Перайсці да зместу

На ростані (1924)/II/Вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Замчышча Вецер
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Сёмуха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР.

Вецер урваўся праз весьніцы,
Пыл на двары крутануў,
„Вер, што жаданае здзейсьніцца!“ —
Ласьцячы вуха, шапнуў;

Шпаркі і сьмелы ў захопленьні
Лёгка праскочыў праз плот;
Штосьць зашумеў між каноплямі,
Борзда мінуў агарод;

Там-жа, дзе жыта з пшаніцаю
Сьпеляць свае каласы,
Блутаў, віхрыўся дурніцаю
І перабег на аўсы;

Лесу пабачыўшы цёмнага
Хмура-задумны аблік,
Быццам спужаўся таёмнага,
Сьцішыўся, зьменшыўся, зьнік…