Мая ліра (1924)/IV/Месяц бледы
Выгляд
← Душа мая | Месяц бледы Абразок Аўтар: Казімір Сваяк 1924 год |
Сонца сьвяціла → |
МЕСЯЦ БЛЕДЫ.
Месяц беды азарыў божую зямельку. Ціш нямая залегла горы, лес і вёскі. Ціхі і сад мой.
Я выйду прыслухацца шопату тайніц. Прылажу вуха мае да грудзей яе раскошных. Я цалаваці буду яе горкія сьлёзы: сьлезы маей роднай зямелькі.
На небе сьвецяць зоры божыя. Белыя хмаркі ледзь плывуць па тоні бяздоннай кругасьвету. Ледзь шапочуць пад акном маім кволыя лісткі бярозы.
Адзену я чорную вопратку маю. Схаваюся ўглыб майго саду. Буду сачыць зорку долі маей: лічыць момэнт яе ўпаду з кругазору. Лавіць буду пошапты тайніц ночы.
Чакаці буду з‘явы, што аткрые злуду майго бытаваньня. Слухаць буду трывожнага біцьця свайго сэрца: — сэрца адзінокага чалавека.