Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/III/Песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня дзяўчаці Песьня
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Самсон і Даліля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Сваяк).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ.

Сьвеціць зорка ясна—цудна на сьвет божы ўвесь,
У пасьвеце тоне вёска, горы, сад і лес;
Жыва ночка агарнула сонны цэлы край,
Салавейка адазваўся, быў на сьвеце май.

На ваенцэ Янка біўся, лёс яго там гнаў,
Сьлёзы ліў па роднай вёсцы, аж ад кулі паў;
Дарма зорка асьветляе надмагільны крыж,
Янка сьпіць сном даўгавечным — така воля звыж.

Узышоў месяц ясны—поўны, дрэміць сонны сьвет,
Камуж гэта яснай ночай супакою нет?
Заламаўшы белы рукі мара йдзе праз гай,
Ціха шэпчуць вусны белы: «Янку мне аддай!»…