Перайсці да зместу

На ростані (1924)/IV/З Г. Ібсэна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадчуцьцё З Г. Ібсэна
Верш
Аўтар: Генрык Ібсен
1924 год
Арыгінальная назва: Kjærlighedens Komedie
Пераклад: Уладзімір Жылка
Акерманскія сьцяпы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я ветразь свой у сьвет вялікі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З Г. ІБСЭНА.

[„Камэдыя каханьня“]

Я ветразь свой у сьвет вялікі
Пакіраваў і, як арол,
Ляту, і мора б‘е наўкол,
І чаек ўсьлед чуцён крык дзікі.

Развага тут і асьцярожнасьць
Мне не патрэбны паміж хваль,
І хоць гатуе мелі даль,
Ляту я… покі можна!