Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік/Слоўнік/А/Цалкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова А (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Б

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А.

АБАЖУР м. фр. заслона на сьвятло, на сьвечку, лямпу; засьня, застка, ад „засень“ — цень; засьва мейсца зацененае, засьцісты даючый цень; наўзасьці знаходзячыйся ў цяню, ў заценку: зацьма, зацьмежа, зацямненьне.

АББАТ м. фр. ігумен каталіцкага манастыра — апат. Со двома опаты. сирѣчь игумены. або архимандриты (Срезн.)

АБОРИГЕН. м. лац. першыя пасяленцы краю першапачатковыя, пракавечныя жыхары: пракаветнікі, первабытнікі, тутэйшыя. Мы людзі тутэйшыя, пракаветнікі, а не якая набрыдзь чужацкая. Ён ня тутэйшы: бацька яго з мазуроў прыехаў і тут асеў.

АБЕРАЦІЯ ж. лац. фіз. разсыпнасьць ламаных праменяў сьвятла абэрацыя, злуда, улуда зроку.

АБОРДАЖ м. марск. зчэпка двох вадаплаваў у бітве: прычэпка меншага да большага вадаплава: закіданьне крукоў на воражы вадаплаў — абардаж, сусчэп.

АБОРТ м. лац. мэд. спарон плада, спарожа жывата; ад слова „апаражняць“; спарожыць; наўспораж. Кроплі наўспораж живата.

АБРЕВІАЦІЯ ж. лац. пісьмо пад цітламі, скарот. Першыя друкі т. зв. інкунабулы друкаваліся са скаротамі.

АБРИКОС м. плод і дрэва Armenia vulgaris. марэля.

АБСОЛЮТНЫЙ лац. развязаны, аб справах духоўных; аб рэчах — бязмежны, безумоўны. безадносны, незраўнаны, самаісты, аддзельны і поўны; абсалютны, самапраудны.

АБСОЛЮТИЗМабсалютызм.

АБСТРАКТНЫЙ м. лац. недапасаваны, незастасаваны, адарваны, супроцьлеглае: дапасаваны, датасаваны, канкрэтны: абстрактны, абстракцыя.

АВАНГАРД ж. франц. перадавая часьць войск, авангард, наўпяродны, чалавы, научольны.

АВАНС м. тарг. выдача часьці грошы наперад; задатак, заўдавацца. Не заўдавайся з ім у грашовых справах. Заўдаўся ў куплях, а цяпер німа выхаду.

АВГУСТ, восьмы месяц у годзе; жнівень.

АВДІЕНЦІЯ, паслуханьне, прыймо. Былі ў яго на прыйме.

АВРОРА ж. чырвоны паяс на кругазоры да ўсходу сонца, золак, сьвітаньне; досьвітак.

АВТОБІОГРАФІЯ ж. напісанае самым апісаньне свайго жыцьця; аўтобіаграфія, самарыс.

АВТОКРАТІЯ ж. грэцк. самаўласьце, аўтакрація.

АВТОКРАТ, самаўладнік; аўтакрат.

АВТОНОМІЯ, самаўрадаванньне, кіраваньне, самім сваімі справамі; аўтаномія, самарадзтва.

АВТОР м. лац. тварэц чаго, пісьменьнік; аўтор, аўторства, аўторскі.

АВТОРИТЕТ м. лац. выслоў або цьверджаньне вядомага чалавека прыйманае на веру без перасудаў; аўтарытэт, павага.

АГЕНТ м. лац. асоба, якой даручана справа ад асобы-ж, грамады, таварыства ці ўраду; ніжэйшая ступень поўнамочніка аднэй дзяржавы пры другой; агент, даручнік.

АГИТАЦІЯ ж. лац. намова, падбураньне, падбіваньне, каптаваньне; агітація, агітатар, агітаваць.

АГНЕЦ м. ягнец, ж. ягніца, с. ягнё, ягмё, ягнячы; ягнятніца водзячая ягнят авечка, жанка даглядаючая ягнят. Ягмак, гадавалае ягнё.

АГОНІЯ ж. грэцк. змаганьне жыцьця са сьмерцю; кананьне, непрытомнасьць паміраючага. Канае, а за зельле хапае. Каб табе такое кананьне, як гэта праўда. Перад кананьнем прызнаўся.

АГРАМАНТЫ м. мн. франц. барвістыя пляцёнкі са шнуркоў да абшываньня жаночых шат; крэплі, (ад „крапаць“), кутазіва, кутазьнік, майстар робячый кутазіва.

АГРАФА ж. франц. зашпілка, запінка, засьцібка, засьцібнуць; сушпілка, наўсушпіль.

АГРОНОМІЯ ж. грэцк. навука земляробства, ратайства; аграномія, поляведаньне.

АГРИКУЛЬТУРА, земляробства, ратайства.

АДАМОВО ЯБЛОКО, цьвёрды выступ на горле чалавека; коўцік. Каўтаць, глытаць. Каўтач памаўзьлівы ў ядзе чалавек, пьяніца; каўтнуць, глынуць, выпіць на скорую руку.

АДРЕС м. франц. надпісь на лісьце, пасылцы; адрэс, аселасьць, надпісь.

АД ж. грэцк. пекла, пякельны; пякеліць пекліць-рабіць закалот, нязгоду, сварку; пякельнік, грэшнік, жыхар пекла; пеклаводнік, сварлівец. Сызпеклый, з пекла паходзячый; наўзпекле, перадпекле; падысподная, скрозьдоная, апраметная, тхлань.

АДЬЮТОР м. лац. памочнік падручнік.

АДЬЮНКТ м. лац. памочнік акадэміка, або прафэсара; асыстэнт.

АДЬЮТАНТ м. лац. вайсковы афіцэр для паручэньняў і перадачы загадаў, ад‘ютант, паручнік.

АЖІО ср. неск. тарг. італьян. пераплата, наддача пры абмене аднэй манэты на другую; лажа лажніца, лажня, крамадзе мяняюць грошы; лажовае, плата за абмен грошы: лажнік, мяняльнік грошы: лажберка, купчаньне грашамі.

АЖУР франц. нескл. наскрозная работа рысункаў з нітак, матэрьялу і мэталю, прасьвечаючаяся наскрозь; ажур, прозрасьць, празрысты.

АЗБУКА ж. сабраньне ў парадку ўсіх літар; падручнік да навучаньня літар, букар, букаўнік.

АЗАРТ м. газард; задор, задорысты.

АЙВА ж. дрэва і плод Cidonia vulgaris nigra гдуля.

АИСТ м. пералётны птах з сямьі чапель; бусел; буслай, гультай; буслаіць, гультаіць, валондацца бяз працы.

АКАР, Acarus, моль: тля, тля мучная сырная.

АКАЦІЯ ж, названьне дрэва: Acacia Robinia i Caragana, гарошнік. гарошкавае дрэва, акація.

АКАѲИСТ м. грэцк. царкоўная хвалебная песьня; акафіст; ў каталікоў — літанія; хваласьпеў.

АКИ црк. і стар.: як бытцам.

АКЛИМАТИЗИРОВАТЬ што, каго, лац. прысваіваць, прывучаць да новых варункаў, клімату; акліматызаваць, прыжывечываць.

АКОМПАНИРОВАТЬ, муз. фр., падыгрываць; трымаць другі згодны голас, акампанаваць, ўтараваць.

АКОРД м. франц. муз. поўнагалосьсе, сазгучча, стройнасьць згукаў: поўны падбор струн для муз. інструманта; акорд, лад, созгук.

АКРИДА црк. шаранча.

АКРОБАТ м. грэцк. танцор на вяроўках: акрабат, лазмак, лазмацтва.

АКРОСТИХ м. грэцк. верш, дзе пачатковыя літары радкоў складаюць імя, слова, сказ; акрасьціх, скрытаслоў.

АКСЕЛЬБАНТ м. ням. пляцёнка са шнуркоў ношаная урадоўцамі на грудзёх; стугры. Наш ураднік стугры носіць на грудзёх. Паліцэйскаму стугра, што папу барада.

АКТИВНЫЙ дзейны, жыцьцёвы, жывы не бязчынны, ня мёртвы; актыўны, дзейны, чынны.

АКТЕР и АКТРЫСА, тэатральны артыст, мастак, сцэнічны мастак, стар.: глумец, скамарох. Актар, акторка.

АКЦІЯ ж. фр. часць, дзялянка ў гандлі, ў прамысловасьці, ў таварыстве; акція, бонда.

АКЦЕНТ м. фр. змоцнены націск голасу на галоснай літары, на цэлым слове або на цэлай прамове: націск, нагалосак; павышэньне і паніжэньне голасу, вымова.

АЛАВАСТР м. мяккі, белы і каляровы камень з якога выразаюць начыньня і фігуркі; серчана кіслая вапна: алябастар.

АЛЕБАРДА ж. ням. пяхотная зброя, сякера і дзіда на доўгім дрэўку; галябарда.

АЛЛЕГОРІЯ м. грэцк. высказ, абраз, рэзьба, у пераносным значэньні; алягорыка, пераносьня.

АЛЛЕЯ ж. франц. дарога абсаджаная дрэвамі: прасада (памылкова „прысада“, слова паходзіць ад „садзіць“, неад „абсада“ ў значэньні аправы). Ад гасьцінца да двара ідзе ліповая прасада. Сярод прасад — гасьцінец біты (Я. Купала).

АЛКАТЬ. галадаць, быць галодным, марыцца голадам: хацець есьці; крэпка хацець, жадаць чаго; лакнуць. Лачны, галодны. Лачнець, рабіцца галодным, галадзець. Узлакнуць, захацёць ёсьці, зажаць чаго. Лачнасць, хцівасьць у простым і пераносным значэньні,

АЛМАЗ м. першы па цьвёрдасьці, па блеску і цэннасьці з дарагіх каменяў; адамант; а калі шліфаваны, яйцавілнай формы дыямант. Адамант названьне агульнае; брыльянт той-жа адамант, больш каштоўны дзеля поўнай шліфоўкі. Адамантшчык, таргуючый гэтымі каменямі, юбілер.

АЛТАРЬ м. аўтар, ахвярнік, падвышэньне рожнай формы, на якім народы, кожды па веры сваей, прыносяць Богу ахвяры: аўтарны яго датычачый, аўтарнік, слуга аўтара.

АЛТЫН м. татар. старасьвецкая сярэбраная манэта 6 грошы; шастак. Шэсьць дзён малаціла шастак зарабіла.

АЛФАВИТ алфабат, букарнік, букарніца.

АЛЫЙ татар. сьветла, ярка-чырвоны; пунсовы; пунсавець, станавіцца ярка чырвоным; пунсалікі чырвонааблічны, чырвонатвары. Пучкі ружы ўжо пунсавеюць. Пунсавее дакуль маладзее Пунсалікі хлопчык.

АЛЬБИНОС м. лац. чалавек з прычыны хваробы скуры маючый белыя валасы і скуру, прычым вочы бываюць чырвоныя; альбінос белясымень, бялёсасьць.

АЛЬМАНАХ м. арабск. каляндар, штогоднік; альманах.

АЛЬПАГА ж. саета, саетовы, саян жаночае адзеньне шытае з саеты.

АЛЮВІАЛЬНЫЙ геалог.: прамыты вадой, намыўны, наточны.

АЛЮМИНІЙ м. хім. мэталь дабываны з гліны, аснова гліны, так сама як аснова жалеза іржа: алюмін, глінец.

АЛЯПОВАТЫЙ, нехламяжы.

АМАЛЬГАМА ж. хім. злучэньне, зьлітак другіх мэталяў з жывым серабром; залатую амальгаму робяць для пазалоты праз агонь; сьліба. Сьлібное золата. Сьлібмоўка, злучэньне мэталю з жывым серабром.

АМБАР, АНБАР м. будынак для перахову збожжа, а часам і для другіх тавараў; клець, сьвіран (калі пры будынку маецца асьвер).

АМВОН м. грэцк. падвышэньне для прамоўцы; амбона царкоўная, моўніца сьвецкая.

АМПУТАЦІЯ ж. лац. адрэзаньне чэляса цела, адняцьце. Руку аднялі.

АМУЛЕТ м. арабск. кудмень, кудменчык.

АМУРЫ м. мн. франц. мілаваньнеся, мілосныя забегі; залецанкі, аморы.

АНАХОРЕТ м. грэцк. пустэльнік.

АНАФЕМА ж. грэцк. царкоўнае пракляцьце, адлучэньнёе ад царквы; вылучэньне з грамады веручых; праклён, анатэма.

АНГАЖИРОВАТЬ франц. прасіць, запрашаць, заручацца.

АНГЕЛ м. грэцк. анел, анельскі, анёлападобны, аналодумны. На людзях анёл, а дома чорт. Наша анеліцца з чортам жэніцца. З добрага учынку і анёлы цешацца. Анельская пакора. Дзіцячыя душкі анёльчыкамі. Богу служаць.

АНГЛИЗИРОВАТЬ каня, абрэзаць каню хвост па ангельску, падрэзаўшы сухія жылы спадысподу хваставіны; куртаць.

АНЕКДОТ м. грэцк. кароткае па зьместу і сьціслае ў выкладзе апавяданьне аб выдатным, або забаўным здарэньні; анэгдот, показка.

АНЕМІЯ м. грэцк, мэд. недакровіца.

АНИС м. расьціна з сямьі парасонікавых Pimpinella Anisum, аныж. Аныжоука — гарэлка на аныжу прыгатаваная, гатунік яблака.

АНОМАЛІЯ ж. грэцк. не падобнасьць да звычайнага, адступленьне ў якім небудзь явішчы прыроды; анамалія, збочаньне.

АНОБИМ м. грэцк.няпознамка.

АНТИДОТ м. грэцк. лек супроць атруты, адатрута.

АНТИЛОПА ж. сарна.

АНТИК м. лац. старасьвеччына, старасьвецкая рэч, старавеціна, стараветны, стараветнік, маючый заняцьце са старасьвеччынай; стараветня — крама для прадажы старых рэчаў, кніг і інш.

АНТИПАСХА ж. нядзеля. па Вялікадні, тыдзень св. Ѳамы. Радаўніца, Наускі Вялікдзень.

АНТИПАТІЯ ж. лац. нехаць, адраза. Я чую да гэтага чалавека нейкую ўнутраную нехаць. Адразы сваей скрываць не магу.

АНТОНОВ ОГОНЬ лек. амярцьвеньне чэляса ці часьці цела, якое аддзяляецца і адпадае як нежывое; чорная сьнедзь, гангрэна, вогнік.

АНТРАКТ ж. франц. прыстанак, пярорва.

АНТРАША фр. нескл. скок у танцы са шчоканьнем ботамі, або з пераменай нагі, падскок, шчакаузень.

АНТРОПОЛОГІЯ ж. грэцк., навука аб чалавеку, чалавекаведаньне.

АНТРОПОМОРФИЗМ м. грэц., прыдаваньне выдуманым істотам чалавечай падобнасьці, чалавекападобленьне.

АНШЛАГ м. ням., вывеска, наклейка.

АОРТА ж. грэцк., цар-жыла, пачатковая, першая і самая грубая баявая жыла ў целе, выходзячая проста з левай палавіны сэрца, тутніца. З яе выдзяляюцца ў галаву баявыя жылы (сонныя) і ў рукі (лутніцы).

АПАТІЯ ж. грэцк., роўнадушнасьць, безцікаўнасьць.

АПЕЛЬ ж. грэцк., знак ці голас (сыгнал) трубой конпіцы для збору; збор, покліч.

АПЕЛЬСИН м. голяндзк., дрэва і плод Citrus aurantiorum; аранжа, аранжык. Купі мне мама аранжыка. Годзі табе з гнілым носам у аранжы лезьці. Аранжыкі жыдоўка прадае.

АПЕТИТ м. лац. позыў да ежы; жадаедзь, апэтыт, смач. Пасьля хваробы жадаедзь у яе вялікая: ўсё просіць то тое, то сёе дай. Млосна, а жадаедзі німа. Смач да яды мае. На калач знойдзем смач.

АПЛОДИРОВАТЬ каму, франц, біць у ладкі, пакляскаць, покляскі. Яму покляск людзкі не патрэбен. Выступ, прамову аго пакрылі густымі покляскамі. Кляснуў ў далоні завучы слуг сваіх.

АПОКАЛИПСИС м. грэцк. царк. відзежа св. Ап. Яна Багаслова; выяуленьне, апакаліпса.

АПОПЛЕКСІЯ м. грэцк, хвароба; паляруш.

А ПО СЕМУ, адлі. Адлі я і зрабіў так.

АПРѢЛЬ, чацьверты месяц у гаду; красавік.

АПТЕКА ж. грэцк. установа дзе прыгатоўваюць і прадаюць лекарствы; зельня, зялейня, зялейнік, -аптэкар, прадавец лекарстваў. Зайдзі ў зялейню, купі зельля, лекарства. Зялейнік ня лечыць, а калечыць. Зеліць, заліць — рабіць выцяг з зёлак пры помачы настаіваньня: Трэба вызаліць у сьпірце карані дзевасілу і націрацца тым золівам. Доктар даў нейкай золіўкі і казаў піць штодзень па лыжцы.

АРАВА ж. арава. Бурлацкая арава цягнецца (Даль).. Арава бурлакоў пьяных ўвалілася ў карчму.

АРАПНИК м. доўгі раменны біч, бізун; бізуншчык хто арудуе бізуном; бізуніць, бізаваць біць бізуном.

АРАП м. ад прыроды чорнаскуры чалавек, ураджэнец гарачых краёў; асабліва Афрыкі; мурын, мурынскі да яго датычны. Чорны, як мурын.

АРБА ср. нескл. павозка па двох колах бедка.

АРБУЗ м. расьціна і ядомы плод Curcubita Citrullus кавун.

АРЕНА ж. лац. мейсца да барацьбы, бітвы, перагонаў, відовішч, майдан, ток.

АРЕСТ м. франц. задзяржаньне чалавека пад старожай, вартай, увязьненьне; арышт. Дамовы арышт. Арыштавалі тавар на рынку. Арыштант, стар. вязень. Арыштанцкія харчы. Арыштанцкае жыцьцё, паступаньне.

АРИСТОКРАТІЯ ж. грэцк., дзяржаўны лад, дзе вышэйшая ўлада ў руках паноў, магутаў, вяльможаў, асобнага высшага стану, што перадае свае прывілеі ў патомнасьць, па роду. Грашавая арыстакрацыя, багачы, сьвежа збагацеўшыя купцы. Арыстакрацыя духовая, сабраньне людзей вучоных разумных, асьвечаных.

АРИМАН м. пэрс. міт. уасобленьне, злой цёмнай сілы Гармей (Срезн.), супраціўная яму сіла дабра і сьвятла уасабляецца пэрсамі ў Гормузе (рас. Ормуза).

АРИѲМЕТИКА ж. грэцк. навука аб лічэньні; арытмэтыка, арытмэтычны.

АРІЕРГАРД м. франц. пазадны, пазаднік.

АРКА ж. лац. перакінутая праз адлегласьць дуга, столь, скляпеньне сьцяной: аблук, выгба. Рымская выгба круглая зьверху, усходняя — вастраватая, готыцкая — стралістая; арка. Аркада цэлы рад выгбаў, аблукавін.

АРКАН м. татар. вяроўка пятлёй лавіць коней на пашы, зьвярыну на ўловах, а часам і ворага на вайне; сілно, сіляць: Нашто засіляцца — лезьць у пятлю. Ажаніўся — што засіліўся. Сядзіць вудаль на ляду, падпер кіям бараду, сілявачку сіляе, на вяровачку нізае. Захлыска. На захлыску каня улавіў. Захлыскі разставіў наізайцаў.

АРКТИЧНЫЙ, паўночны датычны паўночнае буклі (полюса), або паўклуббя (полушарія) зямлі — сіверны; сіверны круг, сіверны паяс

АРМІЯ ж. франц. дзяржаўнае сухапутнае войска, пяхота і конніца; армія, армейны, армеяц, армейшчына.

АРМЯК м. матар., тканіна з воўны і вярблюджага пуху, вырабляная б. ч. татарамі; кучбай. Суконная вопратка зшытая з армячыны, кучбаю і наагул шырокая вопратка халатам, — чугай.

АРОМАТ м. грэцк. добрапахнасьць, пахнасьць, прыемны пах; водар. Водар прыемны са сьвежага сена. Вохнасць. Вохнасьць тхне з кветніка. Прыемная вохнасьць ад кадзіва. Вохны гарошык пасеяла.

АРСЕНАЛ м. франц. будынак дзе перахоўвуецца зброя і вайсковыя прыналежнасьці; збройня.

АРТАЧИТЬСЯ, дыбіцца, ўздыбіцца, на дыбы стануць, пайсьці. Аськірзацца. Набяры вады ў губу, то і будзеш маўчаць, не станеш аськірзацца з мужам. (Сержпут.).

АРТЕЛЬ ж., слова таго-ж караня, што і рота, але з перастаноўкай першых літар; таварыства, брацтва; сябрына, сябраваць, сяброўшчына. Сябраннае права апісана ў Статуце В. Кн. Літоўскага.

АРТИКУЛ м. лац. даўней значыла: аддзел, стацьця; артыкул.

АРТИЛЛЕРІЯ ж. франц. цяжкая агнястрэльная зброя, не ручная: гармата, гарматная служба, гарматнік, гарматніцкі.

АРТИСТ м. франц. чалавек які займаецца прыгожым мастацтвам; больш ужываецца аб музыкантах, малярах, танцорах; кудзейнік „коморохове, кудейнице и глумце“ (Архіў Тур.-Пінскай Архіепіскопіі). Мастак, мастацкі, мастачыць.

АРТИШОК м. фрукт расьціны Cinara Scolimus, карштук.

АРХИ грэцк. пачат. само па сабе ня ўжываецца, а перад другімі словамі, калі трэба падняць іх у найвышэйшую ступеню; архібіскуп, архімандрыт, архіпастыр, архісправядлівец.

АРХАНГЕЛ м. грэцк. арханел, арханельскі.

АРХИТЕКТУРА ж. грэцк. будаўнічнае мастацтва: архітэктура. У нар. песьнях захавалася слова дойлід у значэньні будаўнічага. А ў Турове, на мураве, тры дойліды цэркаўку стаўлялі.

АССОЦІАЦІЯ ж. франц. зграмаджаньне, сабраньне, таварыства, сувязь, змова дзеля якой колечы агульнай мэты.

АСПИД м. грэц. ядавітая зьмяя: баечны зьмей, цмок.

АСТМА ж. грэцк. мэд. хвароба разшырэньне лёгкіх, удушша, удушлівы, удушлівец.

АСТРОНОМІЯ ж. грэцк. навука аб небе, зорніцтва, астраномія.

АСТРОЛЯБІЯ ж. грэцк. землямерны прыбор, вугламер.

АТАКОВАНІЕ франц. напад, наступленьне.

АТЕИЗМ м. грэцк. бязвернасьць, нявера ў Бога, бязбожнік, бамбіза.

АУДІЕНЦІЯ лац. паслуханьне, прыймо.

АФИША ж. франц. апавестка на паперы аб якім колечы відовішчы, сабраньні, прадажы; публікатка; стар. арх. аклічны ліст.

АФОРИЗМ м. грэцк. кароткі і ясны высказ; афарызм.

АФРОНТ м. франц. асабістая зьнявага, зьняважаньне гонару.