Перайсці да зместу

На ростані (1924)/IV/Акерманскія сьцяпы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З Г. Ібсэна Акерманскія сьцяпы
Санэт
Аўтар: Генрык Ібсен
1924 год
Арыгінальная назва: Stepy Akermańskie
Пераклад: Уладзімір Жылка
З „Олэся“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Акерманскія стэпы (Міцкевіч/Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АКЕРМАНСКІЯ СЬЦЯПЫ.

[з Адама Міцкевіча]

Ўз‘яжджаю на прастор сухога акіяну,
Воз гіне ў зелені, як чайка на вадзе;
У хвалях шумных траў, між кветкамі брыдзе,
Мінаючы кусты калючага бур‘яну.

Зьмяркаецца. Ня знаць ні шляху, ні кургану.
Гляджу на небасхіл: мо‘ зорка блісьне дзе…
Вось хмарка там — на ёй сьвет водбліскі кладзе:
То за Днястром маяк мігціць ля Акерману.

Спыніліся. Плыве крык жораваў у цішы,
А іх і сокала ня згледзіць быстры зрок.
Чутно, калі матыль сьцяблінкі траў калыша,

Як сьлізкі вуж паўзе і крыецца ў змрок.
Такі спакой, што, каб паклікаў хто ў Ліцьве,
Пачуў бы я… Дарма! — Ніхто не пазаве.