Перайсці да зместу

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Б/Цалкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А Б (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
В

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Б.

БАБА ж. замужная жанка, асабліва перад старасьцю (раней: малодка, маладуха, маладзіца) баба, бабка, бабуля, бабуся, бабця, бабно, бабарыха. Бабнік, бабадур, бабалюб, бабахот, эпітэты-прозьвішчы даваныя мужчынам, якія маюць тыя або іншыя адносіны да баб. Бабінец сені ў церквах і касьцёлах, дзе зазвычай сідзяць жабруючыя бабы. Бабіць — прыймаць новародка, адрэзаць пуп новародку.

БАБА-ЯГА міт. істота, Баба-Юга, або Юга-баба; Югася (сьмерць).

БАБОЧКА ж. мятлік, мятулёк, зборнае — мятуліца.

БАГЕТА ж. франц. рамніца.

БАГОР м. жалезны крук на шасьце; басог.

БАГРОВЫЙ, самай яскравай і густой чырвонай барвы; пурпуровы.

БАГРЕЦ пурпура. Даўней ужывалі дзеля абазначэньня пурпуровага колеру такжа слова кармазын; кармазыновая шляхта — багатая, адзетая у кармазыны, чырвоны аксаміт.

БАДЬЯ ж. вялікі цэбар з тоўстых клепак; бодня, чоп.

БАЗА ж., БАЗИС м. лац. аснова, апора, спод, астоя.

БАЗАР м. татар. торг на адкрытым мейсцы, торжышча, самае мейсца, дзе бывае торг — майдан, рынак, дзень тыдня ў які адбываецца торг; кірмаш — зьезд у тарговыя дні, ў азначанае мейсца.

БАЙКА ж. англ. мяккая, тоўстая, вельмі варсістая тканіна, кучбай, стар. кодыр.

БАКАЛЕЯ тавар. сушаныя фрукты: разынкі, сьлівы, дактылі (фінікі), арэхі, канфітуры, мёд і інш.; сушаніны.

БАКЕНБАРДЫ м. ням. часьць барады на шчацэ да вушэй; бакі.

БАКЛАГА ж. дрэўлянае абручное, або даўблёнае начыньне розн. формы; карчага, карчажка. Прынясі карчагу з дзёгцям. Купіў карчажку да вады.

БАКЛУШИ, мэталічныя талеркі якімі выбіваюць, такт ў аркестры, або да танцу; бразгачы, ў бразгачы біць.

БАКЧА, БАХЧА м. татар. гарод у полі, не пры доме, на надмятым плугам шчырцу (цѣлинѣ) баштан.

БАЛАБОЛКА ж. татар. закрыты званочак да конскай упражы; шумёлка, бома. Бомы вясёла шумяць (М. Багдановіч).

БАЛАГАН м. татар. часовая з досак, або іншага матэрьялу будова да таргаваньня, прадстаўленьня, рукомесла; кірмашовая будка, лубмень лубнянка стар. клетка. На кірмашы прадавалі абаранкі з вазоў, сталоў і ў лубмянёх. Лубмянку заарэндаваў на рынку.

БАЛАГУРИТЬ татар. ціха і супакойна размаўляць; гукаць, дудукаць. Сыйшліся, падудукалі з кумой, дык і ад душы адляглю. Сойдуцца старыкі пагукаюць (Рам.) Мы пагукалі аб нашым горы. Схадзі, пагукай са старастаю. Дудукаюць сабе маладыя, як галубкі у гнязьдзечку.

БАЛАЛАЙКА ж. татар. музычнае снадзіва ладамі і двумя або трымя струнамі; бандурка, бандура, бандурыста, граючый на бандуры; балабайка, балабайшчык, балабаіць іграць на балабайцы, а такжа ў значэньні гультаваць, лындаць без працы.

БАЛАНДА ж. татар. сьцюдзёная страва з квасу і гардавіны (зелени); халадзец.

БАЛАНС м. франц. быцьце ў роўнавазе; роўнавага, віхт, асьвер. Віхт, віхцік стрэлка ў шальках, паказуючая одклон або роўнавагі; віхтацца, адкланяцца ад роўнавагі. Вага віхтаецца сюды і туды. Пад віхт разквітаўся з ім летась, а сёлета ізноў ён у даўгу, ізноў новы віхтунак. Калі гляну, аж дзяцё ужо пераасьверылася праз вакно галоўкай у ніз. ледзь за ножкі ўхапіла. Вага пераасьверылася на мой бок. Трэ’ паставіць асьвер пры студні.

БАЛАСТ м. франц. пясок, каменьня, жвір насыпаныя ў кодаб карабля дзеля астоістасьці яго; цяжво, цяжыва.

БАЛАХОН м. татар. верхняя летняя сялянская вопратка, найчасьцей з палатна; насоў.

БАЛБЕС м. аболтус. Вун які аболтус выйшаў з яго. Лупі яго аболтуса гэтага.

БАЛДА ж. дрэўляная даўбешка, рознай формы; даўбешка, якую ужываюць сталяры, бондары. Дравасекі да шчапаньня дроў ўжываюць пабойню, даўбню, цяльпагу. Да разьбіваньня камоў зямлі ўжываецца кука і ад ея паходзяць словачыны — кокаць, кокнуць, ударыць. Целяпей, цяльпух, чалавек няўдалы, нязручны. Пабойня, чалавек тупы: што ўбіў, то ўехаў. Даўбня, гаворыцца аб згрызлівым, надаедлівым чалавеку.

БАЛДАХИН м. італьян. запона над ложам, седзішчам, пасадам; пераносны ўжываецца дзеля урочыстых працэсьій; бальдахім; полаг бывае над ложам.

БАЛКА ж. ням. бэлька, бярно, маціца.

БАЛКА татар. лог, разлог, сухадол, яр.

БАЛКОН м. вісячы ганак з балясамі, або выступ на зьне дому; стар.: гаўбец, галубец; балькон, паладок.

БАЛОВАТЬ дурэць, кудашыцца; псаваць што дурэючы, цацкацца, зцацкаць. Даваць патачку, патакаць; песьціць, пястун; разбязурываць. Разбязураных рабят у хатыль бярэ (Нікіфоровск). Разбязурыліся, што ратунку няма. Разкудашыліся і супыну німа. Будзеш кудашыцца ты датуль, пакуль пугай ня зрэжу. Мамчын сынок-пястунок. Як разпешчаны, то і разбэшчаны.

БАЛЛ м. азначаньне поступаў у навуцы ў працы; ведамка.

БАЛЛОТИРОВАТЬ, галасаваць.

БАЛ м. франц. вячорнае сабраньне мужчын і жанок на танцы; баль, балёвы, баляваць.

БАЛЬЗАМ, бальзам, бальзамічны, бальзамаваць.

БАНДА ж. франц. аргада, арганак, арганачыць. Разбойніцкая аргада чапала (Дрыс. і Вяліж. п.) Па дарогах ды с пад мастоў нападаў, аргамачыў; банда.

БАНДЕРОЛЬ, папяровая; тасемка да аклейкі тавараў, пасьля аплаты падатку апаяска.

БАНКА ж. шклянае або ганчарнае начыньне з шырокім горлам; слой, слоік; кровапускальныя банькі; калі зроблена з бляхі — бляшанка.

БАНКЕТ м. франц. званы стол, стол; бясёда.

БАНК м. італьян. урадовая або прыватная пазычковая установа; банк, банкар, банкарыць.

БАНТ м. ням. глухі вузял з вушамі; кукарда, кукардка; стужатка, стуга, стужка.

БАНЯ ж. будынак дзе мыюцца і паруцца; лазьня, прылазьнікпрыбудоўка да лазьні; лазьнік — чалавек, які мые ў лазьні. У Магілёўшчыне называюць яшчэ мыйня, мыльня і прымыльнік, але зважаючы; што ў іншых аколіцах мыйняй называюць прачкарню, я лічу за лепшае слова „мыйня“ замацаваць у значэньні прачкарні.

БАРАБАН м. вайскова-музычная прылада з двумя днамі са скуры; бубен, бубеншчык — музыка на бубні іграючый; бубеніць у значэньні біць па бубне і сварыцца, пукчэць, квактаць.

БАРАК м. франц. часовая лёгкая будоўля для войска, работнікаў, хворых; шалаш, летавень. Пры латышскай граніцы называюць ад лат. слова „майка“ — хата: майгач.

БАРАХЛО ср. хломазд.

БАРАНКИ, абвараны піражок кружком; абаранак, абаранкі, абараншчык — той, хто прадае іх.

БАРАХТАТЬСЯ, біцца рукамі і нагамі, зваліўшыся на зямлю, або ў ваду; балохтацца, чабохтацца; ходацца, тузацца з кім небудзь.

БАРДА ж. гушча, астаткі ад перагонкі гарэлкі; брага.

БАРЖА ж., вялікая веславая лага; барка. На Дзьвіне завуць лайба, на Дняпрэ — струг.

БАРРИКАДА ж. франц. загарода на скорую руку на вуліцах; завал.

БАРИН м. пан (гл. господин).

БАРЫНЯ, паня, панюхна, панячка.

БАРЫШНЯ ж. панна, паненка, слова вельмі даўно ўжыванае як у дакумантах, так паўсямесна на Беларусі ў жывой мове і ў народных песьнях.

Я-ж тых турак агнём выпалю,
А сваю панну між дзевак вазьму.
(Ром. Бых. пав.)
За стол за твой сяду паваю.
У ложу тваю лягу паннаю.
(Р. Т. 8-9. 135)
Яж-не каралеўна, яж-не царэўна,
Гнатава дачка, сьлічна панначка.
(Шэйн)

БАРИЧЬ паніч.

Саколе ясны, панічу красны.
(Валач. песьня гл. Шэйн. Безс.).

БАРХАТ м. шаўковая тканіна з каротка стрыжанай, густой ворсай; аксаміт, аксамітны, аксамітка аксамітная стужка, аксамісты. падобны да аксаміту (Гл. Плюш).

БАРЩИНА прыгон, паншчына.

На згон, на прыгон,
Па семера з хаты вон.
(Нікіфор.).

Паншчыну адбывалі па шэсьць дзён ў тыдні.

БАРЫШ м. зыск, заработак, карысць. Выпіўка пры мяне і куплі-прадажы; магарыч.

БАРЬЕР франц. застаўня, рагатка.

БАССЕЙН м. вадасток ва ўсіх значэньнях.

БАСНЬ, БАСНЯ ж., выдуманае здарэнье; вымысл, павучаючае апавяданьне; баятка, байка, баіць, байчыць.

БАСНОСЛОВНЫЙ, баятны, баечны.

БАТРАК м. наемны работнік для сельска-гасп. работ; парабак (ад слова „рабіць“); найміт гаворыцца больш аб падзённым работніку; кумець і бабыль — работнік найчасьцей сямейны, які за сваю працу дастае кавалак зямлі і ардынарыю.

БАУЛ м. італьян. доўгая, круглая, абітая скурай дарожная скрыня; скрыня з круглаватым векам; куфар.

БАХВАЛ, хвалько, хвасько, хвасьціцца.

БАХРОМА ж., махра, мохры, махрысты, мохрыцца.

БАШКА ж. татар. галава.

БАШЛЫК м. татар. шлык, каптур.

БАШМАКИ м. татар. чаравікі, барлëчы, боцікі, камашы.

БАШНЯ ж. Высокая, раўняючы да вышыні будоўлі надбудоўка; вежа.

Ой у полі ў полі вежа стаяла
Мураваная, маляваная. (Крачк. 7 стр.).

БАЮКАТЬ, усыпляць, кукобіць. Укукобіла дзіцятка, заснула ўжо.

БДѣТЬ, човіць, чоўкі, чоўны, чукавы, які ня сьпіць, ня счыняе вачэй; чуйнасьць, чоўккасьць — свомасьць чоўкага.

БЕДРА ж. верхняя палавіна ўсей нагі, часьць ад лагі (таза) да калена; чэраслы, кулышы, кумпякі.

БЕДРОВАЯ КОСТЬ, кульшавая косьць, кульша, кічага.

БЕЗАЛАБЕРНЫЙ, бязладны, нехлямяжы.

БЕЗБОЖІЕ, ср. бязбожнасьць, бязбожніцкі, бязбожыць, бязбожнік.

БЕЗБОРОДЫЙ, безбародзька, галамоўжа (ад „музы“ вусны), галамузды, галамуз.

БЕЗБОЯЗНЕННЫЙ, бязбоязкі, неўляклівы, непалохлівы, сьмелы.

БЕЗБРАЧІЕ, бязжэнства. У бязжэнстве жыву ўжо дзясяты год. Бязжэннаму не жыцьцё, а мука.

БЕЗБѢДНЫЙ, без бяды і беднасьці. Жытка яго спакойная і бязбедная: дастатны гаспадар жабраваць ня пойдзе: бязбедны.

БЕЗВЕДРІЕ, ср. непагадзь, негадзь, плюта.

БЕЗВКУСІЕ, ср. несмач.

БЕЗВЛАЖНЫЙ, бязволагкі, няволагкі, няволгкі.

БЕЗВЛАСТІЕ, ср. безўладзтва, безваладзь.

БЕЗВОЗВРАТНЫЙ, безпаваротны

БЕЗВОЗДУШНЫЙ, безпаветраны.

БЕЗВОЗМЕЗДНЫЙ бязнаўдны, дарэмны. („Наўда“ адпавядае слову „мзда“).

БЕЗВОЗРАСТНЫЙ недаросны, недаростак.

БЕЗВРЕДНЫЙ, няшкодны.

БЕЗВРЕМЕННЫЙ — бязчасны, няўчасны.

БЕЗВРЕМЕНЬЕ — непагадзь, негадзь, безладзіца, кудаса.

БЕЗВѢРІЕ ср. бязверыца, бязвершчына.

БЕЗВѢСТІE — бязвесніца.

БЕЗГЛАВЫЙ — безгаловы, безгалоўе, безгаловіца — стан без галовага.

БЕЗГЛАСІЕ, безгалосасьць, безгалосьсе.

БЕЗГЛАЗЫЙ, бязвокі.

БЕЗГРАМОТНЫЙ няпісьменны, няграматны.

БЕЗГРАНИЧНЫЙ, бязмежны, несканечны, нязьмерны.

БЕЗГРѢХОВНЫЙ, бязгрэшны, безграхоўны.

БЕЗДАРНЫЙ, няўдольны, няўдольнасьць.

БЕЗДЕНЕЖЬЕ, безграшоўе.

БЕЗДНА ж. незьмяроная глыбіня; бязодня,бяздоньніца, скорзьдоньне, тхлань.

БЕЗДОЖДІЕ, бяздожджыца, посуш, засуха.

БЕЗДОКАЗАТЕЛЬНЫЙ, бездаводны, бездаводнасьць, нястача довадаў.

БЕЗДОЛЖНЫЙ, безпавінны. Безпавінная напасьць, кара.

БЕЗДУМНО, бязмысна. Бязмысна сказаў ты.

БЕЗДЫХАННЫЙ, бяздухі, няжывы.

БЕЗДѢЙСТВІЕ, бяздзейнасьць, нячыннасьць.

БЕЗДѢЛІЕ, бязчыннасьць.

БЕЗДѢЛУШКА, цацка. Цацак накупляў. Цацкі разстаўлены.

БЕЗЖИЗНЕННЫЙ, безжыцьцёвы, нежытны.

БЕЗЗАБОТЛИВОСТЬ, няруплівасьць, нестарэнлівасьць, бязклопатлівасьць, безтурботлівасьць.

БЕЗЗАВИДНОСТЬ, незаздросьлівасьць, нягалівасьць.

БЕЗЗАВѢТНОСТЬ, неспаведлівасьць, беззапаветнасьць.

БЕЗЗАКОНІЕ, бязпраўе. Даўней у нас разрожнівалі: „права“ і „закон“, апошняе слова ўжывалі ў значэньні рэлігіі: закону рымскага, грэчаскага.

БЕЗЗАСТѢНЧИВОСТЬ, бязстыднасьць, безсаромлівасьць.

БЕЗЗВУЧІЕ, бяззычлівасьць, бязголсьлівасьць, бязгучлівасьць.

БЕЗЗЛОБІЕ, нязлосьлівасьць, безасердлівасьць.

БЕЗЫЗВѢСТІЕ, бязвесьлівасьць, бязведлівасьць, безведасць, безведзь. Безведзь дзе дзеўся. Безведзь сколькі іх было там.

БЕЗКАЧЕСТВЕННЫЙ, без’яказны.

БЕЗИМУЩЕСТВЕННЫЙ, безмаетны. Безмаетны народ: ні кала, ні двара.

БЕЗКОВАРНЫЙ, няклюдны (ад „клюдзіць“ — крывіць, блудзіць), некрывадушны; шчыры, чыстасэрды, просты, безаблыжны. Ен чалавек шчыры, няклюдны. Кінь клюдзіць, праўду кажы. Клюдзіць дзеўка, праўды не кажа.

БЕЗКОНЕЧНОСТЬ, несканечнасьць, бязмежнасьць. У несканечнасьць векавечную модлы закупіў.

БЕЗКОРЫСТІE cp. безінтэрасоўнасьць, безкарыснасьць.

БЕЗКРОВНЫЙ, бязкроўны; бязкроўная жыла. Абязкровілі чалавека.

БЕЗЛИЧНЫЙ, безаблічны, несамавіты, безхарактарны.

БЕЗЛУКАВНО, безаблудна, безаблыжна, няклюдна.

БЕЗЛУНІЕ ср. бязмесячнасьць. Ночкай цёмнай, бязмесячнай. Бязмесячныя восенскія ночы.

БЕЗМАЛА, немаль, амаль.

БЕЗМЕЗДІЕ ср. безнаўднасьць, безплатнасьць, дарэмнасьць. Безнаўдна працаваў цэлы тыдзень.

БЕЗМЕН м. бязмен, кантар.

БЕЗМОЛВІЕ ср. бязмоўнасьць. Бязмоўнасьцю сваей пацьвярджае закіды.

БЕЗМѢРНЫЙ, нязмерны.

БЕЗМѢСТНЫЙ, бязмейсцы, бязслужны, безпасадны.

БЕЗМЯТЕЖНЫЙ, бязбурны, ціхі, супакойны, несумятлівы.

БЕЗНАДЕЖНЫЙ, безнадзейны, безнадзея, безнадзейлівасьць.

БЕЗНАКАЗАННОСТЬ, безкарнасьць, безкарны.

БЕЗНАМѢРЕННЫЙ, безумысны.

БЕЗНАСЛѢДЬЕ, безспадковасьць, безспадчына.

БЕЗНАЧАЛІЕ, бяззьверхнасьць, бяззьверхніцкі.

БЕЗНАЧАЛЬНЫЙ, безпачатны, непачатны.

БЕЗНРАВСТВЕННОСТЬ, немаральнасьць, распуста.

БЕЗНУЖНЫЙ, безпатрэбны.

БЕЗОБИДНЫЙ, някрыўдны, бязкрыўдны.

БЕЗОБЛАЧНЫЙ, бязхмарны, бязхмарлівы, пагодны.

БЕЗОБРАЗІЕ, безпрыстойнасьць, непрыстойнасьць, брыдасьць.

БЕЗОБРАТНЫЙ, безпаваротны.

БЕЗОБРОЧНЫЙ, безчыншовы.

БЕЗОГОВОРОЧНЫЙ, безумоўны, беззасьцярожлівы.

БЕЗОПАСНЫЙ, бясьпечны.

БЕЗОРУЖНОСТЬ, бяззбройнасьць.

БЕЗОСТАНОВОЧНЫЙ няўпыны, няспыны, няўстаны.

БЕЗОТВѢТНЫЙ, безадпаведны, безадказны, неадказны.

БЕЗОТВЯЗНЫЙ, неадчэпны, неадкарасьлівы.

БЕЗОТГОВОРОЧНО, неадмоўна.

БЕЗОТЕЦКІЙ, безбацькаўскі, безбацькавіцкі.

БЕЗОТЛАГАТЕЛЬНЫЙ, неадложны, недвалочны, безбарны.

БЕЗОТЛУЧНЫЙ, неадступны.

БЕЗОТНОСИТЕЛЬНЫЙ, безумоўны, самаісты, незалежны.

БЕЗОТРАДНЫЙ, безпатольны, безусьцешны.

БЕЗОТЧЕТНЫЙ, безуяўны, безсправаздатны. Безуяўная туга. Безсправаздатнае гаспадараньне.

БЕЗОТ’ЕМЛЕМЫЙ, неаднятны.

БЕЗОЧЕРЕДНЫЙ, безчарговы, неўчародны.

БЕЗОШИБОЧНЫЙ, непамыльны, безпамылковы, бязьхібны, няхібны.

БЕЗПАМЯТНОСТЬ, запамкі, забыцьцё, непрытомнасьць, непамкі, няпомнасьць.

БЕЗПАМЯТНЫЙ, незабытны, няпомны, непрытомны. Незабытная і сьвятая памяць яго. Быў непрытомны перад скананьнем.

БЕЗПАРДОННЫЙ, непашчадны, безаглядны.

БЕЗПАЖИТНЫЙ, безпасьцьвежны, безпашны, ня маючый пашы.

БЕЗПЕРЕМЕЖНЫЙ, безпераменны, неўпераменны.

БЕЗПЕРЕМѢННЫЙ, нязьменны.

БЕЗПЕРСТЫЙ, бязпальцы.

БЕЗПЕЧАЛЬНЫЙ, безжурлівы, безжурботлівы, бязклопатны.

БЕЗПЕЧНОСТЬ, нядбайнасьць, нярупнасьць, нестарэннасьць.

БЕЗПЛОДНЫЙ, які не дае плоду, няплодны, бязплодны, нераджайны, ялы. Бязплодная маці. Нераджайная ніва. Ялая (ня меўшая плоду) карова, называецца ялаўка. Ялая зямля, размова.

БЕЗПЛОТНЫЙ, безцялесны, ня маючый цела.

БЕЗПОДОБНЫЙ, чаму або каму німа падобнага, роўнага: бязроўны, незраўнаны.

БЕЗПОЗВОНОЧНЫЙ, безхрыбетны.

БЕЗПОКОЙСТВО, непакой, турбота, амбарас.

БЕЗПОКОЙНЫЙ, неўгамонны, неспакойны, клумлівы, рымслівы.

БЕЗПОКРОВИТЕЛЬСТВЕННЫЙ, беззаступны, безапякоўны.

БЕЗПОЛЕЗНЫЙ, безкарысны, безужытны, няўжытэчны.

БЕЗПОМОЩНЫЙ, безпомачны, бязрадны.

БЕЗПОРОЧНЫЙ, бездаганны, бязсказны, бязганны (ад „сказа“ і „гана“ — бракоўнасьць), цны, цнотлівы.

БЕЗПОРЯДОК, безлад, змутня, сумяціца. Безлад у хаце. Змутня і замяшаньне паміж людзей. А чорныя людзі пад мой час ўчынілі сумяціцу ў Смаленску.

БЕЗПОСРЕДСТВЕННЫЙ, безпасярэдны.

БЕЗПОЧВЕНЫЙ, бязгрунтоўны, безпадстаўны.

БЕЗПОЩАДНЫЙ, непашчадны, нелітасьцівы, безаглядны.

БЕЗПРАВІЕ, бязпраўе, няпраўства.

БЕЗПРЕДѢЛЬНЫЙ, бязкрэсны, бязмежны.

БЕЗПРЕДМЕТНЫЙ, безаб’ектны, безнадбейны, безпадстаўны. Безаб’ектная (безнадбейная) спрэчка.

БЕЗПРЕКОСЛОВНЫЙ, безадмоўны, безпярэчлівы, безадгаворны.

БЕЗПРЕМѢННЫЙ, неадзоўны, канечны, нязьменны.

БЕЗПРЕПОННЫЙ, безперапонны, безперашкодны. Маеш безперапонны ўступ у маю пашу.

БЕЗПРЕРЫВНЫЙ, безперарыўны, безустанны, безупынны. У іх у хаце безперарыўны гоман ды сваркі.

БЕЗПРИБЫЛЬНЫЙ, беззыскоўны. Беззыскоўная праца.

БЕЗПРИДАННИЦА, безпасажніца. Дзеўка — безпасажніца.

БЕЗПРИЗОРНЫЙ, бездаглядны. Сірата бездаглядны.

БЕЗПРИМѢРНЫЙ, безпрыкладны.

БЕЗПРИНЦИПНЫЙ, беззасадны.

БЕЗПРИСТРАСТНОСТЬ ж. безстароннасьць.

БЕЗПРИТЯЗАТЕЛЬНЫЙ, бязпрытасны. Па ім дзейся што хочаш; ужо такая бязпрытасная натура (Слонім. п.);

БЕЗПРИЧАСТНЫЙ, непрычынны, недатычны; астаронны.

БЕЗПРИЧИННЫЙ, безпрычынны, безпадстаўны.

БЕЗПРІЮТНЫЙ, безпрытульны; Безпрытульная сірата.

БЕЗПРОГЛЯДНЫЙ, безпрасьветны. Безпрасьветная цемра.

БЕЗПУТІЕ, ср. бездарожжа.

БЕЗПУТНОСТЬ, лядачасьць. Лядачы чалавек, калі пьяніца.

БЕЗРАЗБОРЧИВЫЙ, неразборысты, не пераборчывы.

БЕЗРАЗЛИЧІЕ, безразрожлiвасьць, безразрожліва.

БЕЗРАЗСУДНОСТЬ, бязглуздзіца, неразважнасьць, безгалоўе.

БЕЗРОПОТНЫЙ, ненароклівы, пакорны.

БЕЗСВЯЗНЫЙ, нязьвязлы, бяззьвязлы. Бяззьвязлая гутарка. Зьвязласьці німа у яго мысьлях.

БЕЗСИЛІЕ, ср. зьнясільнасць, зьнясільле, няўзмога, зьнямога, няўздужжа, бязмоцтва, абязмочаньне, асалавеласьць.

БЕЗСКОРБІЕ, . нясмутлівасьць.

БЕЗСЛАВІЕ, ср. ганьба, зьняслава. Ганьба бацькоў ляжэ на патомных. Зьняславілі мяне чорнаю няпраўдай.

БЕЗСЛОВЕСНЫЙ, бязмоўны. Скацежына бязмоўная.

БЕЗСМЕРТІЕ ср. несьмяротлівасьць, несьмяротнасьць. Сьвяты несьмяротны. Душа несьмяротная вечна істнаваць будзе.

БЕЗСМЫСЛІЕ ср. бязсэнсовасьць, бясэнсіца; нісянеціца.

БЕЗСМѢННЫЙ, нязьменны.

БЕЗСМѢТНЫЙ, незлічоны.

БЕЗСОВѢСТНОСТЬ, несумленнасьць.

БЕЗСОДЕРЖАТЕЛЬНЫЙ, беззьмястоўны.

БЕЗСОЗНАТЕЛЬНОСТЬ, несьвядомасьць, непрытомнасьць, бязведнасьць. Выказаў ён поўную сваю несьвядомасьць у гэтых справах. Перад скананьнем, у непрытомнасьці прагаварыўся. Бязведамнае дзіцятка. Бязведамна, з прасоньня, ўдэрыў.

БЕЗСОМНИТЕЛЬНО, бязвотпліўна. Ен бязвотпліўна ўсё ведае. Я Табе кажу бязвотпліўную праўду (Ваўкавыск. п.); безсумнеўна.

БЕЗСПОРНЫЙ, безпярэчны.

БЕЗСРАМІЕ ср. бязочлівасьць, безсаромлівасьць, бязстыднасьць.

БЕЗСРОЧНЫЙ, безтэрміновы.

БЕЗСТВОЛЬНЫЙ, бязкмельны Бязкмельная расьціна (напр. папаратнік). Жолуд выпусьціў сьпярша кмялёк з лісточкамі, а пасьля і галiнкi (Рэчыцк. пав.) Кмяліна, кмялень.

БЕЗСТЕБЕЛЬНЫЙ, бязладыгі ліст, зростна сідзячы на галіне.

БЕЗСТРАСТІЕ ср. незапальчывасьць, безжарчытасьць, някрэўкасьць.

БЕЗСТРАШІЕ ср. неўстрашлівасьць бязбоязнасьць, нязлосьлівасьць, бязбоязлівасьць непалохлівасьць, няўпудлівасьць, нестрахотлівасьць.

БЕЗСТЫДЛИВОСТЬ ж. бязочлiвасьць, бязстыдлівасьць, безсаромлівасьць.

БЕЗСЧАСТІЕ ср. няшчасьце, бязчаснік-ца.

БЕЗСЧЕТНЫЙ, незьлічоны, несчысьлёны.

БЕЗТАЛАННЫЙ, бяздольны, бяздольнiк-ца

БЕЗТОЛКОВЫЙ, бязглузды, бязладны.

БЕЗТОЛКОВОСТЬ ж. бязглуздзiца.

БЕЗТРЕПЕТНЫЙ, бязтропатлівы, бязатропатны, бязтропаткі.

БЕЗТѢЛЕСНЫЙ, бязцелы.

БЕЗТАЛАННЫЙ франц. без таленту, з абмежанымі здольнасьцямі; няўдольны, бяздольны, бяздольнiк-ца.

БЕЗУБЫТОЧНЫЙ, бязстратны, безупадны.

БЕЗУДЕРЖНЫЙ, нястрымлiвы, бязстрымлiвы, бязутрымны.

БЕЗУКЛОННЫЙ, неадклонны, няўгібны.

БЕЗУКОРИЗНЕННЫЙ, бездаганны, бязганны.

БЕЗУМІЕ ср. шал, варьяція.

БЕЗУМОЛЧНЫЙ, безусьцiшны, бязмоўчны.

БЕЗУПОКОЙНЫЙ, несупакойлівы.

БЕЗУПРЕЧНЫЙ, бездакорны, беззакідны.

БЕЗУПУСТИТЕЛЬНЫЙ, безпаслаблівы, пільны.

БЕЗУРЯДИЦА, безладзіца.

БЕЗУСЛОВНЫЙ, безумоўны.

БЕЗУСПѢШНЫЙ, безусьціжны.

БЕЗУСТАЛЬ, уставічна, няўстанна.

БЕЗУСЫЙ, бязвусы, галамоўзы, галамуз.

БЕЗУХАННЫЙ, непавохны, непахнючы, няпахны.

БЕЗУХІЙ, бязвухі, карнавухі.

БЕЗУЧАСТІЕ ср., роўнадушнасьць, апатія, неспагадлівасьць.

БЕЗХВОСТЫЙ, бязхвосты, куртаты.

БЕЗХИТРОСТНЫЙ, бязхітры, просты, шчыры.

БЕЗХЛОПОТНЫЙ, бязклопатны, бязклопатлівы.

БЕЗЦВѢТНЫЙ, аб расьцінах не выпускаючых квету: бязкветны. Папаратнік расьціна бязкветная (бязкрасая).

БЕЗЦВѢТНОСТЬ, нястача колеру, барвы, масьці; бязколерны, бязбарвісты, безмасьцісты, сьвяны.

БЕЗЦѢЛЬНЫЙ, бязмэтны.

БЕЗЧАДНЫЙ, бяздзетны.

БЕЗЧЕРЕДНЫЙ, неўчародны, нечарговы.

БЕЗЧЕЛОВѢЧІЕ, нялюдзкасьць.

БЕЗЧЕСТІЕ ср. ганьба, зьнявага.

Мы-ж цябе, пане, не зьневажаем,
З сьвятым Васільлем паздараўляем.
(Рам. VIII—IX. 110).

Зганьбілі дзяўчыну на чэсьці. Кожды зьняважаецца паступкамі сваімі. Лепей сьмерць чым ганьба.

БЕЗЧЕШУЙНЫЙ, бязлузгі.

БЕЗЧИНСТВО ср. закалот парадку, прыстойнасьці, абычайлівасьці; буянства, бярэдлівасьць, бярэджаньне, непрыстойнасьць, неабычайлівасьць.

БЕЗЧИСЛЕННЫЙ, незлічоны, несчысьлёны.

БЕЗЧЛЕННЫЙ у каго німа часьці цела — чэляса; бязчэлясны.

БЕЗЧУВСТВІЕ ср. безпачоўнасьць, безпачоўлівасьць, непрытомнасьць. Безпачоўная скацежына. Да бязпочаву напіўся. Пасьля сутаргаў упаў у непрытомнасьць.

БЕЗЫЗБАВНЫЙ, невызбаўны, безвызбаўны.

БЕЗЫЗБЫВНЫЙ, непазбыўны, немінучы.

БЕЗЫЗБѢЖНЫЙ, неўнікнёны. Неўнікнёна будзе, што будзе.

БЕЗЫЗВОДНЫЙ, невыпленны, чаго нельга выпленіць.

БЕЗЫЗВѢСТНЫЙ, бязведамны.

БЕЗЫЗГИБНЫЙ, невыгібны, невызгібісты.

БЕЗЫЗЖИВНОЕ, неспажытнае. Неспажытнае гора.

БЕЗЫЗМѢННЫЙ, несызменны. Несызменная варта.

БЕЗЫЗНОСНЫЙ, несызносны. Несызносная сьвіта.

БЕЗЫЗ’ЯТНОЕ, невызнятнае (права).

БЕЗЫМЕННЫЙ (палец), мезянік, мезяны.

БЕЗЫСКУСНЫЙ, няштучны, просты, натуральны.

БЕЗЫСХОДНЫЙ, бязвыходны.

БЕЗ, бяз. А бяз скрыпкі бяз дуды, ходзяць ногі не туды.

БЕКЕША ж., адзежа, вэнгерка, казакін.

БЕКРЕНЬ ж. бакір, на бакір.

БЕЛЕНА ж. расьціна: Hyostiamus niger: блёкат. Чаўпе як блёкату абьеўшыся.

БЕЛЬМЕС м. татар. дурань, целяпей, пабойня ў значэньні нічога неразумеючага.

БЕРЕГ м. ўзаемны рубеж зямлі і вады; сумежны з вадой край зямлі; кожды руб, край; бераг. Рака беражыстая. Наўзьбярэжны ракі шумнацечнай (Купала)

БЕРЕДИТЬ, ятрыць; Разьятрыў старыя раны.

БЕРЕЖЛИВОСТЬ, ашчаднасьць. Ашчаднасьць дае багацьце.

БЕРЕЗА ж. дрэва Betula Alba; бяроза, бярза, берка. Бярозавы брус. Берку пасадзіў пры хаце. Берка, такжа, бярозавы сок. Гора мужыкова ніколі не пад’есьць хлеба з беркай (Нікіфороўскі).

БЕРЕЗОВИК, грыб, масьлюк, лапшак.

БЕРЕМЕННОСТЬ, ціжарнасьць. Ціжарная кабета, пяты ўжо месяц ходзіць у цяжку.

БЕРЕЧЬ, шчадзіць. Шчадзі каня ў дарозе. Шчадзі капейку на чорну гадзіну. Ён ашчадна жыве.

БЕРЛОГА ж. ням., мярлог, лагво. Мядзьведжае лагво (мярлог).

БЕРЦО ср. часьць нагі паміж каленам і ступой, зложанная з двох костак ва ўсю даўжыню і мяккіх часьцей, лытка; косьці: большая — пішчэль, меншая — гічэль.

БЕСѢДА ж. ўзаемная размова, таварыская гутарка; бясёда, бясёдаваць, субясёднік; гутарка, гутарыць.

БЕСѢДКА, лёгкі будынак для адпачынку; летамка, альтанка.

БЕЧЕВА, шнур, шнурок, лямка, бічак, вярчопка. Цягнуць стругі на лямцы. Цэп прывязан да цэпавіла бічаком. Згортак зьязуюць вярчопкай.

БИБЛІОТЕКА ж. мейсца дзеля перахову кніг; кніжня, кніжніца — зьменшанае ад кніжня; так сама як ад кніга зьменшанае — „кніжыца“.

БИБЛІОТЕКАРЬ м. кніграр.

БИБЛІОГРАФІЯ, кнігапісь.

БИВАК м. разпалажэньне войск або зборышча людзей часовае, пад адкрытым небам; табар, стан.

БИНТ м. мэд. ням. повязь, павязка.

БИРЮЗА ж. татар. непразрысты блакітны камень: туркус.

БИРЮК м. татар., воўк, сірамаха.

БИРЮЧЬ м. татар., чалавек апавешчаючый крыкам па вуліцах і пляцох пастановы ураду; запаведнік, глашатай.

БИСЕР м. дробныя шклянныя пронізні да дамскіх строяў; пацеркі.

БИТЬ, біць, праць, лупцаваць, сечь, кокнуць, кокаць. За аднаго бітага семера нябітых даюць. Біток, разбіўны катлет. Біткі ў сьмятане; а так-жа крэпкае яйко. Бітка — атыграная ўзятка у гульне ў карты. Бітун, задзіра, буян. Біцік, выбітый, дастаўшый лупцоўку хлапец. Перануў яго калом па галаве, а маскалі пераць яго папліскаю (Сержп.) Лупцуй яго шэльму не шкадуючы. Наварачваючы з уніяцкай у рускую веру секлі розгамі, вадой адліваючы. Кокнуў кулаком па карку; чыста закокалі хлопца.

БИВЕНЬ м., клык.

БИТЮК, БИТЮГ м. сільны, цяжкі конь да перавозу цягараў ― аргамак.

БИЧЕВА ж. ненкая вяровачка да зьвязваньня, прывязваньня чаго; вяроўка скручаная з разсучаных старых, прасмоленых, снасьцяў — аборына, лейчына, вярчына, вярчопка.

БІЕНІЕ ср. біцежа, біцьцё. Не біцьцё яго болесна, а зьнявага. Біцежа сэрца. Прылажы вуха да грудзей, то пачуеш як сэрца тукае.

БІОГРАФІЯ ж. грэцк. жыцьцеапісаньне, жыцьцёпісь.

БЛАГІЙ, болагі, добры.

БЛАГОТА ж. добрасьць, добраць, болагасьць.

БЛАГОСТЫНЯ ж. як прыналежнасьць чалавека: ласкавасьць, дабрадзейнасьць, спогад; аб рэчах: дар, датак, гасьцінец.

БЛАГО црк. балазе. Балазе яны прышлі, а як бы не? (смл.). Балазе ён сказаў (смл.). Балазе багат, акткупішся.

БЛАГОВИДНОСТЬ ж. прыстойнасьць.

БЛАГОВОЛЕНІЕ ср. прыяйнасьць, зычлівасьць.

БЛАГОВОЛЬНЫЙ, дабравольны.

БЛАГОВОННОСТЬ ж. вохнасьць, вохны, вотхнеўны. Вохны пах дымоў цім‘янных.

БЛАГОВОСПИТАННОСТЬ ж., якасьць, свомасьць добра выхованага; выхованьне.

БЛАГОВРЕМЕННОСТЬ, учаснасьць, заўчаснасьць.

БЛАГОВѢРІЕ ср., прававернасьць, прававітнасьць.

БЛАГОВѢСТІЕ ср. апавешчаньне каму радасьці, радаснай навіны; апавяданьне праўдзівай веры; дабразьвесьцьця, дабразвесьлівасьць.

БЛАГОВѢЩЕНІЕ, свята на ўспамін зьвеставаньня Дзеве Марыі (25 сакавіка); Зьвеставаньне, Багавешчаньне.

БЛАГОВѢСТ, звон у адзін, сярэдні, звон, — прозьвесьць.

БЛАГОГЛАСНЫЙ, мілагучны.

БЛАГОГОВѢТЬ, баяцца і карыцца; карыцца ў нікчэмнасьці сваёй перад высшым; выказываць каму безумоўную пакору і пашану; багавець.

БЛАГОГОВѢНІЕ ср. мешаніна страху і пакоры: багавейлівасьць.

БЛАГОДАРИТЬ каго дзякаваць.

БЛАГОДАРЕНІЕ, ср. падзяка.

БЛАГОДАРНЫЙ, ўдзячны. Ад ўдзячнага патомства.

БЛАГОДАТЬ ж. црк. дар Духа Святога; помач сасланая звышы, да выпаўненьня волі Божай; прасьвяда.

БЛАГОДАТНЫЙ напоўнены Духам Божым, воляй, сілай; даруючый шчасьце, дабро; шчасьлівы; прасьвядны.

БЛАГОДЕНСТВО ср. шчаснасьць, памыснасьць, дабрабыт.

БЛАГОДЕНСТВОВАТЬ, жыць шчасьліва, здавольна, ў дабрабыце.

БЛАГОДУШІЕ ср. дабрадушнасьць.

БЛАГОДѢЯТЬ, дабрачыніць.

БЛАГОДѢТЕЛЬНЫЙ, дабрачынны.

БЛАГОДѢТЕЛЬНОСТЬ, дабрачыннасьць.

БЛАГОДѢТЕЛЬ, дабрачынца.

БЛАГОЖЕЛАНІЕ ср. дабрахотлівасьць.

БЛАГОЖЕЛАТЕЛЬ, дабрахотлівец.

БЛАГОЗАКОНІЕ, дабрапраўства.

БЛАГОЗВУЧІЕ ср. дабрагучнасьць, мілагучнасьць.

БЛАГОЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЙ, дабравесьлівы.

БЛАГОЗНАМЕНИТЫЙ, дабраслаўны.

БЛАГОЗРАЧНЫЙ, дабравідны, дабравісты.

БЛАГОИЗБРАНІЕ ср. дабравыбар.

БЛАГОИЗВОЛЯТЬ, прызваляць.

БЛАГОИЗВОЛЬНЫЙ, прызвольны.

БЛАГОИЗВОЛЕНІЕ, прызваленьне.

БЛАГОИСКУСНЫЙ, дабраўмейны.

БЛАГОЛИЧІЕ ср. прыстойнасьць.

БЛАГОЛѢПІЕ ср. аздобнасць, урочыстасьць.

БЛАГОЛѢПНЫЙ, аздобны, урочысты.

БЛАГОЛЮБІЕ ср. дабролюбнасьць.

БЛАГОЛЮБЕЦЪ, дабралюбъ.

БЛАГОМИЛОСТИВЫЙ, ласкавы.

БЛАГОМОЩНЫЙ, дабрамоцны.

БЛАГОМУЖЕСТВЕННЫЙ, дабрамужны.

БЛАГОМЫСЛІЕ, дабрадумнасьць, дабрамыснасьць.

БЛАГОНАДЕЖНЫЙ, верагодны, дабраверны.

БЛАГОНАМѢРЕННЫЙ, дабрагадны, дабрахотны.

БЛАГОНРАВІЕ, абычайлівасьць.

БЛАГОНРАВЛИВЫЙ, абычайлівы.

БЛАГООБРАЗІЕ, прыстойнасьць.

БЛАГОПОДАТЕЛЬ, дабрадавец.

БЛАГОПОЛУЧІЕ, дабрастотнасьць, шчаснасьць.

БЛАГОПОЛУЧНО, дабрастотна, шчасна.

БЛАГОПОСПѢШЕСТВОВАТЬ, спамагаць, спрыяць.

БЛАГОПРЕКЛОННЫЙ, прыхільны.

БЛАГОПРИВѢТСТВІЕ, дабраветласьць, дабраветлівасьць.

БЛАГОПРИЛИЧІЕ ср. вышэйшая ступеня прыстойнасьці; гармонізаваньне ўсіх слоў і паступкаў з абычаямі і жыццёвымі рэгуламі; абычайлівасьць.

БЛАГОПРІОБРѢТЕНІЕ ср. дабранабытнасьць.

БЛАГОПРІЯТНЫЙ, дагодны, спрыяйны.

БЛАГОПРІЯТСТВО, спрыяйнасьць.

БЛАГОПРІЯТСТВОВАТЬ, спрыяць.

БЛАГОПРІЯТЕЛЬ м.НИЦА ж., спрыяйнік,ніца.

БЛАГОРАЗСМОТРѢНІЕ ср. правасудзтва.

БЛАГОРАЗСУДСТВО, дабрамыснасьць, дабрадумнасьць.

БЛАГОРАЗУМІЕ ср. развага, мудрасьць.

БЛАГОРАЗУМНЫЙ, разважны, мудры.

БЛАГОРАСПОЛОЖЕНІЕ ср. спагадлівасьць.

БЛАГОРАСТВОРЯТЬ, злучаць цякомыя, або паветравыя часткі ў карысны і прыемны уклад: адабратляць, адабротвіць, адабротленьне.

БЛАГОРОДІЕ ср. дваранскае паходжаньне, даўней тытул двараніна і кождага афіцэра: крывічэснасьць, дабрароднасьць.

БЛАГОРОДСТВО ср. пачуцьцё праўдзівай чэсьці і маральнасьці: крывічэсьлівасьць. Крывічэсьлівы паступак. Дабрародлівасьць.

БЛАГОСКЛОННОСТЬ, прыхільнасьць.

БЛАГОСЛОВЕНІЕ ср. благаслаўленьне, багаслаўленьне.

БЛАГОСОСТОЯНІЕ ср. дабрабыт.

БЛАГОСТРОЙНЫЙ, дабраладны.

БЛАГОТВОРЕНІЕ ср. дабрачыннасьць.

БЛАГОТВОРИТЕЛЬ, дабрачынец.

БЛАГОТВОРИТЕЛЬНОСТЬ, дабрачыннасьць.

БЛАГОУСМОТРѢНІЕ, ласкавасьць.

БЛАГОУХАТЬ, дабравохнуць, пахнуць.

БЛАГОУХАТЕЛЬНЫЙ, дабравохны, пахучы.

БЛАГОУХАНІЕ, дабрапавохнасьць, пах, водар.

БЛАГОЧЕСТІЕ ср. богабойнасьць.

БЛАГОЧЕСТИВЫЙ, багабойны.

БЛАГОЧИНІЕ ср. паслухмянасьць, парадак, спакой, добрапараднасьць. Неколькі парохій пад загадам старшага сьвятара, — дэканат.

БЛАЖЕННЫЙ, шчасьлівы, шчасьлівец.

БЛАЖЕНСТВО ср. шчаснасьць, роскаш, памыснасьць.

БЛАЖИТИ, славіць, выслаўляць.

БЛАЖНОЙ, недарэка, памяшаны.

БЛАНК м., чыстая папера, папера з подпісьсю бяз тэксту: беляг.

БЛЕВАТЬ, рыгаць, варацаць, бякаць, вамітаваць.

БЛЕКНУТЬ, пазбаўляцца сьвежасьці, жыцьцёвых сокаў: сьвянуць, сьвяны, сьвянець. Пасьвялі краскі. Шчокі сьвянуць і валасы стрыгуцца.

БЛЕНДА ж. горн. рудны блеск: лышчак.

БЛЕСТѢТЬ, выдзяляць, або адбіваць яркае сьвятло; блішчэць, лышчэць, палыскаваць, ільсьнець, зігцець, сьвігцець, сьлібець. Ня ўсё тое золата што блішчыць. На сонцы і кал палыскуе. Начышчаныя ліхтары аж лышчаць. Раса аж ільсьніцца, сьлібіць. Золата не агонь, хоць блішчыць ды не зігціць. Аганёк сьвігнуў і згас. Але, ось, і пачаў Пярун палыскаць (Сержп. стр. 14).

БЛЕСК м., бліск, бліскучасьць, полыск.

БЛЕСНУТЬ, бліснуць, лыснуць, зігнуць, сьвігнуць.

БЛЕСТКА, бляшачка ўжываная у гафтарскіх работах: блішчык.

БЛЕСНИТЬ, абдаваць або разіць бліскучасьцю; лышчэць. На гладкай паперы цяжка пісаць бо лышчыць. Палысьні люстэркам. Веснавы сьнег лышчыць, аж вачам болесна. Лышчэць, палыскаць.

БЛИЗЬ чаго, наўзблізь, каля.

БЛИЖЕ, бліжэй, бліжчэй.

БЛИЖНІЙ, кожды чалавек у стасунку да другога: бліжні, бліжак, бліжанец. Усе людзі адзін аднаму бліжнія. Любі бліжака свайго, як самога сябе. Ня зыч бліжанцу свайму благога.

БЛИЗНЕЦ м. блізьняк, блізьнец, блізьняцкі, блізьняты.

БЛИЗОРУКІЙ, у каго кароткі зрок, хто бачыць толькі зблізка: паніклівы.

БЛИЗОРУКОСТЬ, паніклівасць, паніклівіца.

БЛИК м. ням. маляр., яркае сьвятло, кладзенае на тыя мейсцы абраза, якія так асьвечаны, што блішчаць: ясва, ясьвіна, бліса.

БЛИН м. блін, блінец, аладак, налесьнік, грыбок, корж, сачэнь, цадавік. Бліны бываюць пшанічныя, аржаныя, ячныя, гарохавыя, аўсяныя, бульбяныя, прэсныя і кіслыя. На ўсю сквараду печаны, калі ён тоўсты, носіць агульную назову — блін, калі тоўсты і сухі, з молатай мукі — корж; з пшанічнай мукі на яечнай пенцы і масьле — грыбок; са ўсякай мукі на макавым ці канапельным малаку — сачэнь; з аўсянога цэду — цэдавік, цадавень; з пшанічнай мукі тонкі блін — налесьнік; дробныя блінцы кругленькія — аладкі.

БЛОК м. дзьве дрэўляныя лапы паміж якімі ўстаўлена на восі шпуля з пазам пасярэдзіне; чакала, шпульга, пярасьвер.

БЛОХА ж. чужапасны інсэкт: блаха, скочка.

БЛУД м. слова гэта, са ўсімі выводнымі, мае дваякі сэнс: а) адкланенье ад простай дарогі ў простым і пераносным значэньні і б) царкоўны і кніжны — у значэньні цялеснага грэху і бязшлюбнага сужывецтва; ў першым значэньні: блукаць, блудзіць; блуднік, мейсца дзе блудзяць, дзе блудныя дарогі. У другім значэньні: блудзень, блудніца, блудадзейства.

БЛѢДНЫЙ, бледны, бледнуць, бледналікі; мярцьвяністы.

БЛѢДНО-АЛЫЙ, чырвоністы.

БЛѢДНО-ГОЛУБОЙ, блакіцісты.

БЛѢДНО-ЗЕЛЕНЫЙ, зеленявы.

БЛЮСТИ каго, што, сцерагчы, надзіраць, заховываць.

БЛЮСТИТЕЛЬ м. надзорнік, захоўнік.

БЛЮДО ср. вялікая плосмая міса: паўмісак, талерка, глатка, цынатка, гэта апошняе названьне тасуюць калі талерка бывае цыновая.

БЛЮДО ср. ежа падаваная на стол: страва. Абед з трох страў.

БЛЮДЕЧКО, падстаўка пад шклянку ці чашку: сподак, сподачак, тайстэрка.

БЛЮДОЛИЗ м. місаліз, місалізьнік.

БОБОВИДНЫЙ, бабчасты.

БОГАДѢЛЬНЯ ж. прытулак для старых і калек; шпіталь, убожніца.

БОГАТСТВО ср. багацьце, багацтва. Багацтва пушыць, а убожства сушыць. Конь бяз уздэчкі, а багацьця бяз розуму. Багата — многа, засобна. Багач, эпітэт агня, Багатыр, багаты чалавек. Багаты, багачэй засобны, ўсяго маючы. Багатка — расьціна называная па расійску — одуванчик.

БОГАТЫРЬ м. татар. баечны сілач, пабіваючый адным махам многа ворагаў і розныя дзіватворы: волат, харобр, палянец, магут.

БОГ м. Бог, Божанька, Божухна.

БОГИНЯ ж. багіня, багавіца, богаўка.

БОГОБОЯЗНЕННОСТЬ, богабойнасьць.

БОГОБОЯЗЛИВЫЙ, богабойны.

БОГОВДОХНОВЕННЫЙ, натхнённы.

БОГОМАТЕРЬ, Маці Божа.

БОГОМОЛ кузурка, струмель.

БОГОНЕНАВИСТНИК м. баглай, баглайнік.

БОГОСЛУЖЕНІЕ ср. набажэнства, адправа; царкоўная адправа, адправа імшы сьвятой.

БОГОТВОРИТЬ, багоміць.

БОГОУГОДНИК, справядлівец, багагоднік.

БОДАТЬ каго, калоць, калоць рагамі; басьці, бадзецца, бадун, бадлівы. Бадлівай карове Бог рог ня дае. Наш вол бадлівы, заўсёды з другімі валамі бадзецца, дык мы яго бадуном завём. Толькі вол хацеў другога басьці, ажно той, як баднуў яго ў слабізну. Бадыль, будыль, калючка на расьцінах. Бадавіла, бадавень, рагаціна з вострым канцом.

БОДРЫЙ, бойкі, жвавы, чапорны, чапоры, чоўны, крэзвы.

БОДРИТЬ, чапорыць, сьмеліць, чуняць, кразьвіць.

БОДРИТЬСЯ, чапорыцца, харахорыцца, крэзьвіцца.

БОДРСТВОВАТЬ, ня спаць, не драмаць; чуняць.

БОЕВОЙ, бойны, бітны.

БОЖЕСТВО, божышча.

БОЖИТЬСЯ, бажыцца, кляношыцца, прысягацца.

БОЙ, бітва.

БОЙНЯ ж. мейсца дзе бьюць жывёлу на мяса: рэзня. Разьнік, той хто рэжа жывёлу на мяса. Касапніца, слова паходзіць ад названьня разьніцкага нажа „сяпаг“; сяпануць, ткнуць разьніцкім нажом, цяць нажом па целе; сяпажыць, займацца сяпацтвам; сяпач, разьнік, скурадзёр, кат, палач.

БОКАЛ м. лац. вялікі на высокай ножцы, кубак, келіх.

БОК м. старана рэчы; у кождай рэчы ёсьць верх і ніз, рэшта зьнесеніх плосмаў называюцца бакамі, калі выключыць зад і перад, то будуць два бакі, правы і левы. Таму казак і гладак, што пад‘еў ды на бак. Ні ў бок ні ў старану. Калі скокам, а калі і бокам. Старана, край, бераг: Перавязі мяне на той бок Дзьвіны. У нашым баку гэтага яшчэ не чуваць.

БОКОВОЙ, субочны, наўзбочны. Зыйдзі ў субочную вулку. Ён яго атазваў насубач і нешта сказаў. Наўзбочная дарожка. Наўзбочнік панскі.

БОЛВАНКА ж. калодка ў краўцоў да пегленьня (прасаваньня) швоў: цяльпушок.

БОЛДА ж. пабойня да шчапаньня дроў; цяльпага пабойня.

БОЛОНЬ ж. усё што адзявае, абцягае; плеўка, пузыр, грудна-брушная перапонка; маладыя, яшчэ не ацьвярдзеўшыя слаі дрэва; шыба шкла ў раме: балона, абалона.

БОЛОТО ср. не перасыхаючая гразь. Балота бывае махавое — амшарына, калі яно заросшае мохам; алёсістае, алёсье, заросшае балотнымі травамі творачымі торф або алёс; дрыгва, крокаць, калі рэдкая гразявая каша пакрыта зьверху зыбкай карой, руда, арша, аршавіна з комьямі жалезнай іржы.

БОЛТАТЬ, прывадзіць цечу ў рух: баўтаць. Баўтаць языком; баўтаць, баўбатаць, блявурзгаць, блявурзіць.

БОЛТАТЬСЯ, баўтацца, цялёпкацца, путлацца. Боты баўтаюцца на нагах. Мы абаўталіся насьвеце, Цялёпкаецца між небам і зямлёй, як казлова барада. Шабля пры баку цялёпкаецца. Путлаецца, як сьмятана ў бойцы. Надылбом пяро путлаецца.

БОЛТ м. англ. жалезны тоўсты цьвек не вастраканечны, а з вушком і загваздкай; шворан, знузень.

БОЛЬ ж. самае пачуцьце цялеснай мукі, боль. Пачуцьце болю, мукі, нездароўя, духовая мука: болесьць, болесны, болькасьць. Ніхто болькасьці матчынага сэрца ня вызьведаў. Болесьцівы, склонны к хваробе, хворы, збалелы, душой. Маці болесьлівая. Боляўка, балячка, болька — нарыў, верад, прышчык.

БОЛЬНИЦА ж. установа для лячэньня хворых, лазарэт, лячомніца.

БОЛЬШОЙ, вялікі, вялічэзны, абшырны, аграмадны. Бальшак-нка старшы-ая дружка пры маладой (Смал.).

БОЛЬШИНСТВО, большасьць.

БОЛѢЗНЬ ж. хвароба, нядужжа, хворасьць.

БОЛѢЕ, больш, балей.

БОЛЯЧКА ж. болька, прышч, струп.

БОРДЮРЬ м. франц. шляк.

БОРЗОЙ а сабаках, хорт.

БОРМОТАТЬ, гаварыць не выразна, скора і сабе пад нос; марматаць, мамрыць. Мармыль, той хто мармоча; надуты, нахмылены чалавек.

БОРОВ, м. кладзены кабан, кнур; парсюк, вяпрук, вепр.

БОРОЗДА ж. рэз жалабом зроблены сахой або плугам: баразна, баразіць, баразнаваць; разора. Барозістая, ральля.

БОРОЗДИТЬ, рэзаць ральлю бараной: баранаваць, скародзіць.

БОРОНА ж. барана, скарада.

БОРОТЬ каго, асіліваць, перамагаць, сходаць, здужаць боручыся або ў бойцы; бароць, перамагаць.

БОРОТЬСЯ з кім, ходацца, барукацца, дужацца, змагацца, доляцца.

БОРЬБА ж. змаганьне, барацьба, дужаньнеся, доляньнеся.

БОРЕЦ м. змагар, змаганьне; барацьбіт, дужбіт. Змагарна, пабедна, дасьцігаючы пабеду змаганьнем. Наперад, змагарна наперад да волі цярэбячы троп.

БОРТ м. франц. рабро, грэбень; у тканінах: крайка, пруг.

БОСИКОМ, басанож, басаногі, басаножка, басанка.

БОСЯК м. басота, галцяй, галцяйства.

БОТВА ж. пень і лісьця травяністых, асабліва караняплодавых: батаўе, батузьзё, буцяўё, буцявіна. Буцець, разбухаць як травяністы лісьць, таўсьцець; Бацьвіньня, ладыгі бурачанага ліста ўжываныя на ежу; названьне стравы з бацьвіньня. Нацьвіньне, націва, зелень дробных траў, асабліва гародных; бруквы, морквы, пятрушкі, цыбулі. Батугі, пні травяністых. Батог, мяккі, плецены з рэмяня гарапнік. Бутуз, малы, пухлы хлапец. Буцець, таўсьцець, набухаць, сыцець, расьці.

БОТИНКА ж. франц. паўбоцікі з кароткімі поратымі халяўкамі на зашпілках, завязках або гумілястыцы: камашы, чаравікі.

БОТФОРТЫ м. мн. франц. боты са стаячымі халявамі вышэй кален: штыльпы.

БОЧЕНОК м., барылка.

БОЧЕНИТЬСЯ, бочыцца.

БОЯЗНЬ, боязнасьць, боязкасьць, боесьць.

БОЯЗЛИВЫЙ, боязкі, страхаморлівы.

БРАЗДЫ ж. мн. каленісты жалезны прут, якім кілзаюць коней: цуглі, сьцягры, склюгі. Сьцягры сваей моцы дасьць Пан з Сыону. (Петрашк. псальм.). Аброць не уздэчка, ня мае цугляў. Засклюж каня (Быхаўск. п.).

БРАКОНЬЕР м. франц. хто не па праву лавечыць у чужым лесе: запагоншчык.

БРАК м. праўная сувязь мужа і жаны: сужэнства. Таемства вянчаньня: шлюб, жанідзьба.

БРАЧНЫЙ, датычачы жанідзьбы, свадзьбы: вясельны. Вясельнік, учасьнік вясельля.

БРАНЬ ж. у значэньні нязгоды: свара, сварка. Называньне зьняважлівымі словамі: лаянка, лайчывыя словы. Лайбоніць, зьняважаць, злословіць. У значэньні бойкі, бітвы: валька, вальчыць. Сталася валька каралю Ягайлу з немцы прускімі. Каўга, коўжыць. Дасварыліся да каўгі. Паміж імі учора каўга была дык ходзяць падбітыя. За вечнай каўгой німа супакою ў хаце (Дрыс. Себежск. пав.). Каўгані яго ў патыліцу.

БРАСЛЕТ ж. мэталічная зашпілка на руку дзеля аздобы: бранзалета, нарамак.

БРАТ, кожды з сыноў адных бацькоў: брат, братка, браток, брацітка, брахна.

Адзін брахна конікі сядлае,
Другі брахна яго навучае:
Да будзь, брахна, разумненькі,
Да паедзь, брахна, ў чужыя людзі.
(Ш. Т, І. ч. 2, стр. 80).

Братаніч— (нка), зродны брат, (сястра) — сын бацькавага брата або сястры, а такжа матчынага брата або сястры (збрат дзеці). У стасунку да дзядзькоў яны будуць — пляменікамі і пляменіцамі. Братава, жонка брата.

БРАТИНА ж. начыньне ў якім разносяць напіткі; вялікі кубак які абходзіць у кругавую: конаўка, понаўка, яндоўка, коўш. Конаўка высокай формы з вечкам без падстаўкі; понаўка мае форму пукатага вядра; яндоўку робяць з гліны ў форме місы з аднэй ручкай; каўшы вырэзалі з дрэва, а такжа рабілі і з мэталю багатай формы з узорнай ручкай.

БРАТЬ што, яць, няць, імаць, браць. Бранец, бранцы: нявольнік, нявольнікі. Выбранец, выбраны з паміж іншых. У Беларусі даўней было войска званае — выбранецкім, яго набіралі з паміж сялян.

БРАШНО м. црк., корм, ежа, страва.

БРАШПИЛЬ м. голяндз. ляжачы навой да падніманьня цягараў: навой.

БРЕВНО ср. зсечанае вялікае дрэва бяз сучча і вярхавіны: бервяно, бярно, бярво. Там цераз балотца паложаны бервы (Сержп. 91). У чужым воку саломінку бачыць, а ў сваім бярна ня бачыць. Бермішча, бермяно, галамень, тое што па-расійску ствол,

БРЕВЕНЧАТЫЙ, бярчасты, бярвенны.

БРЕДИТЬ, відзіць што ў сьне, ў гарачцы: маячыць, маячыцца; трызніць, мітурыць, мітурасы, вярзьці. Маячыцца, як у сьне. З гарачкі прымаячылася яму. Усю ноч трызьнілася нечысьць усякая. Яму ў вачах мітурыцца; прымітурылася нешта. Ляжыць ў мітурасах (Вітэбшч.). Вярзецца што ноч мне сон дзіўны.

БРЕД м., маячня, маячаньне; мітурга.

БРЕЗГАТЬ, БРЕЗГОВАТЬ, грэбаваць, грэблівы, грэблівец.

БРЕЗЕНТ м. голяндзк. самае тоўстае палатно на парусы, прасычанае дзёгцям: дзегцявік, дзегцяванае палатно.

БРЕЗЖАТЬ, брынчэць, бразгаць, бразгатаць, бразгаўка.

БРЕЗЖИТЬ безасаб. аб сьвятле, пачатак раніцы: днее сьвітае залачэе. Перад прыходам раніцы ноч — сутуняе; сьвятло брызчыць.

БРЕЛОК м. франц. брыжык, брыжыкі, дзындзік.

БРЕМЯ, бярэмя, берамя.

БРЕНІЕ ср. црк. распушчаная гліна, гразь: буза, іл.

БРЕННЫЙ, глінянны, ўзяты з зямлі, з бузы ілу; крохкі, зьнікомы.

БРЕНЧАТЬ, брынкаць, брынець, бразджаць. Ой зацьвіла макавачка, зачала брынеці. У чыстым полі магіла брынела, а па даліне рэчанька брынела. Брынкае на струнах. Ляскае, бразгае, злосьць выказуе. Бразнуў ў бляшаны круг. Бразьне слова што хоць хавайся (рас.: ляпнет). Бразджотка, бразджанка, цацка бляшаная з камяшкамі ў сярэдзіне, а такжа гаварлівая кабета.

БРЕШЬ ж. пралом.

БРИЗЖЕТ, прышче, пырскае. Прысок, прадукт пырсканьня: гарачы з іскрамі попел.

БРИЛІАНТ м. дыямант, ці як даўней у нас называлі, адамант, рубавіднай шліфоўкі, вострай стараной у ніз: брыльянт.

БРИТЬ каго, зразаць брытвай валасы са скуры: галіць. Галяк ― брытва. Галяр, той што займаецца галеньнем. Галярня, мейсца дзе голяць. У людзей і шыла голіць, а ў нас і нажы ня ймуць.

БРОВЬ ж. дужка з валасоў над вачавой лумкай: брыво, бровы.

БРОДИТЬ аб цечыве, закісаць, перахадзіць ў кіслую або вінную закісь: брузьнець, брузець, бружэць. Брузлы, бруглы, закісшы. Брошч, брошча, бругво хлебная або вінная закваска, званая па расійску „дрожди“. Брузло, заквашаная масса. Малако збрызла. Брузлае стравы наліла ў місу. Сок не перабрузаваў яшчэ. Маладое брузло баіцца холаду. Брошчаў купі на пірагі (Навагрудзк. п.).

БРОЖЕНІЕ — брузаваньне. Бругуе, брузло; бружніца — кадка дзе бругуе брузло.

БРОДИТЬ, БРЕСТИ, хадзіць ў рожных кірунках бяз мэты: валондацца, цягацца, шллындацца, сьцяняцца, бадзяцца, валачыцца. Валондаецца, як старая курыца. Так слаб, што ледзь цягаецца. Шлындаецца бяз ніякае мэты. Па кутох сьяняецца. Валачэцца ледзь нага нагу мінае. Рыбу валачылі трыгубіцай.

БРОД, м. пераход або пераезд праз мельстынь па вадзе: брод. У Лепэльшчыне ужываюць яшчэ слова — газ, але больш у значэньні мелкага мейсца ва ўсю шырыню ракі ці возера. Такі „газ“ бачыў я на Красенскім возеры (Дзіс. пав.) — гэта, як мне здаецца, штучная падводная дарога, якія будаваліся у дагістарычныя часы з стратэгічнымі мэтамі (гл. Ł. Krzywicki: „Pilkalnie litewskie“).

БРОДЕНЬ м. невялічкі невадок, які людзі бродам цягнуць: бродзень, волак.

БРОДЯГА м. валацуга, бадзяга, валандзей, галцяй.

БРОНЗА ж. франц. стопленыя разам медзь, волава і цына: мосяж, сьпіж. Мосяж больш коўкі і больш жоўты ідзе на рожныя вырабы: фігуркі, самавары, лыжкі і інш.; сьпіж крохкі і цёмны ідзе на званы і др. Бронза, агульнае названьне масяжовых бляшак да здобленьня упражы. Бранзаваныя шлеі, хамут.

БРОНЯ ж. адзеньне з мэталічных пластак, калец, сеткі: броня. Паасобныя назовы: панцыр, кальчуга, куяк.

БРОСАТЬ, кідаць. Кідай шпуляк (мячь) у рукі. Кінь сюды кнігу. Хоць ты плюнь ды кінь. Кідаецца нават у вочы. Дай сюды адзін кідок зямлі. Гэта у яго звыклая надкідка да меркі. Кідзісты ён чалавек. Накідчывы як жыд на рынку. Кідком кідай. Які з яго кідок. І кідомую рэч не тапчы. Кідма—кідаецца ў вочы. Наўскідзь панёс. Поскідкі зьбірае.

БРОШКА ж. франц. шпілька, сушпілка.

БРОШЮРА ж. франц. кніжачка не ў аправе; невялікі лік зшытых друкаваных карцін: кнігібка.

БРОШЮРОВАТЬ, складаць аркушы паперы ў фармат кнігі, зшываць аркушы друку: згібаць, зшываць.

БРУСНИКА, ягада, брусьніца; брусьнец чырванець.

БРУС, доўгае шасьцістароннае цела, дрэва, камень, мэталь. З бярвяна робяць брус, здымаючы чатыры гарбылі: брус.

БРУСОК, брусок мыла, брусок да востраньня нажоў. Брусіць — вастрыць на бруску. Брусовец гатунак каменя годнага на брусы.

БРУЯ, струміна на вадзе турэц, ручавіна, струміна.

БРЫЗГАТЬ, пырскаць, асыпаць кроплямі вады; пырскаць, прыскаць. Брызгі — кроплі цечы, дробныя часткі камяня і др. цьвёрдых цел. Брызчак — дробны дожджык.

БРЮЗЖАТЬ, журыць, сварыцца; гдырыць, вурчэць, пукчэць. Круглы дзень гдырыць і гдырыць. Абы што то й вурчыць. Пукчыць і пукчыць стары на маладых.

БРЮЗГНУТЬ, пухнуць, разбухацца; зызнуць, азызаць. Азыз ад гарэлкі. У яго вадзянка мусі, бо ўсё аблічча азызла. Азызласьць, стан азызлага.

БРЮКВА ж. расьц. Caulorapa, бруква, бручка. У Дзісенскім павеце называюць грыжына. Навары бульбы з грыжынай. Грыжанінай называюць страву падобную да жыдоўскага цымасу.

БРЮКИ ж. мн. ніжняе мужское адзеньне: штаны, порткі, нагавіцы, ганавіцы, гаштакі.

БРЯЗГАТЬ што, або чым, кідаць што небудзь са звонам: бразгаць, зьвякаць. Што ты там зьвякаеш грашамі. Ходзіць шабляй пазьвяківае. Бразнуў дзьвярыма і вышаў з хаты. Бразнуў пану ў ногі. Бразгаўка — цацка для дзяцей з бляхі.

БУБЕНЧИК, бразготка пры конскай упражы: званчак, шумёлка, бома, бомка.

БУБНА, масьць у картах: звонка.

БУБЛИК м. пшанічны кружок з запечанага цеста: абаранак.

БУГОР м. кождае палогае узгорье: пагорак; гурбень, гурбок, гурба, груд, грудок, гуздыр. На пагорку стаіць палац. Панавявала гурбы сьнегу. За гурбком, за лясом калода мокне (загадка). Грудамі называюць, асабліва у парэччы Нёмана, горкі разпаложаныя пасярод балотнай раўніны, а такжа насыпныя горкі. Гуздырамі называюць падскурныя гурбкі на целе.

БУГОРЧАТКА, гуздроміца, гуздрыца, сухоты.

БУДИЛЬНИК, прылада прыпраўленая да гадзіньніка, якая будзіць: будзік, будзель. Будкасьць, свомасьць лёгка будзячагася. Будзежа, працэс буджэньня.

БУДОРАЖИТЬ каго, палашыць, трывожыць, непакоіць, муціць, каламесіць.

БУДТО, нібы, нібыто, бытцам, будзе. Будзе любіш дык скажы. Гаворыць бытцам праўду. Нібы то яно так.

БУДУЩЕЕ, будучына, прышласьць.

БУЖАНИНА, дымлёная і вараная сьвініна: ванджонка, дымляніна.

БУЗА маладое піва або брага: брузло. Асобная адмена пьянага квасу — пьянае брузло.

БУЗИНА ж. дрэва Syringa vulgaris:бэз.

БУЙВОЛ м. дзікі бык: бавол, тур.

БУЙСТВОВАТЬ, буяніць. Буян — задзіра, забіяка, разбойнік. Буй, буёк, пусташ, пусты пляц, мейсца узвышнае.

БУКАШКА, кузурка. Памылкова мяшаюць „казяўка“ з „кузурка“; першае азначае цьвёрдакрылага пругака (насѣкомое), другое „казяўка“ адносіцца выключна да водных стварэньняў пераважна саўсім бязкрылых.

БУКВА ж. знак з якіх укладаюцца склады і словы ў пісьменнасьці: буква, літара.

БУКВАЛЬНЫЙ, літаральны, буквальны.

БУКВАРЬ, букар.

БУКЕТ м. франц. снапок, пук кветак: букет.

БУКИНИСТ м. франц. таргоўнік старымі кнігамі: кнігапрадаўнік, кнігапрадаўня.

БУКЛЯ, ПУКЛЯ ж. франц. закручанае, або ад прыроды курчавае пасмо валасоў: сукро, куграч, пукель. У сукры павіліся, пасучыліся валасы. (Дзіс. п.). Куграткі, куграчы ў яе павіліся на віскох (Рэчыцк. пав.).

БУКСИРОВАТЬ што, цягнуць па вадзе плывучы цягар: валачы.

БУЧА ж. навар па попелі да мыцьця бялізны: жлукта. Жлукціць, выварываць, вымываць бялізну ў жлукце. Жлуктарня, будынак дзе жлукцяць бялізну. Слова — буча ў беларускай мове азначае тое, што па-расійску „нагоняй“: зрабіць каму бучу.

БУЛАВКА ж. іголка з галоўкай: шпілька.

Цярэшка чаху—чаху,

А што у цябе ў мяху, ў мяху?

Ішпілячкі—іголачкі,
Залатыя пярсьцёначкі,
Чырвоны каралічкі,
Для дзетак забавачкі.

БУЛДЫГА ж. кругляк з цаўём у форме молата: даўбешка, даўбня, пабойня цяльпага.

БУЛДЫРЬ м. пузырная пухліна, шышка: бумбель, будыр, вудыр, гуздыр.

БУЛКА ж. пшанічны хлеб: пірог, каравай-жа цэлы пшанічнага ці жытняга хлеба завецца — булка. Цэлую булку пірага далі на ўбогіх. Булка хлеба (разумеецца жытняга).

Чарка гарэлкі для голасу,
Пірог пшонны для коласу.
(Валач. песьня Ашм. Пав.)
Засьцілай сталы, кладзі пірагі,
Ды будзе к табе троя гасьцей.
(Рам. 8—9 стр. 110).

БУЛОЧНАЯ, дзе пякуць хлеб і булкі: пякарня; дзе прадаюць пшанічны хлеб: пірожня.

БУЛТЫХАТЬ, кідаць што ў ваду, баўтаць цечыва: шабаўтаць, пялёхаць. Шабоўсь у ваду. Разчабоўхаў цэлыя суды вады. Нешта такое чабоўхтаецца (Пялёхаецца) ў бутэльцы. …і цялёх пану ў ногі (Сержп. 52).

БУЛЫГА, БУЛЫЖНИК, круглаваты камень да машчэньня вуліц: глыга, глыжак, глыжмень, глыжмак.

БУЛЬОН, БУЛІОН м. фран. мясны навар. Сухі бульён, мясны навар выпараны да напоўсухой гушчыні: бульен, навар, юшнік.

БУМАГА ж. пух расьціны Gossypium: вата.

БУМАГА, да пісаньня з рызьзя і дрэва: папера папяровы. Папернік, што робіць, або прадае паперу. Паперня, фабрыка дзе робяць паперу.

БУМАЖНИК м. скураны мяшэчак рожнай формы да нашэньня папераў ў кішані: гамэтка, вайгак, папернік. Гаманец, мяшэчак да нашэньня мэталічных грошы. Сялянскія гамэткі гэта падаўгаваты квадратовы кавалак скуры на 1—4, падзелы ў ½ аркуша паперы, складаны папалам, з мэталічнай зашпілкай або раменнымі завязкамі. Вайгак тая-ж гамэтка з некалькімі аддзеламі ў сярэдзіне і часам, з мэталічнай рамай, даходзіць часам значнай вялічыні.

БУМАЗЕЯ, касматая тканіна з ваты: мультан, бархан.

БУНТ м. ням. аб рэчах: вязанка чаго колечы: кітка. Цэлую кітку навязаў скурак. Кітка бобу.

БУНТ аб людзях: змова дзеля выказаньня няслухмянасьці: бунт. Бунтар, той хто бунтуецца. Бунтэжыць, падбіваць, намаўляць другіх да бунту.

БУРАВ м. сталёвая паўтрубка з шрубавым наском і папярэчнай калодачкай ў версе: сьвярло, сьвярдзёл. Сьвярліць, выкручваць сьвярдлом дзірку. Сьвярстак, машына да выкручваньня дзірак.

БУРАН м. сьнежная замець пры сільным ветры: шугавея.

БУРГОМИСТР, гарадзкі галава, бурмістр.

БУРЖУАЗІЯ ж. франц. гараджане, мяшчане, купецкая кляса, багачы.

БУРЛИТЬ, клыгчыць, глюкчыць, клякоча, бурыцца. Клокны, каторы бурна бурыцца. Аж клыкчыць (глюкчыць, клякоча) вада ў гаршку, так варыцца. Маладое віно ніхай перабурыцца.

БУРЬЯН м. былістая засьметлівая расьціна, куставая трава на развалінах і заплотках: быльнік.

БУСЫ ж. мн. агульнае названьне дутых шклянных, часам і шліфаваных пацяркаў: пацеркі, каралі.

БУТИТЬ, заваліваць яму, канаву, або ваду камянямі і зямлёй: гаціць, загаціць, загата.

БУТЕРБРОД м. ням, хлеб з маслам: лусьцік, лусьцень.

БУТОН м. франц. кветны пучок: наквець, заквець.

БУТЫЛКА м. франц. вускашыйнае шклянное начыньне: бутэлька, пляшка.

БУФЕТ м. франц. шафа або сьвятліца дзе хаваюць усе прыналежнасьці да стала і закускі: буфэт. Даўней у нас па дварох як сталовы буфэт так і пакой буфэт звалі — шафарня.

БУФЕРА м. мн. жалезныя талеркі на пружынах да аслабленьня сілы удару: шчоглы.

БУХНУТЬ, ўздунацца, разшырацца ад мокрасьці: бракнуць, набракаць. Вядро забракла на дажджу. Дрэва ў вадзе набракла. Гарох так разбрак, што покаецца. Рука разбракла, знач. разпухла. Нябошчык разбрак у труне.

БУХТА ж. ням. марскі зацішны і глыбокі заліў, завань.

БУДУЩНОСТЬ ж. будучына.

БЮСТ м. франц. выабражэньне чалавека да палавіны ― з гіпсу, гліны, камяня, мэталю: пагрудзьдзя.

БЫЛЬ ж. падзея, быцежа, станьне.

БЫТІЕ ср. стварэньне, істасьць. Усякая істасьць. Бога хваліць.

БЫК м. самец каровы. Ня кладзены ― бугай, бык, кладзены ― вол.

БЫСТРЫЙ, борзды, борзкі, шпаркі, хіжы.

БЫСТРЯК м. на рацэ, турэц.

БѢГСТВО ср. уцекі, зьбегі.

БѢГСТВОВАТЬ, уцякаць, зьбягаць.

БѢГЛЕЦ, уцякач, зьбег.

БѢЖЕНСКІЙ, уцекачоўскі, зьбежніцкі.

БѢГАЛИЩЕ, майдан.

БѢДА ж. агульна слав. слова: бяда, бядаваць, бедны.

БѢДНЫЙ, немаетны, недастатны: бедны, бяднець, беднасьць.

БѢДСТВІЕ, няшчасьце, бяда.

БѢЛЫЙ агульн. слав. белы, бялец, бель белявы, бялёсы.

БѢЛКА, вавёрка, векша.

БѢЛЬЕ, бялізна, нацеліва, хусцьцё.

БѢЛИЛА, пудра.

БѢЛОБРЫСЫЙ, бялёсы.

БѢЛОК, бялок.

БѢБКОВИНА, бялчавіна.

БѢЛОШВЕЯ, швачка.

БѢЛЕНА расьць. Hyostiamus niger: блёкат.

БѢС, агульн. слав. бес, чорт, нячысьцік, злы дух.

БѢСИТЬСЯ, шалець, шалёны, шал.