Перайсці да зместу

Вясной (Ластоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вясной
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 2
На Радуніцу
З цыклю «Конадні»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З Цыклю „КОНАДНІ“

ВЯСНОИ.

О, ты!
зямля крыві
і волі маладой
задушанай ў калыбцы.
Дыміць вясной,
густою мглой,
тваіх магілаў-ніў
разор крывёю зьліты.
Дыміць, — ня мглой, — сьлязмі
і жокацьцю
запёкшайся крыві,
што ржавінай рудой
лягла паверх дрыгвы…
На крокацях тваіх вясна
ня ёсьць разросту шал:
сярод багна, сівых амшар, —
ад Радуніц да Гранае, —
марва
трызнуе тут.
У мглах тваіх не пьянь,
а горыч кадзіва чуваць
цемьяна-перных траў
трупехнучых ў альсе.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.