Перайсці да зместу

На ростані (1924)/IV/Нікне ў імгле старана

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Душа мая тужлівая ⁂ Нікне ў імгле старана
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Маей матулі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нікне ў імгле старана…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Все поютъ и поютъ вдалеке…

Нікне ў імгле старана…
Пільна сачу праз туман…
Нечая песьня чутна,
Нечый зыбаецца. стан…

Лёс даручыў палашу.
Моўчкі, даўно сьцерагу…
Песьня трывожыць душу,
Слоў зразумець не магу…

Істасьць ня ўнятна праяў: —
Загадкай дрэмле разлог,
Тайнасьці лес захаваў,
Далі сьцяною аблёг…

Буры пара-б нагадаць
Шэрасьць дакучлівых хмар,
Сэрца прыстала жадаць,
Гасьне паволі пажар.

Сны на павеках маіх:
Згіну бяз сіл, небарак…
Толькі вось сьпеў не заціх —
Словаў ня ўцямлю ніяк.