Перайсці да зместу

На ростані (1924)/III/Л. С.

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каханьне Л. С.
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Зьмярканьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тваё пісьмо… Пасьля даўгіх гадоў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Л. С.

Твае пісьмо… Пасьля даўгіх гадоў
Расстаньня, сноў благіх, надзей абманных…
З трывогаю ў радкі ўглядаю слоў,
Рукою пісаных каханай.

Ўзбуджаюцца дзіўныя пачуцьці,
Ўзрушаная мысьль ўяўляе жвава,
І абразы, што зьніклі ў забыцьці,
Ўстаюць у памяці яскрава;

І твой аблік ласкавы, мілы,
Пастаць і пасмы сьветлыя валос,
І к перамогам з новай клічаш сілай
Мяне, зьнямогшага ад сьлёз;

І радасьць сьветлая з радкоў цячэ
І абнаўленьня чары ў сэрцы сее…
Нібы ня ўсё загублена яшчэ,
Нібы магчымы йшчэ надзеі…