На Радуніцу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вясной На Радуніцу
верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 3
На каложы ў Горадні
З цыклю «Конадні»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА РАДУНІЦУ.



Над рэчкаю, паміж балот,
магільны груд зямлі;
валтоўкамі заве народ грудкі,
бо волатаў славуты род,
між бронзавых аздоб,
злажыў тут свой прысок.
Вясной,
спраўляючы дзядоў,
мы, жыхары дрыгвін,
сьпяшым яйко разьбітае ўкапаць
на прашчурных касьцях.
А робім то на знак,
што ў нас плыве іх кроў,
што мы,—
даўлетных волатаў,
ў ярме змалеўшыя,—нашчадкі…