Перайсці да зместу

На ростані (1924)/III/Каханьне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Твае блакітнасьці нязьменны Каханьне
Санэт
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Л. С.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каханьне (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАХАНЬНЕ.

Зьявілася; і чую сіл крыніцу,
І думы нязвычайныя мае —
То боль жыцьця, то лёгкасьць сьмерці сьніцца,
І сэрца незнаёмае пяе.

Яна-ж красой варожыць, чараўніца:
Як гады, віснуць косы з плеч яе,
А вочы з-пад павек — з-за хмар зарніца,
І тайнасьць складак вопраткі заве.

Атручан хмельным соладам каханьня
На кліч таёмны йду бяз дум, пытаньняў
Вітаці сьветлавокую Лауру.

І з вуснаў шчырых рвецца ўжо сонэт
Такі гучны, як віхар вольны ў буру,
І радасны, бы ўлюблены поэт!