Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/II/Загляне сонца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Божа зжалься Загляне сонца
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Ой на Русь ды Белу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Загляне сонца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАГЛЯНЕ СОНЦА…

Загляне сонца ў наша ваконца,
Хатку асьвеціць праменьмі —
Да цёмнай ночы ажывіць вочы
Боскім да працы натхненьем.

Позна мы ўсталі, і шмат праспалі,
Гойдалі злыдні нам долю —
Пяялі песьні нам на прадвесьні,
Песьню патолі ў няволі,

Заход сьмяўся — каб ён даждаўся,
У лапцёх што с труду мы спалі —
Усход нас мучыў цяжка — балюча:
Хацеў, каб з душой мы прапалі.

Абы балота, будзе ліхота:
Дзёрлі нас нянькі начніцы —
Аж да жывога — мо’ з волі Бога —
Кроў аж зрасіла зямліцу.

Аж застагнала зямля у падвалах,
Неба пакрыў блыск агняны
З болю зямліцы, с крыві крыніцы,
Брат наш збудзіўся русьняны.

Асьвеціць сонца яго ваконца,
Злуду мар сонных разьвее —
І выйдзе с плугам ён саматугам,
Родненьку ніву засее.

Груган з Усходу, а крук з Заходу
Дарма там жыру шукае —
Бо зерне спорна, у волю прасторна
Хутка пад неба ўзрастае.