Перайсці да зместу

Народны падзел між беларусамі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Манэта тураўскага князя Сьвятаполка (X ст.) Народны падзел між беларусамі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 42-43
Аб хросным імяні Ягайлы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Народны падзел між беларусамі. Пры поўнай сьвядомасьці сваей адналітвасьці беларускі народ вельмі чутак да разных мейсцовых асобнасьцяў ў сваей мове; паводле гэтых асобнасьцяў мовы: істнуе падробны падзел, некаторые з гэтых „прозьвішч“ мне ўдалося сабраць між 1912—1914 годам, часьцю ад этнографаў (Сержпутоўскі, Романов, Ельскі, Сьвітка), часьцю ад самага народу.

Сякі. Сякамі называюць у сярэднім падзьвіньні (ніжэй Вітабска) жыхароў верхняга падзьвіньня, якія гавораць „сяк“ заместдармо, дарэмна. „Ці ты ў яго купіў гэту вяроўку?“—„Не, ён мне сік яе даў“.—„Сякава твая работа, хлопча, ўсё роўна вада зьнясе мост“.

Гэцікі, гегуны, гэтукі; так называюць беларусаў наўзьмежныя маскалі, якія замест беларускага гэты, гэна, гэткі, кажуць—етот, еты, еткі.

Какстамі. Называюць беларусаў усходных паветаў Смаленшчыны, якія замест „як“ кажуць—как. У сярэднай Беларусі „какстамі“ завуць сьвежа вярнуўшыхся з войска салдатаў, якія адвучыліся ад сваей мовы і, наагул, зрусуфікаваных.

Сакунамі. Называюць случчан, якія вымаўляюць: гаворытса, пішатса, кажатса і т. д.

Цакунамі завуць жыхароў Вяліжскага і суседніх паветаў, якія не вымаўляюць літары „ч“, а кажуць—цаго, цалавек, цотка, цакаць.

Лапацонамі называюць беларусаў Чарнігаўшчыны, асабліва украінцы, таму, што кажуць яны замест „лавіць“—лапаць.

Пынякамі слывуць Мсьціслаўцы, якія маюць, прыслоўе „пыні“, „Я, пыні, кажу табе! „Ты, пыні, слухай добрай рады“.

Кагакі гэтак. завуць барысаўцаў і акалічных, якія гавораць замест „каго”, „чаго“, „яго”—„кага“, „чага“ „яга“,

Дудукамі называюць Менчукоў, якія гавораць замест „гутарыць“,—дудукаць. „Сабраліся, падудукалі аб сім, аб тым“. „Старыя дудукаюць сабе на прызьбе седзючы“.

Ю. В.