Перайсці да зместу

Манэта тураўскага князя Сьвятаполка (X ст.)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Альгердаўскі паяс Манэта тураўскага князя Сьвятаполка (X ст.)
Артыкул

1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 42
Народны падзел між беларусамі
Артыкул у арыгінале не падпісаны, імаверна, аўтарства належыць Вацлаву Ластоўскаму.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Манэта тураўскага князя Сьвятаполка (X ст.) у нумізматычнай літэратуры вядома манэта тураўскага князя Сьвятаполка, які, пры жыцьці свайго бацькі Валадзімера, каб адсэпаравацца ад Кіева, хрысьціў тураўцаў паводле лацінскага абраду. Валадзімер, адказаў на гэта вайной, ў якой тураўцы былі разьбіты на галаву, так што сам Сьвятаполк і біскуп Рэйнбэрг былі ўзяты ў няволю і адвезены ў Кіеў. Атрымаўшы перамогу Валадзімер другі раз хрысьціў тураўцаў, цяпер ўжо па ўсходняму абраду. Манэта паходзіць відочна з часаў найбольшай сілы Сьвятаполка.

На аднэй старане манэты маецца чалавечая фігура сідзячая на пасадзе, з крыжам у руцэ, а кругом надпіс: „Сьвятополко на столе“, з другой—гэрб, левая палавіна якога выабражае крыло адкрытага складня, правая мае,—чатырохраменны крыж і надпіс наўкруг: 6се ёго сребро“.