Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/IV/Сонца сьвяціла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Месяц бледы Сонца сьвяціла
Абразок
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Чаму мне маркотна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОНЦА СЬВЯЦІЛА.

Сонца сьвяціла раскошна. Лес аддыхаў. Хмаркі тварылі дзівы. Людзі раўнялі збалелыя ад працы рукі. Возера ледзь стагнала ціхім уздыханьнем сваіх фаль, — малілася небу:

Божа мой! а я не магу заплакаць.


∗          ∗

Усплыў месяц поўны-чысты. Вокам мудрага агледае ён з‘явы зямелькі і ўсьмехаецца зважна. Неба анямела, ў ціхой контэмаляцыі. Лес заснуў ад задумы. Людцы сьнілі аб шчасьці:

Божа мой! а я не магу заплакаць.


∗          ∗

Закруціла віхрам-ветрам кругом. Завыла прырода ад болю. З неба ударылі пяруны. Лес загудзеў вялізарна. Скавытала зямелька. Людцы запалілі свечкі і пазавешывалі вокны. Усе казалі, што прышоў час божага з‘яўленьня:

Божа мой!
Залій мяне сьлязамі
Магутнай веры.