Вецер (Жылка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вецер
Верш
Аўтар: Уладзімер Жылка
1922
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/6662

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вецер ўварваўся праз весьніцы,
Пыл на дварэ крутануў.
«Вер, што жаданае зьдзейсьніцца»
Ласьцячы вуха, шапнуў.

Шпаркі і сьмелы ў захопленьні,
Лёгка праскочыў праз плот,
Штось зашумеў між каноплямі,
Борзда мінуў агарод.

Там жа, дзе жыта з пшаніцаю
Сьпеляць свае каласы,
Блытаў, віхрыўся дурніцаю
І перабег на аўсы.

Лесу пабачыўшы цёмнага
Хмура-задумны аблік,
Быццам спужаўся таёмнага,
Сьцішыўся, зьменшыўся, зьнік…

(1922)