Перайсці да зместу

Наша Ніва (1906)/1908/21/Владыслаў Сырокомля

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Владыслаў Сырокомля
Публіцыстыка

1908 год
Крыніца: Наша Нива. — 9 (22) акцябра 1908. — №21. — С. 4-5
Іншыя публікацыі гэтага твора: Уладзіслаў Сыракомля (ананім).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





23 сенцябра ў Вильни ў касьцёле св. Яна паставили памятку «вёсковаму лирнику» зямли нашай — Людвику Кондратовичу, ци, як ён сам сябе называў, Владыславу Сырокомли.

Радзиўся Сырокомля ў 1823 гаду, памёр у 1862 и ўсё нядоўгае жыцьцё свае жыў и гараваў разам з нашым цёмным, зацисненым усими, народам, каторы ён пакахаў усею душой сваею. А давялося яму жыць у тым часи, кали скрось па краю панавала ешчэ, як цёмная хмара, паншчына. И вось, гледзячы на сьлёзы вёсковых людзей, складаў ён вельми харошые песьни, дзе аписваў долю-нядолю народу, выказваў нуду и жаль сэрца свайго, бо и сам шмат гора пазнаў.

У вершыку «Доля», каторы наш паэта Янук Купала с польскаго ператлумачыў на беларускую мову, Сырокомля гэтак жалицца:

Ные сэрцэ без патоли,
Нудна льюцца сьлёзы…
Пойду, кликаць лепшай доли
Ў даль, пад шум бярозаў.
Дзе ты, лепшая, дзе, доля?
Прыбудзь, — хай пазнаем!
Прымем хлебам, прымем солей,
Шчыра прывитаем.
Дарма плачу, прызываю
И ў жалю малю я:
Вецер словы адбивае, —
Доля не пачуе…
Ой, ты, песенька, маўчы ты!
Не нам вецер збици!
Хадзи з сэрцэйкам разбитым
Па шчасьцю тужыцца…

Хоць писаў Сырокомля па польску, але належаў ён да тых нямногих людзей, каторые, личачы сябе за грамадзян нашаго краю, шануюць народ тутэйшы, яго правы, мову. Дый нават, кали прышли да нас весьци, што ў Заходней Эўропе идзе змаганьне за асвабадзэньне вёсковаго люду, Сырокомля, шчыра витаючы их, у 1848 гаду писаў па беларуску:

«Заходзиць сонцэ пагодняго лета
И веець вецер з заходних нябёс.
Здароў будзь, вецер! З далёкаго сьвета
Добрые весьци да нас ты прынёс.
Здаровы-ж будзьце вы, добрые весьци:
Там на Заходзе праливаюць кроў,
Бьюцца для славы, свабоды и чэсьци
И робяць вольных людзей з мужыкоў!…»

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

У гэтым вершыку паэта жадае тае свабоды и для тутэйшых селян. И дачэкаўся яе песьняр вёсковы; тольки ня доўга цешыўся з яе: ў 1861 гаду прышла „воля“, а памёр Сырокомля ў 1862.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.