Перайсці да зместу

На ростані (1924)/II/Чырванее заход ад марозу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень ⁂ Чырванее заход ад марозу
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Незразумелае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырванее заход ад марозу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Чырванее заход ад марозу,
Пад нагамі парыпвае сьнег;
Быццам чорная думка з пагрозай
Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх.
К ночы вецер падняўся у боры
І бушуе з канца ў канец,
А на вокнах зьявіліся ўзоры…
Гэй, пара запаліць каганец!
Доўгі вечар зімовы, бяз меры,
Песьням ветра ўважаць немага…
Сьлізкай га̀дзінай, вузкай і шэрай,
Аблягае ля сэрца туга…