Чырванее заход ад марозу…
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Чырванее заход ад марозу... Верш Аўтар: Уладзімір Жылка |
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/6582 |
* * *
Чырванее заход ад марозу,
Пад нагамі парыпвае сьнег;
Быццам чорная думка, з пагрозай
Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх.
К ночы вецер падняўся у боры
І бушуе з канца у канец,
А на вокнах з'явіліся ўзоры...
Гэй, пара запаліць каганец!
Доўгі вечар зімовы, без меры,
Песьням ветру ўважаць немага...
Сьлізкай гадзінай, вузкай і шэрай,
Аблягае ля сэрца туга...
(1922)