сына або дачкі дзеці: унук, унучка, унукі, унукаў.

ВНУТРИ чаго, у сярэдзіне, ў чым небудзь: ўнутры, вонутры.

ВНУТРЬ прысл. ўнутро, вонутры. Доктар даў зеліва вонутра піць.

ВНУТРЕННІЙ, унутрамны, нутрамны, вонутрны. Нутрамны клушч.

ВНУТРЕННОСТЬ, нутро, нутранасьць.

ВНУШАТЬ, (во-ушать?) каму што, прымушаць думаць, хацець, пабуджаць да прыняцьця перадаванага славамі ці іншым спосабам: умушчаць.

ВНУШЕНІЕ ср. ўмуст, ўмусьціць, ўплыв.

ВНУШИТЕЛЬНЫЙ, ўмусьлівы, ўплывовы,

ВНѢ чаго прысл. зьне, на зьне.

ВНѢШНІЙ, зьнешні, назьнешні.

ВНѢШНОСТЬ, зьнешнасьць. Унутраннае жыцьцё душы процістаўляецца зьнешнай дзейнасьці чалавека. Па зьнешнасьці нельга судзіць аб чалавеку,

ВНѢДРЯТЬ што ў каго, ўнетраць, ўкараняць. Хто ўнетрыў у тоўшчу зямлі і золата і жалеза? Ўнетранае благое пераконаньне цяжка выпленіць. Нятро, нутро, сярэдзіна, самая глыбіна нутра. Нетрава, асяродак цэнтр унутранага.

ВНЯТЬ, учуць. Учуй просьбы нашы!

ВНЯТНОСТЬ ж. выразьлівасьць.

ВНЯТНЫЙ, выразісты, выразістасьць, выразьлівасьць.

ВОВЛЕКАТЬ каго ў што, куды: ўцягаць, ўсмыгаць, ўтантовываць. Ўтантавалі (ўтантэчылі) ў чужую ды благую справу. Янук мае тантацію да маей Анэткі.

ВОВРЕМЯ прысл. ўчас. Ня ўчасны госьць горш татарына.

ВОВСЕ прысл. саўсім, зусім, суздрам, ўдакон, Ўдакон пагарэлі. Суздрам ўсё прапала.

ВОВѢК, ВОВѢКИ прысл. навекі. Навекі вечныя ня буду і другому закажу. Стварыцель сьвет навекі угрунтаваў.

ВОГНУТЬ, угнуць, ўгібнуць, ўклясьціць.

ВОГНУТЫЙ, угнуты, ўкляслы.

ВОДВОРЯТЬ, ўсяляць, асяляць.

ВОДА ж. агульн. слав.: вада, вадзіца, вадзічка; вадавіца, вадавік, вадатоўпішча, начыньне напоўненае вадой (рас.: водохранилище). Вадзянік міт. дух які жыве ў водах. Вадзянка (смал.), кадка ў якой трымаюць ваду. Вадзянасьць вадзянець, вадзяністы, насычаны вадой. Вадаварот, вір; круцень. Вадаземны, які жыве ў вадзе і на зямлі.

ВОДОЕМ, вадавік, водабадзь.

ВОДОКАЧКА, вадацягніца, вадацяг.

ВОДОЛИВ, чарпло, чарпага.

ВОДОЛЕЙ, вадаліў, вадавік.

ВОДОБОЯЗНЬ, шал, шалёны. Вольнаму воля, шалёнаму поле.

ВОДОПАД, вадавал. Вадавал на рацэ утварыўся.

ВОДОРОСЛЬ, водарасьць.

ВОДОПОЛЬЕ, паводка, разтопіца, разьліў.

ВОДОСВЯТІЕ, Вадохрышча.

ВОДЕВИЛЬ м. франц. сцэнічнае відовішча з песьнямі: фацэція.

ВОДИТЬ каго, агульн. слав.; вадзіць, вадзіцца, вядзежа, вадня, вадарскі, вадарыць, паводзіць, павадыр,

ВОДКА ж. пьяны напітак са сьпірту і вады; гарэлка, гарэліца.

ВОДРУЖАТЬ што у што, ўтыкаць, устаўляць, укапываць стоцьма: ўстрамляць, ўстраміць, ўторнуць.

ВОЕДИНО црк. заадно.

ВОЖАК м. верхавод, вадзіла.

ВОЕННОСЛУЖАЩІЙ, вайсковец, вайсковаслужомны.

ВОЕННОПЛѢННЫЙ, палонны.

ВОЕННОУЧЕБНЫЙ, вайсковавучомны.

ВОЕННЫЙ, вайсковы, ваярскі.

ВОЖДЕЛЕНІЕ ср. бажаволеньне, бажахотлівасьць, пажадлівасьць,

ВОЖДЬ м. вадар, вадарскі, вадарства.

ВОЖЖА ж. вяроўка прывязваная да уздэчкі запрэжанага каня: лейчына, лейцы, лейцаваць.

ВОЗБРАНЯТЬ каму што, забараняць.

ВОЗБРАНИТЕЛЬ, забароншчык.

ВОЗБРАНЕНІЕ, забарона,

ВОЗБУЖДАТЬ каго к чаму, што ў кім: пабуджаць.

ВОЗБУЖДЕНІЕ, пабудка, узбураньне.

ВОЗБУДИТЕЛЬНЫЙ, пабуджальны, ўзбурчівы. Ўзбурчывы характар.

ВОЗВЕСЕЛЯТЬ, зьвесяляць. Зьвесялімся, брацьця, духам. Трэба чым колечы сэрца зьвесяліць. Зьвесялемся не смуцемся, спасіцель ніне ляжыць на сене.

ВОЗВОДИТЬ, ўзвадзіць.

ВОЗВРАЩАТЬ што куды або каму: зьвяртаць, зьвяртацца, зварот.

ВОЗВРАТНЫЙ, заваротны. Зваротны тыфус.

ВОЗВРАТИМЫЙ, спаваротны. Спаваротны доўг.

ВОЗВЫШАТЬ каго, што, узвышаць, звышаць, ўзнасіць, ўзьнімаць.

ВОЗВЫШЕНІЕ, звышнасьць, ўзвышша.

ВОЗВЫШЕННОСТЬ ж. падвышэньне, пазвышша. На пазвышшы, паміж возерам і ракой, ляжыць наша поля.

ВОЗВѢЩАТЬ каму што аб чым; спавяшчаць, зьвяшчаць, запавядаць.

ВОЗВѢЩЕНІЕ, зьвесьце, спавестка, запаведзь.

ВОЗГЛАВІЕ ср. узгалоўе.

ВОЗГЛАГОЛАТЬ, загаманіць, прамовіць.

ВОЗГЛАШАТЬ што аб чым каму; аглашаць, аглашацца, аглашонік, апавяшчаць, спавяшчаць.

ВОЗГОРЯТЬ, загарацца, узгорчывы, запаляцца, запальчывы.

ВОЗГОРѢНІЕ ср. узгар, загар, запал, ўспыхлівасьць.

ВОЗГРЕМѢТЬ, загрымець.

ВОЗГРЯ ж. наздравая сьлізь: сопля, сапляк, саплівец, саплівы, саплявіць. Саплівец гэты ўсё засморкае. Соплі цякуць па барадзе, а жаніцца хоча.

ВОЗДАВАТЬ, ВОЗДАТЬ каму, што; аддаваць, аддзячыць, адпомніць.

ВОЗДАЯНІЕ ср. аддатак, аддатнік,-ца, аддзяка.

ВОЗДАЯТЕЛЬНЫЙ, аддатлівы, адзячлівы.

ВОЗДВИГАТЬ, ВОЗДВИЗАТЬ што; уздымаць, уздымацца.

ВОЗДВИЖЕНІЕ ср. уздойм, узьвіжаньне.

ВОЗДВИЖНИК м. уздоймнік,—ніца.

ВОЗДЕРЖИВАТЬ, ВОЗДЕРЖАТЬ каго ад чаго; паздзяржаць, пастрымаць, паўсьцягаць.

ВОЗДЕРЖАНІЕ ср. паўздзержлівасьць, паўстрымлівасьць, судзерж, сустрыманьне, паўсьцяжлівасьць.

ВОЗДУХ м. матэрыя акружаючая зямельны клуб, творачая атмосфэру яго: паветра.

ВОЗДУШНОСТЬ, паветрлівасьць.

ВОЗДУШНЫЙ, паветравы, паветраны, напаветраны.

ВОЗДУХОПЛАВАНІЕ ср. лётніцтва, лётчык.

ВОЗДЫХАТЬ, уздыхаць, уздыханьне.

ВОЗДЫХАТЕЛЬ—НИЦА, уздыхач,—ачка, уздыхальнік,—ніца.

ВОЗДѢВАТЬ, ВОЗДѢТѢ што, ўзьнімаць, ўзьняць.

ВОЗДѢЙСТВОВАТЬ, падзеяць, ўплынуць.

ВОЗДѢСТВІЕ ср. падзейлівасьць, ўплыў.

ВОЗДѢЛЫВАТЬ зямлю, поле: вырабляць.

ВОЗДѢЛЫВАНІЕ ср. выраб, вырабка.

ВОЗДѢЛЫВАТЕЛЬ, парабнік, парабшчык.

ВОЗЖАЖДАТЬ, захацець піць: пожаднуць, зажаднуць, засмагнуць.

ВОЗЖЕЛАТЬ чаго пажадаць, узхацець, забажаць, замагнуць.

ВОЗЖИВАТЬ, ажываць.

ВОЗЖИГАТЬ, запаляць, заагняць, загнячаць.

ВОЗЖИГАНІЕ ср. запаляньне, загнешчаньне, завогніўленьне.

ВОЗЗВАНІЕ, заклік, адозва.

ВОЗРѢНІЕ, погляд, спозірк.

ВОЗИТЬ што на чым, агульн. слав.; вазіць, вазіцца, вазяняцца, вазяніца, возка.

ВОЗЛАГАТЬ, пакладаць. Трєба на свае сілы надзею пакладаць.

ВОЗЛЕГАТЬ, ляжаць, наўзлеж.

ВОЗЛИВАТЬ, ВОЗЛІЯНІЕ, паліваць, паліваньне.

ВОЗЛѢ прысл. наўзьле, побач.

ВОЗЛѢЗАТЬ, узлязаць,

ВОЗЛЮБЛЯТЬ каго, пакахаць; што: палюбіць; умілаваць.

ВОЗЛЮБЛЕННЫЙ м.АЯ ж. укаханец,—нка.

ВОЗЛЮБЛЕНІЕ ср. укаханьне, умілаваньне.

ВОЗМЕЗДІЕ ср. аддатак, адплата, адзяка.

ВОЗМНИТЬ, здумаць, задумаць, падумаць.

ВОЗМОЖНЫЙ, магчымы. Магчымы канец, вынік справы.

ВОЗМОЖНОСТЬ ж. магчымасьць, спрамога, змога, можнасьць.

ВОЗМУЖАТЬ, дасьцігнуць мужскога, поўнага даросту: змужнець, змужнелы, змужнасьць.

ВОЗМУЩАТЬ, змучаць, змушчаць, абурываць, каламуціць, узбурываць. Змуціў, змусьціў ваду. Чорт зьмусьціў яго мысьлі. Сымон узбурыў усіх сваей прамовай.

ВОЗМУЩЕНІЕ ср. скаламут, абураньне, узбураньне.

ВОЗМѢЩАТЬ што чым, заступаць, папаўняць, замяняць, адплачаць.

ВОЗМѢСТНИК-НИЦА, заступнік-ніца, замесьнік-ніца. Вы спаганяйце даўгі ўжо пры маім замесьніку.

ВОЗНАГРАЖДАТЬ каго чым, за што; награджаць.

ВОЗНАГРАЖДЕНІЕ ср. нагарода, заплата.

ВОЗНАМѢРЫВАТЬСЯ, занамерыцца, загануць, замануць.

ВОЗНЕГОДОВАТЬ каму, на што: абурыцца. Як тут не абурыцца гледзячы на такое бязпраўства.

ВОЗНЕНАВИДѢТЬ каго, што, зьненавідзіць.

ВОЗНЕСЕНІЕ ср. падняцьце. Сьвята: — Узвіжаньне.

ВОЗНИКАТЬ узьнікаць, вынікаць. Збожжа выбіла градам, бадай ўжо ня ўзьнікне. Паміж людзей ўзнікаюць трывожныя чуткі.

ВОЗНИЦА м. важатай, вазец, вазіла.

ВОЗНЯ, важганіна, саўганіна, таўпарня, цяганіна. Ўсю ночь чуваць было за сьцяной таўпарню нейкую. З гэтым судом важганіны не абярэшся.

ВОЗНОВЛЯТЬ што, абнаўляць, абнаўляцца, абноўнік, абноўшчык, аднаўляць.

ВОЗОБНОВЛЕНІЕ, абноўленьне, адноўленьне, аднова.

ВОЗОПИТЬ, загаласіць, заякатаць, закрычаць.

ВОЗПРОИЗВОДИТЬ, адтвараць, аднаўляць, асызнаўляць.

ВОЗРАДОВАТЬ каго, абрадаваць.

ВОЗРАЖАТЬ каму што, або на што; пярэчыць, спрачацца, супрэчыць.

ВОЗРАЖЕНІЕ ср. запярэчаньне, супрэчаньне.

ВОЗРОЖДАТЬ што, каго; адраджаць.

ВОЗРОЖДЕНІЕ ср. адраджэньне. Адраджэньне націі.

ВОЗРОЖДАЕМОСТЬ, адражальнасьць.

ВОЗРАСТАТЬ, узрастаць. Узрастаюць у яго усялякія ягады.

ВОЗРОСТ, дораст, узрост.

ВОЗРОПТАТЬ на што, на каго; пачаць наракаць.

ВОЗРАЩАТЬ што, узрасчаць, каго: узгадовываць.

ВОЗСВИДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ, засьведчыць.

ВОЗСВИРѢПѢТЬ, асьвірапець.

ВОЗСІЯТЬ, засіяць, зазіяць.

ВОЗСКОРБѢТЬ па чым, засмуціцца, зажурыцца, засумаваць.

ВОЗСКРЕЖЕТАТЬ, заскрыгатаць.

ВОЗСЛАВЛЯТЬ, услаўляць, услаўляцца, услаўленьне.

ВОЗСОЕДИНЯТЬ, злучаць, з’адначаць, з’адночаны, з’адночына, спалучаць.

ВОЗСОЕДИНЕНІЕ, з’адночаньне, злучэньне, спалучэньне.

ВОЗСОЗИДАТЬ што, узнаўляць, адбудовываць, спасызнаўляць.

ВОЗСТАВАТЬ, паўставаць, паўстаньне, паўстанец.

ВОЗСТАНОВЛЯТЬ, адбудовываць, ўзьнімаць. (быць каму праціўнікам): падыймаць, ўзбураць, падбураць.

ВОЗСТЕНАТЬ, застагнаць.

ВОЗСЫЛАТЬ, засылаць. Засылае паклоны ўсім.

ВОЗСѢДАТЬ, засядаць. Малады, як князь на пасадзе засядае.

ВОЗ’ИМѢТЬ, памец. Хворая памела ахвоту да яды. Памеваецца ў мяне жаданьне папрасіца дамоў.

ВОЗШЕСТВІЕ ср. узшэсьце.

ВОЙЛОК м. спехцень з воўны або поўсьці: лямец.

ВОЙЛОКОБОЙ, пяхтар, лямшчык.

ВОЙНА ж. агульн. слав.: вайна, ваяваць (ад біц, — бойня, баяваць; як, праўдападобна, баярын і воевода).

ВОИТЕЛЬ, ваяўнік, ваец, войнік, воім, ваяр, ваярын.

ВОИНСТВО, войска,

ВОИНСТВЕННОСТЬ, ваёўнасьць арх. валечнасьць.

ВОИСТИНУ прысл. запраўды. Запраўды кажу вам лягчэй вярблюду прайсьці праз вухо ігольнае, як багачу у царства нябеснае.

ВОКРУГ чаго наўкол, наўкруг. Зямля аварачваецца наўкруг (наўкол) сонца. Гэтай справы наўкол пальца не абвінеш.

ВОЛДЫР м. шышка, пухліна на целе ад удару, нарыў, нарост: пухір, будыр. Уздуўся як пухір дый лопнуў. Лопнуў як пухір па вадзе. Будыром баўдыром сеў на целе.

ВОЛК м. хіжы зьвер сабачай пароды: воўк, ваўчыца, воўчы, ваўчо, ваўчанё, ваўчура, ваўчонак.

ВОЛКОДАВ м. завод сабак: ваўкарэз.

ВОЛНА ж. вадзяны грэбень, падняты ветрам: вал, валва, (Гродз.) выльва (Вязіжск.), бурва (Гомельск. п.)

Вуліца бурыца, Карагод валіцца.
(Ром. Т. 8—9, стр. 178).
Быстрая рэчанька валвой бьець,
Матухна Настульку з вянца жджэць.
(Лідзк. і Ашм. пав.).

ВОЛНИСТЫЙ, валвісты, хвалісты, Валвісты вецер ваду бурыць.

ВОЛНОВАТЬ, валваваць, хваляваць. Ня трэ валваваць вады, каб не змуціць.

ВОЛНЕНІЕ ср. валваваньне, хваляваньне. Вялікае валваваньне было на моры.

ВОЛОКИТА, валачоміца. Нам хапае сваей валачоміцы па судох.

ВОЛОНТЕР м. франц. самахотнік.

ВОЛОСТЬ ж. агульн. слав. воласьць, валасны, валашчанін.

ВОЛОС м. агульн. слав. волас, валасы, валаскі, валасяны, валасаты, валасуха, валасатка, валасень, валасанкі, валасянка. Валасажары мн., плеяды.

ВОЛОЧИТЬ каго, што; валачыць, валакчы, тарабаніць. Валока, мера зямлі — 20 дзесяцін. Валок, нізкі бераг ракі.

ВОЛХВ стар. мудрэц, астраном, чарадзей, знахар; варажбіт, вешчбіт, валшвец.

ВОЛХОВАНІЕ ср. вяшчба, валшва.

ВОЛЬТ м. італьян. аварот.

ВОЛЯ ж. агульн. слав. воля, воліць, валей, вольны, вольная, вольніца, вольнік, вольнасьць, вольна.

ВОЛЧЕК м. цацка заложаная з кружка на пяньку (юла); жэўжык, порплік (Гродз.), цыжык.

ВОЛШЕБНИК м. чараўнік, чараўніцтва, чараваць.

ВОЛШЕБНЫЙ, чароўны, кудзебны.

ВОНЗАТЬ, ВОНЗИТЬ што у што: ўтыкаць, ўнузаць, ўныраць, ўстрамляць.

ВОЛЫНКА ж. музычны інструмант: дуда, дудка, дудзець, дудзіла, дудар, дудзель.

ВОН, ВОНА, паказ мейсца: вун, вундзе, вундзека.

ВОНЬ ж. няпрыемны пах: сморад, сморадны, сьмярдзячы, смурод, затха.

ВООБРАЖАТЬ што, выабражаць, выабражэньне, выабразьлівы; уроіць. Я не магу выабразіць сабе як выглядае упыр. Ен мае лішне добрае выабражэньне аб сваіх здольнасьцях. Нэрон уроіў сабе, што ён вялікі паэт.

ВООБРАЖЕНІЕ, выабржэньне, уроеньне.

ВООБРАЖАЕМЫЙ, выабражальны, уроены.

ВООБЩЕ прысл. наагул, агульна, уагуліць, уагульненьне. Наагул кажучы уагуліць можна ўсё, што падлягае уагульненьню.

ВООДУШЕВЛЯТЬ каго чым, ажыўляць, натхнуць. Натхнуў войска мужствам. Натхнёна прамаўляў і ажывіў ўсіх сваімі словамі.

ВООРУЖАТЬ каго што: азброіваць, узброіваць.

ВООРУЖЕНІЕ, азброеньне, узброеньне, зброя.

ВООЧІЮ, назвочна, назвоч. Назвоч ілжэ дзяцюк дзеўцы.

ВО-ПЕРВЫХ прысл. наперш, перш-найперш, спярша, перш за ўсё.

ВОПІЯТЬ, ВОПИТЬ аб чым да каго, па кім; галасіць, лямантаваць, крычаць.

ВОПЛЬ лямант. Крык і лямант падняўся са страху.

ВОПЛОЩАТЬ, ВОПЛОТИТЬ каго, што; уцелаісьціць.

ВОПЛОЩЕНІЕ ср. уцелаішчаньне. Уцелаішчаны Бог: гэта уцелаішчаная ідэя. Хто ўцелаісьціў ва ўсе целы сілу прыцягальную.

ВОПРЕКИ прысл. насупрэч, наўспрэч, насупар, наўзадор.

ВОПРОШАТЬ каго або чым; пытаць,

ВОПРОС м. пытаньне. Якое ён табе даў пытаньне?

ВОПРОСИТЕЛЬНЫЙ, пытальны, пытальнік (знак на пісьме).

ВОРКОВАТЬ аб галубох; буркаваць, брукаваць, буркатаць.

ВОРКЛИВЫЙ, бурклівы, буркатлівы, пуклівы, мармотлівы.

ВОРОБЕЙ м. птушка. верабей, верабейны, верабейнік; вярбель, вярбелька (росл, пав.).

ВОРОВАТЬ што, красьці, красцца, крадзежа, крадзежыць, крадзежны, крадомы, крадзежнік, крадком, насукрадкі, украдкам.

ВОРОН м. птах з пароды варон, чорны увесь з адлівам: крук. Лесавы крук: крумкач.

ВОРОНА ж. варона.

ВОРОНКА ж. лейка, сулейка, сулея.

ВОРОТА ж. вароты, варотцы, вароціткі, варотны, брама. Пад брамай разумеюцца крытыя зьверху і са шчытнымі дзьвярыма вароты. У плоце ставяць вароты зьбітыя з 4—5 дасок, а пры ўходзе у дом маецца — брама.

ВОРОТНИК м. каўнер, каўнерны, каўнерык, каўнерчык.

ВОРОЧАТЬ, што або чым; агульн. слав. варочаць, варочацца, варочаньне, варотлівы, варачэнь, варачыла, варухаць, варушыць.

BOPOX м. куча, груда, чаго сыпучага ці зваленага у рыхлую кучу.

ВОРСА ж. волас, пушок ці шэрстка на тканінах, на сукне ці аксаміце: кутро, кутыр, кугро.

ВОРСОВАТЬ, куграць, кутрыць.

ВОРСИСТЫЙ, кугрысты, кутрысты.

ВОРСЯНОЙ, кугравы, кутравы,

ВОРСИЛЬНЯ, кугральня, кугравальня, кутральня.

ВОРСИНКИ куграткі, кутрынкі.

ВОРСИЛЬЩИК м.ЩИЦА, куграч.-чка, кутэрнік, кутэрніца.

ВОРЧАК м. пастромачны валак пры упражы, барок (Смал.), дронцік (Менск.), ворчык.

ВОРЧАЛИВЫЙ, бурклівы, мармырлівы, пуклівы, кваклівы. Цешча квоча, абедаці хоча.

ВОР м. злодзей, зладзеіць, зладзежны, злодзьлівы, зладзежа.

ВОСЕМ ліч. агульн. слав. восем, восьмы, восьмера, васьмерка, васьмярня, васьміць, васьміна, васьмак, восемдзесят, восемсот, восемнадцать.

ВОСКАТИТЬ, ВСКАТИТЬ, ўскаціць.

ВОСКЛАДАТЬ што куды або на што; ускладаць, усклад, ускладка, ускладаны, ускладзіны.

ВОСКЛИЦАТЬ, ВОСКЛИКНУТЬ што, усклікаць, выклікаць.

ВОСКЛИЦАНІЕ ср. выкліканьне, выклічнік, выклік, выклічны, выклічная, наўскліч, вызгук.

ВОСКЛОНЯТЬ, сукляняць, сукланяцца, суклон, суклончывы.

ВОСКОЛЕБАТЬ, ВСКОЛЕБАТЬ што, скалыбаць, скалыбнуць, скалыбнуцца, скалыба, скалыбаньне.

ВОСКОРМЛЯТЬ, ВСКОРМЛЯТЬ каго, ускарміць, узгадаваць. Ня той бацька, што ўскарміў, а той што розуму наўчыў. Не ўспаіўшы, не ўскарміўшы ворага ня ўбачыш. Што ўзгадаваў тое і маєш.

ВОСКОРЫСТОВАТЬСЯ чым, скарыстацца. Век свой працаваў, а скарыстацца не давялося.

ВОСКРЕШАТЬ, ВОСКРЕСИТЬ каго, павяртаць да жыцьця мертвага: ўскрасаць, ускросны, скрасаць, скросны, скрос. Веснавое сонца зямлю ўскрасае. Ці-ж ты ўжо, матухна, ня ськрэсьнеш? (Вітаб). Яму акаяннаму скросу ня будзе. Скросным днём. Скросная малітва.

ВОСКРЕСЕНЬЕ, апошні дзень тыдня: нядзеля, нядзельны, нядзельнік, нядзеліць.

ВОСКРЫЛЯТЬ каго, што: акрыляць, акрыляцца, акрыленьне, акрыяць.

ВОСКРЫЛІЕ, акрыльле, пала, край адзеньня.

ВОСКРИЧАТЬ, закрычаць.

ВОСКУРИВАТЬ, ВОСКУРЯТЬ што. кадзіць, каджаньне, кадзіва.

ВОСК м. матэрыя вырабляная пчоламі з расьцінных частак, агульн. слав.: воск, васковы, васчаны, васчатка, васчанка, васкаваць, васчыць, васчына. Воск у сотах: вуза.

ВОСНЯХ прысл. спросну, спрасоньня.

ВОСПАЛЯТЬ што, запаляць запаліцца, запаленьне, запальнік, запальніца, запальны, запальчывы, запальнасьць; завагняць, завогніцца, завогнены, завогненасьць.

ВОСПАРЯТЬ, ўзлынаць, узлынацца, узлынчывасьць, узлынчывы, узлынаньне.

ВОСПИТЫВАТЬ каго, узгадовываць, выховываць, першае адносіцца да фізычнай, другое да духовай стараны.

ВОСПИТАТЬ, узгадаваць, выхаваць.

ВОСПИТАНІЕ ср. гадаваньне, выхованьне.

ВОСПИТАННИК м. -ЦА ж. гадунец, выхаванец, гадаванка, выхаванка.

ВОСПИТАТЕЛЬ м. гадаўнік, выхаваўнік.

ВОСПИТАТЕЛЬНЫЙ, выхаваўчы, гадоўны.

ВОСПЛАКАТЬ, ВСПЛАКАТЬ, заплакаць, заплакнулася, заплакалася.

ВОСПЛАМЕНЯТЬ каго, што, ўспалымляць.

ВОСПЛАМЕНЕНІЕ ср. ўспалымленьне, ўспалымчывасьць.

ВОСПОЛНЯТЬ, дапаўняць.

ВОСПОЛЬЗОВАТЬСЯ чым, скарыстацца. Вучань скарыстаўся з лекцыяй; апякун з чужой маетнасьці; злодзей з нябытнасьці дома гаспадара.

ВОСПОМИНАТЬ, ВСПОМЯНУТЬ, спамінаць, спомніцца, спамінаньне, спамін, спамінальны.

ВОСПОМОГАТЕЛЬНЫЙ, дапаможны, даўспаможны, ўспаможны.

ВОСПОМОЩЕСТВОВАНІЕ, дапамога, спамога.

Калі жыва буду спамагуся,
Табе адгаджуся. (Крачк. стр. 75).

ВОСПРЕПЯТСТВОВАТЬ чаму, перашкодзіць.

ВОСПРЕЩАТЬ, ВОСПРЕТИТЬ што, каму; забараняць забараніць, забарона, забараняцца, забаронны, забароншчык-шчыца.

ВОСПРЯТЬ, ачуняць ачуняцца, ачунлівы, ачунак. Німа ад пьянства ачунку. (Сержп. стр. 106).

ВОСПРИНИМАТЬ, ВОСПРІЯТЬ што, каго; успрымаць, успрымацца, успрыманьне, успрыемства, успрынятны, успрыемлівасьць.

ВОСПРОИЗВОДИТЬ што, сызнаўляць, атызновіць, сызноўны, адтвараць.

ВОСПРІЕМНИК м. успрыемнік; кум, м. кума ж. кумаваць, кумоўскі, кумоўства, хросны бацька або матка.

ВОСПЫЛАТЬ, успылаць, успыхнуць, успыхаць, успыхлівы, успышка.

ВОСПѢВАТЬ каго, што; апяваць, апевісты, апеўны, апяваньне.

ВОСТЕКАТЬ куды, усцякаць.

ВОСТОК, старана сьвету адкуль усходзіць сонца: усток, усточны, усточнік; усход, усходны, усходнік.

ВОСТОРГАТЬ, ВОСТОРГНУТЬ што, вытаргаць, вытаргацца, вытарганьне, вытаржыны, вытарга; бязмерная радасьць, здаволеньне: захват, захватвацца, захватлівы, захватлівасьць; захоплівасьць, захоплівацца, захопленнасьць, захоплівы.

ВОСТРЕБОВАТЬ, што, ўспатрэбіць, ўспатрэбіцца, ўспатрэбленьне, ўспатрэбны, да ўспатрэбы, успатрэбшчык, успатрэбаўнік,

ВОСТРЕПЕТАТЬ, ВОСТРЕПЕНУТСЯ, затрапатаць, затрапатацца; страпянуцца, стропатны, строплівы, стропатнасьць, стропнуцца.

ВОСТЯГАТЬ што, усьцягаць.

ВОСХВАЛЯТЬ, каго, што; выхваляць, выхваляцца, выхвалка, выхвальны, выхваляньне.

ВОСХИЩАТЬ каго, пахічаць, пахіціў, пахічаны, пахічаньне; захватваць, захватлівы, захват.

ВОСХОДИТЬ, усхадзіць, узыйсьці, усходжаньне, усходны, усходкі.

ВОТ прысл. от, вось, восьдзе, восьдзека, вотулькі, вотачкі, вотаські.

ВОТ-БЫ, вот-бы, вось-бы; аж-бы. Аж-бы паглядзеў на гэта дзіва.

ВОТЧИНА, дзедзічны валадар, дзедзічная маемасьць: дзедзіна, дзедзічны.

ВОТЧИМ м. няродны бацька, другі муж маці: войчым.

ВОТЩЕ прысл. дармо, дарма, дарэмна; марна; спрахам, тушчма.

ВОЧЕЛОВѢЧЕНІЕ, ачалавечаньне, ачалавечаны, ачалавечыцца, стацца чалавекам.

ВПАДАТЬ у што, ўпадаць, увалівацца, ўпадзіна, падзь; западаць, западзіна; ўкляскаць, закляскаць, заклястка.

ВПАДЕНІЕ ракі, усьця, суток, сутока; ўліў, на ўліве; рыгва; у значэньні заглыбленьня: заклясласьць, ямка, ўпадзіна, углыбежына, лумка, луміна, падзіна, западзь.

ВПЕРЕД прысл. наперад, напярод, напярэдны, наперадзі, напярэднік.

ВПЕРЕМЕЖКУ, ў прамешку, наўпераменкі, ў мітускі. У мітускі кідай берны адно-у-адзін, другое — у другі бок камлём.

ВПЕРЯТЬ, што у што; ўпіраць, ўпірацца, ўпіраньне, упорка, ўпінаць; аб вачах: ўтаропіць, уталопіць, Ўтаропіў, уталопіў ў мяне вочы. Упёр, упхнуў мне благую двузлотку.

ВПЕЧАТЛѢВАТЬ што у што, або на чым; выціськаць, бытцам пячаткай; перадаваць чалавеку што колечы ўціскаючы ў памяць, волю: ўражаць, ўражацца, ўражаньне, ўражлівы, ўражлівасьць.

ВПИСЫВАТЬ, ВПИСАТЬ што у што, упісываць, упісавацца, ўпісаньне, ўпісны, ўпіс, ўпіска, ўпісчык.

ВПИХИВАТЬ што куды, у што; ўпіхаць, ўпіхацца, ўпіханьне, ўпіхлівы, ўпіхлівасьць, ўпіхач, наўпіхам. Наўпіхам дапоўніў скрыню.

ВПИТЫВАТЬ што у што; ўсысаць, ўсысацца, ўсысаньне, усысчывы, усысчывасьць, ўбіраць ў сябе, ўбіраць, ўцягаць.

ВПЛАВЬ, наўплаў, наўплынь.

ВПОВАЛ што, наўпавал, напавал, ўсулеж, ўсулежкі.

ВПЛЕТАТЬ што у што, ўплятаць, ўплятацца, ўплётчывы, ўплятаньне, ўплетны, ўплетнік, ўплет.

ВПЛОТЬ прысл. бок з бокам стыкаючыся: ўсутыч, наўстыч.

ВПОЛ — ВПОЛУ — ПОЛУ; напоў. Haпоў дарогі стрэў яго. Наўпоўны зьмест. Напоў пальца шыріні.

ВПОЛНѢ прысл. саўсім, зусім. Ен зусім добры. Аддам зусім што ёсьць. Саўсім праўдная задача,

ВПОЛООТКРЫТЫЙ прысл. напоўаткрыты.

ВПОЛПРЯМА прысл. напоўпрама. Напоўпрама вугла, на 45 градусаў.

ВПОЛПУТИ прысл. напоўдарогі. Напоўдарогі ён стрымаў мяне.

ВПОЛСЫТА прысл. напаўсытна. Еж напаўсытна, пій напаўпьяна, пражывеш да веку.

ВПОПАДЬ прысл. ўпапад, ўпатрап, патрапна. Не ўпатрап толькі што скажы, бывала, пану (Рам.). Патрапна стрэліў.

ВПОПЫХАХ прысл. спохвату, наўсьпеш, наўсьпешна, наўсьпяху. Спохвату ня ўскумёў што то родны бацька і выцяў па карку.

ВПОРУ прысл. ўмеру, ўчас. Гэты боты мне ўмеру. Учас ты прышоў да нас.

ВПОСЛѢСТВІИ прысл. ў астанку, ў выніку, на пасьледак.

ВПОТЬМАХ прысл. ўпоцемку, ўпоцемках, ўсуцемку.

ВПРАХ прысл. ўпыл, наўроспараш, ўроспыл, ўроспараш.

ВПРЕДЬ прысл. напярод, наўпярод, наўперадзь. Наўперадзь ты сьцеражыся яго. Не давай наўперадзь грошы

ВПРЫТЬ прысл. наўскач. Наўскач пусьціў каня.

ВПРОДОЛЖЕНІИ, ў процягу, наўпроцяж. У процягу сваей службы спраўляўся добра. Наўпроцяж прошлых і будучых часаў.

ВПРОК прысл. наўсьціпра. Багатаму ўсё ўнасьціпра ідзе. Рабі ўсё ўнаўсьціпра, Узапас: Хавай капейку ўзапаз.

ВПРОМѢСЬ прысл. ўперамешку. Малако ўперамешку з вадой.

ВПРОСАК трапіць, ў цянёты. Трапіць ў цянёты.

ВПРОСЬНЯХ прысл. ўпрасонках.

ВПРОЧЕМ прысл. зрэшта; Што чуў, тое і сказаў, а зрэшта — няведаю. Ен, зрэшта, чалавек добры. Гэта мая рада: зрэшта, як хочаце.

ВПРЫГИВАТЬ, ВПРЫГАТЬ, ўскакаць, ускаківаць, ускаківаньне, ускочыны, ускочны.

ВПРЫСКИВАТЬ, што у што: ўстрыкаць, ўстрычына, ўстрыкнуць, ўстрычны, ўстрыкальны.

ВПРЯГАТЬ каго у што: упрагаць, упрагацца, упраганьне, упрэжыны, упрэжны, упражка.

ВПРЯМ прысл. насупрам, насупрамкі, супраміста; ўпрост.

ВПУКЛЫЙ, упуклы, укляслы, угіблы. Упукла-ўкляслае шкло. Укляслая ямінка за вухом.

ВПУСКАТЬ куды каго, у што; ўпушчаць, ўпушчацца, упушчаньне, ўпуск, упускны.

ВПУСТѢ прысл. пустапарожня, дармо, дарэмна.

ВПУТЫВАТЬ што у што; ўблутваць, ўблутаць, ўблутлівы, ўматываць, ўкескаць. І чаго ты ўкескаўся у гэту справу?

ВПУЧИВАТЬ што, ўпінаць. У разбітае акно упнуў падушку.

ВПЯЛИВАТЬ што у што; ўпінаць, ўпінацца, ўпяты.

ВПЯТЕРО ліч. ўпяцера, ўпяцех.

ВПЯЧИВАТЬ што у што; ўпіхаць задам: ўпіхаць.

ВРАВНѢ прысл. пароўна, ўровень. Вада пароўна берагоў стаіць. У траве лесавік, ўровень травы, Абодвы роўна вінны.

ВРАВНИВАТЬ што у што; раўняць, раўнаваць.

ВРАВНЕНІЕ ср. араўнежа.

ВРАГ м. праціўнік, непрыяцель: вораг, воражы, варагаваць. Калі хочаш ворага мець — пазыч грошы. Язык мой, вораг мой; перш розуму гавора. Яны між собку варагуюць.

ВРАЖДА ж. варажнеча, размірье. Ня будучы ў размірьі вайну ўчынілі.

ВРАЗБРОС прысл. ўроскідзь. Усе рэчы свае ўроскідзь кінуў. Сей ўроскідзь насеньня.

ВРАЗНОБѢЖКУ прысл. ўрознарадзь, ўмітускі.

ВРАЗУМЛЯТЬ каго чым; пераконываць, навучаць, усчуняць, напамінаць, ацямечываць.

ВРАЗУМЛЯТЬСЯ, ацяміцца, ацямечывацца, асчунацца.

ВРАЗУМИТЕЛЬНОСТЬ, уцямлівасьць, уметлівасьць, упамлівасьць. Упамлівы хлапец.

ВРАЛЬ м. лгун, манюка, манюшка, махляр. Ня вер яму, ён табе махлюе. Манюшка гэты ніколі праўды ня кажа — ўсё маніць.

ВРАКИ, ілжа, ілжысты, ілжывы, ілгун, ілгаць, мана.

ВРАСПЛОХ, ўроспудзь, ўроспалаш, зьнечаку, зьнянацна. Вораг зьнянацна напаў. Зьнечаку злодзей папаўся ў рукі.

ВРАСТЯЖКУ, ўросьцяж.

ВРАТА ср. агульн. слав. вароты, варотны, варотнік; брама, вярэі. Вароты на вуліцы, ў плоце, а брама бывае ў гарадзкой сьцяне, пры доме. Вярэямі называюць вароты зложаныя з двох палавіц, якія адкрываюцца — кождая ў сваю старану.

ВРАТЬ што, маніць, ілгаць, хлусіць. Ілгаць што лыкі лутаць — лыка за лыкам лупіцца. Хлусіць і не папярхнецца. Ня ўсё праўда, што бабы хлусяць. Ен маніць майстар. Мане кароткі век. Мана не знае дабра.

ВРАЧ м. вучоны лекар: лекар лекарскі лякарыць, лячомнік, лечнік, лякарня.

ВРАЩАТЬ каго што; авяртаць, авяртацца, авяртаецца. Зямля авяртаецца наўкруг сонца. Калясо можа авяртацца каля сваей восі.

ВРАЩЕНІЕ ср. аварот.

ВРАЩИВАТЬ, ВРОЩАТЬ што куды: прырасчаць, прыросчаны, прыростак. Дзеля уфармаваньня утрачанага носу прырасчаюць часьць скуры з другога мейсца людзкога цела.

ВРЕДИТЬ што, або каму чым; шкодзіць, шкодзіцца, шкоджаньне, шкодны, шкоднасьць, шкадаваць, шкоднік-ца. Вычварныя стравы шкодзяць здароўю. Пашкодзіла на здароўя. Статак шкоды нарабіў у полі. Шкодна што я сказаў яму гэта.

Пуці, пуці курачка да дому;
Не рабі ты шкодачкі нікому.
(Р. Т. 8-9 стр. 160 — Мог. губ).

ВРЕДОНОСНЫЙ, шкодны, згубны.

ВРЕМЯ ср. час, часаваць, часовы, часавітны, пара. Пара да дому ісьці. Гэткая пара цяпер. Час да работы. Трэба з гэтай справай счасаваць. Часовы гаспадар.

ВРЕМЕННОСТЬ ж. дачаснасьць, дачаснае, дачасны, дачасьнік.

ВРЕМЯСЧИСЛЕНІЕ ср. часалічэньне.

ВРЕМЯПРЕПРОВОЖДЕНІЕ ср. часатрацтва, разрыўка, бава, забава.

ВРОВЕНЬ, з чым; на раўне, наўзроўнь. Наўзроўнь дрэву высокаму (Лесавік).

ВРОЗЬ прысл. наўрозь, ўпоразь, ўроскідзь.

ВРЫВАТЬ, ВРЫТЬ што, ўкапываць, ўкапывацца, ўкопісты, ўкопы, ўкопны, ўкопчывы.

ВРЫВАТЬСЯ, ВОРВАТЬСЯ (РВАТЬ) куды у што; ўрывацца, ўрываньне, ўрыў, ўрыўчывы, урванец.

ВРѢЗАТЬ што у што, ўрэзаць, ўрэзацца, ўрэзісты, ўцінаць, ўцяць.

ВРЯД, ВРЯД-ЛИ, наўдачу.

ВСАЖДАТЬ у што, утыкаць, ўбіваць, ўганяць, ўстрамляць.

ВСАДНИК м. коннік.

ВСАСЫВАТЬ што, ўсочваць, ўсочвацца, ўсочлівы.

ВСЕ заім. безасаб. ўвесь ўся, ўсё, мн. ўсе; усенька, усёханька. Усё-б табе па ігрышчах бадзяцца. Усё яшчэ дожд ідзе. Дай Божа ўсё умець ды ня ўсё рабіць. Усе за аднаго і адзін за ўсіх. Усёханька ён мне расказаў. Усенькі крошачкі падабраў.

ВСЕВИДЯЩІЙ м. ўсёвідучы.

ВСЕВЛАСТНЫЙ м. ўсеўладны.

ВСЕВОЗМОЖНЫЙ усячысты, ўсемагчымы.

ВСЕВРЕМЕННЫЙ, ўсякчасны.

ВСЕГДА прысл. заўсёды, заўсёдны, ўсёды, ўсёдны, ўсёдаваць. Раз на заўсёды кажу табе.

ВСЕЛЕНАЯ ж. ўся заселеная, празначаная да засяленьня, зямля, ўсесьвет, ўсьсьветны. Агул ўсіх сьветаў: сусьвет, сусьветны.

ВСЕДНЕВНЫЙ, паўсёдны, паўсёдзень, ўсякдзенны, ўсякдзень, абыдзень.

ВСЕЛЯТЬ каго куды; ўсяляць, асяляць; у пераносным знач.: ўшчапляць, ўнедраць. Ен ўнедрыў ў душу яго маральныя асновы. Вучыцель ўшчапляе дзяцям навуку.

ВСЕМИЛОСТИВѢЙШІЙ м. ўсеміласэрнейшы. Ўсеміласэрнейшы Бог.

ВСЕМІРНЫЙ, ўсесьветны.

ВСЕМОГУЩІЙ, ўсемагутны.

ВСЕОБЩІЙ, ўсеагульны, арх. паспаліты. Усеагульнае навучаньне.

ВСЕЦѢЛО прысл. суздрам, саўсім. Суздрам град выбыў ярыну. Саўсім прапаў чалавек.

ВСЕЯДНЫЙ м. ўсёедчы. Сьвіньня ўсёедчая жывёла.

ВСКАРМЛИВАТЬ каго, узгадовываць, ускармліваць, кормнік, кормны.

ВСКАТЫВАТЬ што, ўскачываць, ўскачывацца, ускачываньне, ускоцісты, ускот, ускотны.

ВСКАЧЬ прысл. наўскач, наўскачкі.

ВСКАКИВАТЬ куды у што, або на што; узскакаць, узскок.

ВСКИДЛИВОСТЬ, накідчывасьць. У яго характар накідчывы.

ВСКВОЗЬ прысл. наскрозь, навылят, наўскрозь.

ВСКОЛЕБАТЬ што, скалыбаць, ззыбнуць, ззыбнуцца, скалынуць, звалваваць.

А кладачка ззыбнулася
Марыська зьлякнулася.
(Р. Т. 8-9, стр. 173 Вяліж. п.)

ВСКОЛЬЗЬ прысл. ўскоўзь, ўскелзь. Аб гэтым ён тольі ўскелзь намякнуў.

ВСКОРѢ прысл. ўборзе. Уборзе пасьля гэтага мы выехалі на ўловы.

ВСКРУЖАТЬ каго, або каму галаву: ускружаць, закручаць, закруціць, закрут галавы; ачмуціць. Вецяр ўскружыў пыл. Закруціў галаву дзеўцы, ачмуціў яе на нет.

ВСКРЫВАТЬ што, расчымляць, расчымляцца, расчымлены, росчымка (Вітебск.), распазіць, распазіцца, распазка (Чаўск. п.), адамнуць, адомнуты, адчыніць, адчынены (Дзіс. пав.). Адмані кораб і пад вечкам ляжыць чаго шукаеш. Адаманулася неба высокае. Адамні гаметку. Адчыні скрыню.

ВСКРЫТІЕ (ракі), крыгалом, крыгоміца. У самую крыгоміцу, ў сам крыгалом выяхаў на раку.

ВЗКРЫТІЕ (трупа), роспаласьць. Між сьвінабоямі, той хто разпарывае кабана называецца — распалтач, а сама чыннасьць — роспалаць. Я ўжо чатырох кабаноў распалтаў, а яшчэ ёсьць два да роспалаці, да распалтаньня. Аб людзях: распалталі жываты; дактары труп на розпалаць узялі.

ВСЛАСТЬ прысл. наўсалодзь, наўсалодны, наўсалода.

ВСЛУШИВАТЬСЯ у што; ўслухацца, ўслушлівы.

ВСЛУХ прысл. наўслыш, наўсуслыш. Я кажу вам ўсім наўслыш, чуйця! Наўсуслыш сказаў ён.

ВСЛѢД прысл. ўтроп, ўнасач, насакам, ўсьлед. Ен за ім ўтроп ідзе. Насакам за ім гнаўся (ад „сакмо“ — сьлед).

ВСЛѢДСТВІЕ чаго, ўвыніку, зпрычыны. Зпрычыны доўгіх дажджоў сталася разводзьдзе,

ВСМАТРИВАТЬСЯ у што, ўглядацца, ўзірацца. І ў акуляры трэба угледзіцца. Чаго ён на цябе так ўзіраецца. На людзей паўглядацца і сябе паказаць.

ВСМЯТКУ аб яйку; наўзмяч, наўзьмятку; ўсьмятку.

ВСОВЫВАТЬ што у што, або куды: утыкаць, ўсуваць. Ня ўтыкай носу куды ня трэба. Усунь шупель у збожжа.

ВСПАХИВАТЬ зямлю, узорываць, узорка, араць, аральба, араньне.

ВСПЛЕСНУТЬСЯ, спаласнуцца. Перад ўсходам сонца рыба любіць спаласнуцца ў вадзе. Плотка спаласнулася ў чароце. Нешта спаласнулася ў бутэльцы.

ВСПЛОШЬ, ВСПЛОШНУЮ прысл. ўсуцэль, ўсьцяж. Усьцяж ўсё гафтаванае.

ВСПОМОГАТЬ каго чым; спамагаць, спамагацца, спамаганьне, спамога, спаможны.

ВСПРЫГИВАТЬ — узскаківаць, узскок, узскочны.

ВСПРЫСКИВАТЬ што, спырскаць, збырзгаць.

ВСПУГИВАТЬ, каго, спужаць, спужацца, спужны, спужлівы; ўлякаць, ўлякнуцца, ўляклівы, спудзіць, спудлівы, спуд; палашыць, палахлівы, палохацца, спалох.

ВСПУХАТЬ, апухаць, апухлы, апухласьць.

ВСПУЧИВАТЬ што, упушаць, ўспушацца, ўспушаны, ўспушаньне; ўздуваць, ўздуты, уздувацца, ўздутасьць.

ВСПЫЖЫВАТЬ што, каго; натапоршчыць, натапоршчаны, натапоршчыцца; насторшчыцца, насторшаны, насторшыць. Вожык, індык насторшыўся.

ВСПЫЛИТЬ, успырснуць, узшугнуць.

ВСПЫЛАТЬ, узшугнуць, успыхнуць, запылаць.

ВСПЫШКА, пошуг, пошугамі, пошугі.

ВСПЯТЬ, наўпопяць, наўзадзь,

ВСТАВАТЬ, уставаць, устаньне, усаваньне, ўзстаньне, узстанак.

ВСТАВЛЯТЬ што у што, або куды; устаўляць, устаўляцца, устаўляньне, устаўны, устаўка.

ВСТАРЬ прысл. даўней, даўнейшы, даўнасьць.

ВСТАСКИВАТЬ што, усьцягаць, усьцягацца, усьцяганьне, усьцягі, усьцяжка.

ВСТРЕВОЖИТЬ каго, ўстрывожыць, устрывожыцца, устрывожаньне, ўстрывожлівасьць.

ВСТРЕПАТЬ што, ўскудлаць, скудлачыць, скудлачыцца, скудлачаны, скудлак, разкудлака.

ВСТРЕПНУТЬСЯ, стропнуцца. Рыбіна стропнулася ў карме. Ен стропнуўся, як на пажар.

ВСТѢЧАТЬ каго, сустрачаць, сустракаць, сустракацца, сустрэча, сустрэчны; спатыкаць, спатыкацца, спатканьне, спатканец, спотык; судашаць, судашацца, судосіць, судошаньне, судосіны, судашаліся, слова ўжыванае ў зах. часьці Горадзеншчыны, здаецца ў аснову паложан карэнь „дасьцігаць“, зап. у Баброўскага „Гродненская губернія“.

ВСТРАХИВАТЬ, страсаць, ўстрасаць страхомы, страхнуцца.

ВСТУПАТЬ у што, куды, на што; ўступаць; ўступацца у што, ўмешывацца, выяўляць свае пратэнзыі.

ВСТУПАТЬ у знач. прыймаць на сябе абавязкі: абняць урад.

ВСТУПИТЕЛЬНЫЙ, уступны. Уступнае слова сказаў.

ВСТУПЛЕНІЕ ср. ўступ. Ўступ напісаў да кнігі. Яму да нас ўступ забаронены.

ВСТЯЖАТЬ што, спагнаць. Спагнаць доўг, спагнаць злосьць.

ВСУЕ прысл. дарэмна. Не ўзывай імені Бога твайго дарэмна.

ВСУЧИТЬ што, ўбайдосіць, ўкруціць, ўвярцець, ўсучыць. Трэба шарсьціну ўсучыць у дратву. Да дзьвех белых ўсучы чырвоную нітку. Убайдосілі хлапцу дзеўку. Убайдосілі абузную справу. Увярцеўся, ўкруціўся ў кампанію,

ВСЮДУ прысл. усюды, усюдых, паўсюдна.

ВСЯКАТЬ аб цечыве, ўсякаць, ўсяканьне, усяклівы.

ВСЯКІИ, усякі, усякая, усякае, усячына, усякава, усякчаста, ўсякчасны, ўсякдзенна, ўсякбытна, ўсякмерна; усялякі, ўсялячына, ўсялячна, усяляк.

ВТАЙНѢ прысл. вотай, вотайкам, вотайна; крыёма, крытна, крытком, скрытна, крадком.

ВТАЛКИВАТЬ што у што; ўталашываць, ўштаўхаць, ўпіхаць, Уталошыў адзежу ў мяшок, як з сабачага горла выглядае цяпер. Упіхні яго ў ваду. Шклянку саштоўхнуў са стала.

ВТАСКИВАТЬ што, ўцягаць, ўцягацца, ўцяганьне, ўцягі, ўцяжны.

ВТЕКАТЬ у што, ўцякаць, ўлівацца, ўплываць.

ВТЕРПЕЖ прысл. ўсуцерп. Ня ўсуцерп добраму малойцу. Ня ўсуцер и стала цярпець болей.

ВТИРАТЬ што у што, ўціраць, ўмазываць, ўшмарываць. Ўшмарыць, ўмазаць мазь у цела. Уцерці каму што ў рукі, усучыць.

ВТИСКИВАТЬ што у што, ўціскаць, ўціскацца, ўціснуты, ўцісклы, уціск.

ВТИХОМОЛКУ, ціхамоўч, ціхамоўчкі, ціхамоўкам, ціхамоўчны, ціхамоўчасьць, ціхамоўчлівы, ціхамоўчлівасьць. А ен сабе есьць ціхамоўкам.

ВТОЛКАТЬ што куды, ўтаўхаць, ўштоўхнуцца, штаўчок; ўпіхаць.

ВТОЛКОВАТЬ што каму, ўтлумачыць, ўтлумачыцца, ўтлумачаньне, утлумачыць, ўтаўмачаны.

ВТОЛОЧЬ што у што, ўталошыць, ўбіць. Жвір ў дарогу трэба ўталошыць. Ўталошыў цьвек у сьцяну, здарэньне ў памяць.

ВТОРАЧИВАТЬ што, ўтрочыць, ўтрочыцца, утрочаны. Ўтрочыць зайца у сядло. Ўтрочыцца ў чужую справу.

ВТОРГАТЬСЯ куды у што, ўрывацца, ўрываньне; утыркацца, ўтыркаць, ўторкнуты, ўтырнацца, ўторнуты.

ВТОРЖЕНІЕ ворага, напад, навала.

ВТОРОИ, лічэбн. другі, ўторны; друіць (ральлю), друвічны, (паўторны). Друяк, авёс другога пасеву, другой ачысткі; мёд другога спуску. Ральлю друяць і траяць. Карова друвічка, з другім цялём.

Сорак коп маладых курэй яец.
Тры фаскі друвічных кароў масла.
(Крачк. стр. 41.)

ВТОРНИК м. аўторак, аўторкавы, аўторкаваць.

ВТОРОБРАЧІЕ ср. другажэнства, другажон.

ВТОРОПЯХ прысл. ўпосьпеху, спосьпеху, наўсьпеш, спохапу. Наўсьпеш закусілі перад выездам. Спохапу забыўся ўзяць свае куплі.

ВТОРОСТЕПЕННЫЙ, другарадны.

ВТРАВЛИВАТЬ каго у што, аб лоўчых жывёлах і птахах: сковіць. Насковілі яго. Усковілі хлапца у бойку.

ВТРАВЛИВАТЬ аб рысунках: выпаляць. Гэты кветкі выпалены.

ВТРОЕ прысл. ўтроя, тройчы, трыкротна.

ВТУЛКА ж. затычка, затыкаць.

ВТУНѢ прысл. дарэмна, марна.

ВТѢСНЯТЬ што у што, ўціскаць, ўціскацца, ўціснуты, ўцісьненьне, ўціск.

ВТЯГИВАТЬ што куды, ўцягаць, ўцягацца, ўцяганьне, ўцяжына.

ВУАЛЬ ж. фр. пакрыцьцё на аблічча з ценкай тканіны: вэлён, шырынка.

ВУЛКАН м. вулькан, вульканічны.

ВУЛЬГАРНЫЙ м. лац. грубы, грубіянскі, прастацкі, брыдкі.

ВУЛЬГАТА ж. лац. лацінскі пераклад Бібліі зацьверджаны Трыдэнцкім саборам: вульгата.

ВХОДИТЬ куды у што: ўхадзіць, ўхо'дзіцца ўходжаньне, ўход, ўходны, уходы.

ВХОДЯЩАЯ БУМАГА, паступаючая, супроцьзначн. — выбываючая.

ВХОД м. ўход, ўступ. Ен мае ўступ да пана.

ВЦАРАПЫВАТЬ што у што, ўдзіраць, ўдзірацца, ўдзіраньне, удзёр.

ВЦѢПЛЯТЬ што у што, учапляць, ўчапляцца, ўчэплены, ўчэпы, ўчэпкі.

ВЧЕРА прысл. учора, учорась, учарашні, учоркі.

ВЧЕРЕД прысл. учарод, ўчародны; ўрадоўку. Прышлося стануць ўрадоўку і чакаць.

ВЧЕРНѢ прысл. ўнарысе. Ен здаў свой праект ўнарысе, не апрацаваны падробна.

ВЧЕРЧИВАТЬ што у што, ўкрэсьляць. Ўкрэсьліць шасьцікантнік у круг.

ВЧЕТВЕРО прысл. ўчэцьвера, пачворна.

ВЧИНЯТЬ, ВЧАТЬ што, зачынаць, пачынаць, пачынацца, пачын; усчынаць.

ВЧИНЯТЬ што у што, ўмяшчаць, ўключаць; ўдзяваць. Ўсяго гэтага ў каўбасу ня ўдзенеш.

ВЧИСЛЯТЬ што, каго куды, у што; ўлічаць, ўлічацца, ўлічаны.

ВШЕСТВІЕ ср. уступленьне, узшэсьце.

В’ИСПОДИ прысл. спадысподу. Спадысподу ляжыць гаманец у скрыні.

В’ѢДАТЬСЯ у што, ўядацца, ўедлівы, ўедлівасьць.

В’ѢЗЖАТЬ у што або куды, ўязджаць, ўездны, ўезджы, ўездчае. Уездчая мыта.

В’ЯВѢ, В’ЯВЬ прысл. яўна, наяве. Я гэта бачыў наяве, а ня ўсьне.

ВЫБРАСЫВАТЬ што куды; выкідаць, выкідацца, выкіданьне, выкідка, выкідак, выкідыш, выкідзьдзя, выкідзень.

ВЫБРИТЬ што, выгаліць, выгаліцца.

ВЫБУРАВИТЬ, што, высьверліць, высьверліцца, высьверстка.

ВЫБУТИТЬ што, вылугаваць, выжлукціць. Выжлукціць бялізну ў лугу.

ВЫВОДОК м. сямья птушак: гняздо, выседак. Целы выседак курапат спалошыў.

ВЫВОД м. выказ. Выказ спраў гродзкіх. Выказ рэчаў. Выказ судовы.

ВЫВОРАЧИВАТЬ што, вывяртаць, вывяртацца, выверт, вывёрткі, вываротлівы.

ВЫВѢВАТЬ што, вывяваць, вывевіны, вывеўны, вывеўкі.

ВЫВѢРЯТЬ што, спраўджаць, спраўджаны, спраўдка.

ВЫВѢСКА ж. повеска. Крамнік зрабіў новую повеску над крамай. Повескамі называюць здаўна і наўсюдна у нас рэклямныя падабізны: акна, дзе шкляр; бляшанкі, дзе бляхар; галавы цукру над крамай, дзе прадаюць цукер і т. д.

ВЫГОДА ж. карысьць, зыск, наўда. Якая мне карысьць з тваей работы. Ніякага зыску ня меў з гэтай куплі. Якая-ж мне наўда што ён у наймах. Ніякае наўды ня меў я харчуючы яго.

ВЫГОВОР м. вымова, вымоўка. Зьверхнік зрабіў вымоўку. Вымоўлена было дзесяць рублёў платы.

ВЫГРАВИРОВАТЬ што, вырыць. Вырыць рысунак на медзі.

ВЫДАВАТЬ, выдаваць, выдавацца, выданьне, выдача.

ВЫДАВЛИВАТЬ што, выціскаць, выціскацца, выціск.

ВЫДАЛБЛИВАТЬ што; выдзёбываць, выдзебны, выдзебка. Выдзёбнае вядзерца.

ВЫДВИГАТЬ што, высовываць, высовывацца, высуваньне, высаўка, высавень, высоўны, высовісты.

ВЫДЕРГИВАТЬ што, выскубаць, выскубацца, выскубаньне, выскубіна, выскубень, высмыкаць, высмыкацца, высмычына, высмычка; выстаргаць, выстаргнуць.

ВЫДЕРЖКА ж. вытрымаласьць, вытрымлівасьць, вытрымка.

ВЫДРА, зьвярок Lutra fluviatilis выдра, юдра;

Юдра каля рэчкі хадзіла,
Гарнастайку будзіла.
(Ром. 8—9 стр. 151. Бых. п.).

ВЫДУМЫВАЦЬ што, выдумляць, выдумчыва, выдумшчык.

ВЫДЫХАТЬ што, вытыхаць. Вытхлы пах. Вытхла як камфора.

ВЫДѢЛКА ж. выраб, вырабляць, вырабны.

ВЫДѢЛЯТЬ што, каго; вылучаць, вылучацца, вылучны, вылучаньне; аддзяляць, аддзелены.

ВЫЕМКА ж. вырэз, вынятка. Зрабі вырэз у кашулі. Мы сабе вымавілі вынятку, акром ардынарыі.

ВЫЖАРИВАТЬ што, выпражываць, высмажаць, прапаліваць. Ты толькі добра выпраж горох. Мяса трэба да косьці выпражываць. Высмаж бульбу ў сале. Трэба гаршчок прапаліць, зьнішчыць запах тхліны.

ВЫЖЕЛОБИТЬ што, выжлубіць, выжлублены, выжалубак, выжалубіна, выжалубісты, выжалублівы.

ВЫЖЕЧЬ, выпаліць, выпалены, выпалкі, выпал, выпаляньне, выпальнік.

ВЫЖИДАТЬ каго, што; вычакаць. Трэба вычакаць тасоўную пару.

ВЫЖЫМАТЬ што адкуль; выціскаць. Выціскаць пот з людзей. Выціскаць сьлёзы з вачей.

ВЫЖЫМКИ ж, мн. вытоўчыны, жмакі.

ВЫЗОЛИТЬ бялізну, палатно; вылугаваць, вылужыць, выжлукціць.

ВЫЗРѢВАТЬ, сьпець, дасьпеваць, сьпежа, дасьпеваньне, дасьпелы.

ВЫЗРѢВАТЬ што каго: вызіраць, вызіраньне, вызорны.

ВЫЗУБРИТЬ што, вышчэрбіць, вышчэрбіцца, шчарбаты, шчарбацік. Каса пашчарбацілася аб камень. Сякеру вышчэрбіў трапіўшы на цьвек. Шчарбаты гаршчок.

ВЫЗЫВАТЬ каго, выклікаць, выклікацца, выкліканьне, выклік, выклічны, выклічнік.

ВЫИСКИВАТЬ што, вышуківаць, вышуканьне, вышуканы, вышукі.

ВЫКАЛИВАТЬ, ВЫКАЛЯТЬ што, выпаляць. Гэтай вапны дрэны выпал. Вапну трэба выпаляць датуль, пакуль не пачне разсыпацца.

ВЫКАЛЫВАТЬ што, выкалываць, выбіваць, выклюваць. Выкалываюць іголкай, ці вострым чым дзіркі. Вока выбіў сабе, выпырнуў. Вароны павыклювалі вочы падліне.

ВЫКАРМЛИВАТЬ, выкармляць, выкармлены, выкарм, выкармак.

ВЫКАЧИВАТЬ цечыва, вычэрпываць, вычэрпны, вычэрпка.

ВЫКИДЫШ м. спарон, спараніць; ськідыш, скідаць; неданосак.

ВЫКЛАДКА ж. выпакоўка. Выпакоўка тавару.

ВЫКЛЕВЫВАТЬ што, выбіваць або выядаць дзюбай; выклюваць. Крук круку вока ня выклюе.

ВЫКЛЕПЫВАТЬ што, выковываць, халодным куцьцём: выклёпываць. Выкляпаў касу. Выкляпаў конаўку з медзі. Кляпнар, майстар, які выклёпуе з медзі катлы.

ВЫКЛИНИВАТЬ, выкліновываць.

ВЫКЛЮЧАТЬ, што, каго; вылучаць, выкідаць, выключаць.

ВЫКЛЯНЧИВАТЬ што, дакучліва выпрашываць; выканькаць, выкнягаць. Цэлы дзень княгаў пакуль выкнягаў грошы пазычыць. Канькала ўсё дзеўка каб ей купіць барлёчы, і, такі, выканькала.

ВЫКОБЕНИТЬСЯ, настабурчыцца, стабурчыцца.

ВЫКОВЫВАТЬ, выкуваць.

ВЫКОВЫРИВАТЬ, што, адкуль; выкалупываць.

ВЫКОЛАЧИВАТЬ што, выбіваць, спаганяць. Выбіваць пыл з адзеньня. Выбіваць клін з раскепу. Спаганяць падаткі.

ВЫКОНОПАЧИВАТЬ што, выпаклёвываць, пакляваць.

ВЫКОРЕНИТЬ, выпленіць, выкараніць, выскараняць.

ВЫКОРОБИТЬ што, скарабаціць, карабаціць.

ВЫКРАСКА, афарбоўка, амалёўка, малёўка.

ВЫКРОШИТЬ што, выкрышыць.

ВЫКРЕЩИВАТЬ каго, выхрэшчываць, выхраст; выксьціць, выкста, выкшчэнец.

ВЫКРИВЛЕНІЕ, вызгіб, сукал ад „сучыць“ — скручаць.

ВЫКРИКИВАТЬ, выкрыкаць.

ВЫКРОПЛЕНІЕ, выкрапка.

ВЫКРУГЛЕНІЕ ср., выкругленьне, круглянасьць.

ВЫКУВЫРНУТЬ каго, выкуліць.

ВЫКУШАТЬ што, спажыць. Спажыў лыжку стравы, чарку горэлкі.

ВЫЛАЗКА, раптоўны напад з аблогі на аблягаючых; выпад, вылаз.

ВЫЛОЩИТЬ што, выпаліраваць, выглянцаваць.

ВЫЛЕБЕЗИТЬ што, вылесьціць, выхлюсіць.

ВЫЛЕГЧАТЬ каго, аб жывёлах; вылягчыць, вылажыць, авалошыць, аскапіць аб птахах: акаплуніць.

ВЫЛЕЛЕЯТЬ каго што; выкукабіць (смал.), выпеставаць, выпесьціць.

ВЫЛИНЯТЬ, пазбыцца поўсьці, валасоў, пёраў, пуху; выпаўзьці, вылінявець, лінявець, лінявы; утраціць, колер, барву, масьць: сасьвянуць, паблекнуць.

ВЫЛИЦОВЫВАТЬ што, выварачваць сподам наверх; выніцоўваць.

ВЫЛУЖИВАТЬ што, пабяляць. Самавар трэба што году пабяляць добрай, белай цынай.

ВЫЛУПЛЯТЬ што, вынімаць з шалупы, ачышчаць ад лузгі, шалупы; зьнімаць з чаго скурку і выбіраць зярно; вылушчаць, вылушчаны, вылустак.

ВЫМАИВАТЬ што у каго, вымучыць, выканькаць.

ВЫМОЛВИТЬ, вымавіць.

ВЫМАНИВАТЬ каго адкуль, вынадзіць; што у каго, выдурыць, вымантачыць, вымантэжыць, выкруціць.

ВЫМАРАТЬ каго, што чым; выпэцкаць.

ВЫМОРОЧНЫЙ, адумершы, адумершчына. Адумершы род. Дзедаву адумершчыну цяпер толькі нам прызналі. Адумершы рой пшчол.

ВЫМАСЛИВАТЬ што, наалеіваць, праклушчаць, намазываць; Наалей, намаж рульку ад стрэльбы. Праклусьці паперу да вакна.

ВЫМЕТНУТЬ што адкуль, вылукнуць, выкінуць, вышыбнуць. Вылукнуў камень з прасткі; стралу з лука. Выкінуў нахрапліўца вон з хаты. Вышыбнуў арэлі, калыску ўровень стаўбоў.

ВЫМЕТКА ж. штабноўка на рубу — сьцібмоўка; абкіданьне пятліц да гузікаў — абкіданьне.

ВЫМЕТНУТЬ, вышвырнуць.

ВЫМѢЩАТЬ што каму, адмасьціць, адпомніць.

ВЫМИНАТЬ што, кумесіць, камшыць, выціраць, вымінаць. Кумесіць шапку ў руках. Камшыць паперу. Выцірае салому. Вымінае лён, сырамятную скуру.

ВЫМОГАТЕЛЬСТВО ср. вымус, вымушаньне, вымусам, вынявольства. Вымушаюць згоду супроць волі ці пераконаньня. Выняволеньням ды прымусамі зруйнавалі чалавека.

ВЫБОИНА ж. клухтавіна, рытвіна.

ВЫМОРГАТЬ што, выміраць.

ВЫМПЕЛЬ м. марск. адмена флага з двумя косамі або хвосьцікамі, які падымаюць на самай вярхоўцы мачты: бандэра.

ВЫМУРАВЛИВАТЬ начыньня, паліваць, паліва.

ВЫМУСЛИТЬ што, высьлініць, асьлюнявіць.

ВЫМЫСЕЛ, выдумка.

ВЫМУЧИТЬ, змучыць, змарыць каго страхам, нудой, горам, дакукай; вымучыць, выдра(у)чыць.

ВЫМѢЧАТЬ што, вызначаць, выпісваць.

ВЫМЯ малочныя жаўлакі з мяшкавістай павалокай; вымя, вымістая.

ВЫНОСЧИВОСТЬ, выносьлівасьць, вытрымлівасьць.

ВЫНИЧТОЖИТЬ што, вынішчыць.

ВЫНУЖДАТЬ, вымушаць, выняволіваць, вынукаць. Вымусовая няпраўда. Выняваліў вон з хаты. Вынукалі хлапца сказаць праўду.

ВЫНУТЬ, выняць, вынятны, выняткі.

ВЫПАДЫ, выбрыкі.

ВЫПАЛЗЫВАТЬ, выпаўзаць, выпоўзіны, выпоўзьлік.

ВЫПАЛЫВАТЬ што, ачышчаць лехі ад непатрэбнага зеліва, выпалываць, палоць, выпалаткі.

ВЫПОРХНУТЬ аб птушцы, выпырхнуць.

ВЫПАХИВАТЬ, выорываць.

ВЫПАХНУТЬ пыл за вакно, на вуліцу, змахнуць.

ВЫПАЧКАТЬ што, выпэцкаць, выгвазраць, выбрудзіць.

ВЫПЕЧАТЫВАТЬ што, выдрукоўваць.

ВЫПИЛИВАТЬ што, выпілоўваць.

ВЫПИСКА, выпіс, выпісовы, выпісчык.

ВЫПЛАВЛЯТЬ што, вытапляць, вытапкі, вытопны. Вытапляць лой са скварак. Вытапляць серабро з нітак, жалеза з руды. Вытапкі, рэшткі ад вытапліваньня. Вытопны, празначаны да вытапліваньня, які лёгка вытапляецца.

ВЫПЛЕВЫВАТЬ, выкідаць, як сьліну з губы; выплюваць, выплюняць, плюнькі, плюнец.

ВЫПЛЕСКИВАТЬ што, выпялёхваць, выпялёхваньне, выпелях, выплёхтываць, выплехкі.

ВЫПОЛНЕНІЕ ср., выконаньне, выконваць, выканальны.

ВЫПОЛЬЗОВАТЬ каго, выкарыстаць.

ВЫПОТРОШИТЬ што, вытрубушыць, разтрыбушыць.

ВЫПРАВЛЯТЬ што, праставаць, раўняць, пераладжваць; прастаць, выпрастоўваць. Выпрастаць, крывую іголку, скарабачаны стол, скомшаную паперу. Выпраўляць, выпраўляць чалавека ў дарогу.

ВЫПРАВКА ж. навык да выпаўненьня чыннасьцяў; навытар, (ад „тор“, „торыць“ — праціраць даpory).

ВЫПРАСТЫВАТЬ што, апаражняць, спаражняць.

ВЫПРОКИДЫВАТЬ што, выкідаць, выварачваць, выкуляць. Выкінуўся, выкуліўся з саней. Вывярнуў вядро з вадой.

ВЫПРИГИВАТЬ, выскаківаць. Не выскаківай праз вакно ў гарод. Выскаківае гайдука, з галубцамі. (Гайдук — назв. танца; „галубцы“ выбіваюць запяткамі).

ВЫПРЯМЛЯТЬ што, праставаць, спрастоўваць, спрастоўка, наўпростны,

ВЫПУКЛОВОГНУТЫЙ, скляславыглубісты,

ВЫПУКЛЫЙ, пукаты, пукацісты, выспучысты, выпуклы.

ВЫПУСКНОЙ, экзамен, выпустны.

ВЫПУСК, выпуст, выпусьцісты, выпушчаць.

ВЫПУТЫВАТЬ што каго: выблутваць, выблутываньне, выблутка, выблуцісты.

ВЫПУЧИВАТЬ што, выпінаць, выдуваць, вытарашчываць, выталупляць, тапоршчыць. Выпяў бруха. Выдуў шчокі. Вытарашчыў, выталупіў вочы. Натапоршчыў певень грыву, індык хвост.

ВЫПУШКА ж. абшыўка па шву; кант, аблямоўка, абрубка.

ВЫПЬ птах, Ardea stellaris; дзяргач, драч, бухач.

ВЫПЯЛИВАТЬ што, выпінаць, высалупляць, Высалупіў язык.

ВЫПЯТИТЬ што, выстаўляць, высуваць задам на зьне; выткнуць, выстырнуць, высалупіць.

ВЫРАБОТКА ж. вырабка, выраб, вырабляць; выпрацоўка, апрацоўка.

ВЫРАЖАТЬ што, выказываць, выражаць.

ВЫРАЖЕНІЕ ср. сказ, выслоў, выраз. У ягоным абліччы ёсьць нейкі выраз горычы. Сказ, горад і гарадзіць, вытварыліся ад аднаго паняцьця.

ВЫРАЖДАТЬ, ВЫРОЖДАТЬСЯ, выраджацца, выродзісты, выродны, выродак, вызрадак.

ВЫРАЗУМѢВАТЬ што, разьбірацца, разкумяняць, выздукрыць, выразумець, выглуздрыць, спасьцігаць.

ВЫРОНИТЬ што, выскінуць.

ВЫРАЩИВАТЬ што, каго; узгадоўвываць, узрашчаць. Узрасьціў бараду, яблыню, але узгадаваў сына, дачку, жывёлу.

ВЫРДѢТЬ аб пладах, выжаўрэць, дасьпець.

ВЫРУБАТЬ што, вычосываць сякерай; высякаць, высек, высечны.

ВЫРУГАТЬ каго, абазваць, лайчывымі славамі; вылаяць.

ВЫРУЧАТЬ што, каго; высвабаджаць якім колечы спосабам з бяды, гора, няволі; вызваляць. Бывала людзей вызваляю, а цяпер сам прападаю. Вызваліў, выбраў гэтулькі-то грошы за лес.

ВЫРЫВАТЬ што, выкапываць, выкопны. У гэтым гаду прыдзецца выкапываць камяні на полі. Выкапалі яму.

ВЫРѢЗЫВАТЬ што, выразаць, выцінаць. Вырэзаў з паперы коніка. Вырэзаў кляновую касакеліну. Горад узят быў прыступам і выцята было многа людзей. Тнецца з размаху „рубить“, рэжацца з надуму. Цяў па галаве шабляй, нажом. Адцяў нітку. Вырэзаў рысунак на медзі.

ВЫРЯЖАТЬ каго, апранаць у аздобную вопратку: строіць, строіцца, выстраены.

ВЫСАСЫВАТЬ каго, што з чаго; ссаць сок з чаго, выцягаць волагу; высмактываць, высысаць.

ВЫСВОБОЖДАТЬ каго, з чужой залежнасьці; вызваляць, вызваленьне, вызваленец.

ВЫСКАБЛИВАТЬ што, выскрабаць, выскрабкі.

ВЫСКАЗЫВАТЬ што, гаварыць, апавядаць, што на душы, проста, адкрыта; выслаўляць, высказываць.

ВЫСКАЛИВАТЬ зубы, вышчараць, выскірзацца.

ВЫСКАЛЬЗЫВАТЬ, выскаўзаць, высмыкаць, высьлізаць. Высьлізнулася, высмыкнулася, выскаўзнула шклянка з рук.

ВЫСКРЕБЫВАТЬ што, выскабліваць.

ВЫСЛУШИВАТЬ каго, выслухаць. Доктар выслухае хворага. Нашто мне выслухаць вашы нараканьні.

ВЫСЛѢЖИВАТЬ каго, высачываць; зн. ісьці па сьлядох; „сакмо“, знак ад ступаньня, сіганьня нагамі.

ВЫСМАТРИВАТЬ што, выглядаць.

ВЫСМОКТАТЬ што, выцмактаць.

ВЫСОВЫВАТЬ што, вытыкаць вон, на зьне: высуваць, высалупляць, выстырнаць.

ВЫСОТА ж. вышыня, высь, выскаць, высачня, высасьць. Высь паднябесная. Ўзьбіўся на выскаць, ледзь галавы не скруціў. (Сержп. 94). Высачня тэй гары незьмяроная (Рам.). Вялікая вышыня гэтай вежы. Якая можа быць яго высасьць, высокасьць. Ня так высока, як стройнага стану.

ВЫСОЧЕСТВО, велячэсьлівасьць.

ВЫСОКОБЛАГОРОДІЕ, крывічэсьлівасьць.

ВЫСПРЕННЫЙ, вызлёцісты.

ВЫСКОМѢРНЫЙ, фанабэрысты, чванлівы.

ВЫСОКОПАРНЫЙ, велягорны, велягорыка.

ВЫСОКОУВАЖАЕМЫЙ, шаноўны.

ВЫСОКОПРЕВОСХОДИТЕЛЬСТВО, веляможнасьць.

ВЫСКОПРЕПОДОБІЕ, правялебнасьць.

ВЫСОКОПРОСВЯЩЕННЫЙ, велясьвятарны.

ВЫСОКОСЕРДНЫЙ, велясэрдны.

ВЫСОКОСЛАВНЫЙ, веляслаўны.

ВЫСОКОТОРЖЕСТВЕННЫЙ, веляўрочысты.

ВЫСОКОУМІЕ, велямудрлівасьць.

ВЫСПРАШИВАТЬ у каго, што; выпытываць, выведываць.

ВЫСТАВКА ж. выстаўка, спаказ. Спаказ прамысловасьці, ратайства, хатніх вырабаў.

ВЫСТЕГИВАТЬ коўдру вопратку, пікаваць.

ВЫСТИРАТЬ што, вымыць, выпраць.

ВЫСТРАГИВАТЬ што, выстругаць, выстружка, выстружны. Выстругаў ножыкам палку. Прыгожая выстружка (разьба) на вокнах.

ВЫСТРОИТЬ што, збудаваць, пабудаваць. Збудаваў хату, млын. Пабудаваў не адзін будынак, хату.

ВЫСТРАЧИВАТЬ што, штабнаваць.

ВЫСТРѢЛ м. стрэл, выстрал.

ВЫСТУПЛЕНІЕ ср. выступ.

ВЫСТЫВАТЬ, выстыгаць.

ВЫСШІЙ м. вышэйшы, вышні. Ніхай вышні Бог яму адпамятае. Ен вышэйшы за яго.

ВЫТАЛКИВАТЬ каго, што; выпіхаць, выштаўхаць.

ВЫТАПТЫВАТЬ што, вытаўчы нагамі; выдратаваць, вытаўчы, выталачыць.

ВЫТАСКИВАТЬ што, выцягаць.

ВЫТАЩИТЬ, выцягнуць, вывалачы.

ВЫТЕСЫВАТЬ што, вычэсываць, выцесьліваць. Вычасаў, выцесьліў сякерай палозьзі з дубовых касапелін.

ВЫТВЕРДИТЬ што, вызубрыць. Трэба лекцію вызубрыць на памяць.

ВЫТРАВЛИВАТЬ, вынішчаць труцізнай: вытручаць. Мышву, рыбу вытруцілі. Рабіць рысункі пры помачы кіслацяў — выпаляць.

ВЫТРЕБОВАТЬ каго, што; выпатрабаваць.

ВЫТРЕЗВЛЯТЬ каго, цьвярозіць, ацьвярозіць.

ВЫТЯГИВАТЬ, ВЫТЯГАТЬ што, вывалаківаць вон, разпінаць туга: выцягаць, напінаць, напружаць. Выцягаць бродзень. Выцягаць скуру на капыле. У яго бацька выцягнуўся (памер). Выцягнуць з бяды, вядро са студні.

ВЫТЯЖКА, выспружка, наўвыспруж. Наўвыспруж выцягнуўшыся стаіць. Выспружіліся як салдаты.

ВЫУТЮЖИТЬ што, выгладзіць пеглям („утюгом“); выпегліць,

ВЫУЧИВАТЬ што, выцьверджываць на памяць, вывучыцца: вывучаць, вывучлівы, вывучнік-ца.

ВЫУЧКА, наўчомка, наўчомны.

ВЫХЛЕСТАТЬ што, каго; высеч, высьцябаць, выхлюснуць. Выхлюснуць памыі на вуліцу. Высьцябаць, высеч хлапца за няслухмянасьць.

ВЫХЛОПОТАТЬ што, выстарацца, выклапаціць.

ВЫХОЛАЖИВАТЬ што, выстуджаць.

ВЫХОЛАЩИВАТЬ, скапіць, выкладаць, лягчыць.

ВЫХОЛИВАТЬ каго, выпесьціць.

ВЫХОДКА ж. выбрык, выбег, выбегі. Ен мае дзіўныя выбрыкі у адносінах да людзей. Выбегамі рознымі, ды хітрасьцямі, уцёрся у ласку.

ВЫЦАРАПАТЬ што, выдзерці, выскрабаць, вышаркаць. Лепш перадзірайце вочы а Інфлянты (прамова Мялешкі). Яна гатова яму вочы выдзерці. Падзёр, пашаркаў рукі аб агрэсьнік. Выскрабаў нажом лаву, скуру.

ВЫЦВѢТАТЬ аб расьцінах, перахадзіць пару поўнакветнасьці: выквітаць, вычаўрэць. Аб масьці, барве, колеру; блекнуць, сьвянуць.

ВЫЧЕКАНИВАТЬ манэту, выбіваць.

ВЫЧЕРКИВАТЬ што, выкасовываць. Выкасуй доўг з кнігі, гнеў з сэрца.

ВЫЧЕРЧИВАТЬ што, выкрэсьляць.

ВЫЧЕСТЬ, вылічыць, адлічаць, вычатаць. Ці ты вычатаў, счотаваў, сколькі трэба плаціць? Чы вы, жабракі, ды перечотуеця. Хто мне арэхаў бочку перачотуе (W. Weryha. Podania białoruskie cmp. 33).

ВЫЧЕТ -вылічка. Акром вылічкі за прапушчаныя дні ён мне заплаціў.

ВЫЧИСЛЕНІЕ ср. чотаваньне. У яго сягоньня вялікае чотаваньне; трэба вычатаць сколькі было аплат. Чотаваньне тваё да нічога, лепей у каляндар паглянь (Лідзк. пав.), вылічаньне.

ВЫЧЫТАНІЕ ср. адыйманьне.

ВЫШАТАТЬ што, выківаць, вывіхтаць.

ВЫШВЫРЯТЬ што, вышпургаць, вышпурнуў.

ВЫШИБАТЬ што, выбіваць, вышпуляць. Выбіў сабе зуб, вока. Вышпульнуў локцям балону ў вакне. Шпульні яго, каб касьцей не сабраў.

ВЫШИБ, вывіх.

ВЫШИВКА ж. вышыўка, гафт.

ВЫШКВАРКИ ж. мн. скваркі, выскваркі. Калі сала топяць — астаюцца скваркі; калі цыну ператапляюць — астаюцца выжаркі.

ВЫШКА ж. гаўбец.

ВЫШПАРИВАТЬ клапоў, парыць, прудзіць.

ВЫШУЧИВАТЬ каго, выкпіваць, высьмяваць, шкіліць.

ВЫЩЕЛАЧИВАТЬ што, выжлукчаць, жлукціць, вылуговываць.

ВЫЩИПЫВАТЬ пёры, валасы; выскубаць, аскубаць, вырываць.

ВЫЮЛИТЬ што, выжэўжыць.

ВЫЯ ж. шыя, а больш хрыбетныя і бочныя часьці яе; карк, каркавіна, закаршэль.

ВЫЯСНЯТЬ што, высьвятляць, выясьняць.

ВЬЮК м. конскае несіва і др. цяглай скацежы, кладзеная на дзьве роўныя палавіны; трок.

ВЬЮЧНЫЙ, трочны, трочыць.

ВЬЮН рыба, Petromyson fluviatilis; піскун.

ВЬЮШКА ж. прылада да наматываньня нітак; матавіла.

ВѢДЬ злуч. дык, аджа, адлі. Аджа ты ведаеш. Адлі-ж гэта ён, а ня ты павінен плаціць. Дык я табе казаў наперад.

ВѢДЕНІЕ ср. веданьне. Каб-жа ды тое веданьне, дзе павалішся.

ВѢДОМСТВО ср. дырэкція.

ВѢДОМОСТЬ аб рубрыках і лічбах, агаловак, найменны сьпіс чаго колечы; рэестр.

ВѢДСТВО ср. чараўніцтва; вядзьмацтва, ведзьма, вядзьмак.

ВѢЕР м. паўкруг з пёраў, тонкіх касьцяных, рагавых ці іншых пластак да развяваньня паветра: вахлец, вахлік, вахлар. Да правяваньня збожжа ужываюць машыну — вахлярню (польск. — варфа, арфа).

ВѢЖДЫ ж, ср. павекі, вечайкі.

ВѢЖЛИВЫЙ, які пілнуецца сьвецкай, жыцьцёвай прыстойнасьці; ветлы, абычайлівы.

ВѢНЕЦ м. вянец, каруна.

ВѢНЧІК зьменьш. кружок, галоўка у машынах, прыладах: пятка, галоўка; верхняя часьць кветкі: карунка.

ВѢНЧАТЬ каго, ускладаць на каго шанабліва вянец — карунаваць. Сцьвярджаць жанідзьбу царкоўным абрадам — вянчаць, шлюбаваць. Гэтае апошняе слова ўжываецца каталікамі.

ВѢНОК м. сплецены з кветаў круг на галаву: вен, вянец, вянок, венчык.

ВѢРА ж. пэўнасьць, пераконаньне, цьвёрдая сьвядомасьць, знацьцё аб чым; навука прынятая народам, вызнаньне праўд аткрытых Богам; вера, закон, веравызнаньне, рэлігія.

ВѢРНО, праўдна. Ад вернага чалавека праўдныя весьці. Праўдны вынік задачы. Расійцы ужываюць слова „верно“ яшчэ ў значэньні — хіба, мабыць, знаць.

ВѢРИТЕЛЬНЫЙ аб лісьце, дакуманце; ліст які пасведчае аб даручэньні каму якой справы; верагодчы ліст, грамата.

ВѢРОИСПОВѢДАНІЕ ср. веравызнаньне.

ВѢРОЛОМСТВО, спранявера, спранявернік-ца.

ВѢРООТСТУПНИК, адшчапенец.

ВѢРОТЕРПИМОСТЬ, толерантнасьць.

ВѢРОЯТІЕ ср. прыняцьце чаго за праўду; праўдападобнасьць, праўдападобна.

ВѢСИТЬ што, важыць, вагомы.

ВѢСОК, ВѢСИЛО, мэталічная адзінка вагі да важаньня: важка, гірка. Прастакут з гіркаю на нітцы — вагар.

ВѢСЫ м. мн. вагі.

ВѢСИТЬ, важыць.

ВѢСОВЩИК м. важнік.

ВѢСТОВОЙ м. нарок, нарочны.

ВѢТВЬ ж. атожылак, летарасьць дрэва з сука; галіна, галінка, голька, сук.

ВѢТВИСТЫЙ, багаты вецьцям; галінясты, расахаты, сукаваты.

ВѢТЕР м. вецер, ветранны, ветрыва, ветрыць.

ВЕТРИЛО ср. лаштыр, ластыр. Даўней на Дзьвіне ўжывалі назоў ластыр, зам. цяп. „парус“. Ластыр рабілі кліном, шырокім канцом трыкутніка ўніз.

ВѢТОШКА ж. старызна.

ВѢТХІЙ, стары, друзлы, пракаветны; вётхі. (Дрыс. пав.).

ВѢХА ж. вяха, вяшыць.

ВѢШАЛКА ж. пры вопратцы шнурок да вешаньня вопраткі — гіцаль, пачапельчык; прыбор да вешаньня вопраткі — градніца, расаха, шортніца, шарагі.

ВѢЩІЙ м. каму ўсё ведама і хто весьціць будучыну; ветны, веціць, арх. вешчы.

ВѢЯТЬ агульн. слав. веяць, венуць. Павень ветру з далёкага краю (нар. песьня); вейны, павейны.

ВЯЗАТЬ, агульн. слав, вязаць, зьвязывацца, вязацца.

ВЯЗАТЬ, рабіць кручком з нітак назуткі, рукавіцы і інш; рубіць, румбаваць; Румбаваныя пяршчаткі, рукавіцы.

ВЯЗИГА, сухія жылы з буйнай рыбы; вязыга.

ВЯЗНУТЬ, топнуць у гразі; гразнуць, гразкі, паграз.

ВЯЗ дрэва Ulmus Effusa; бераст.

ВЯЛИТЬ што, сушыць на ветры што еміннае, мяса, рыбу; чаўліць, чаўляніна, чаўлы — сухі; сяўрыць, прасяўрыць — высушыць на марозным ветры.

ВЯЛЫЙ аб чалавеку, нехлямяжы, непаваротлівы; ленты-ая. Да работы ленты. Лентасьць нейкая ў яго з роду. Лента бярэцца да ежы, да работы, да справы.

ВЯЩІЙ, большы, значнейшы — вельшы.

ВѴССОН м. арх. дарагая тканіна, мабыць самы тонкі батыст.