Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/Роднаму краю/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
11. Песьня-звон 12. ⁂ Усе з аднэй мы выйшлі нівы
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
13. Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усе з аднэй мы выйшлі нівы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




12.


∗     ∗

Усе з адней мы выйшлі нівы,
І сейбіт нас адзін кідаў,
І кожан з нас той дзень шчасьлівы
Ў сваёй душы благаслаўляў.

А вецер быў. І хто цяжэйшы,
Астаўся там, куды упаў,
А хто, як я, хто быў лягчэйшы,
Ў далёкі сьвет памандраваў.

Бо сейбіт ёсьць другі на небе,
Што судзіць нам гады і дні, —
І ты узрос на роднай глебе,
Пусьціў глыбока карані.

Здалеў, браток, на сьвет прабіцца
Спраміж сьвірэпкі і асок!
І можам мы табой гардзіцца,
Прыгожы, слаўны Каласок.

Цьвіці-ж, расьці, буйней на дзіва
Ў сям‘і прыгожых васількоў, —
З тваіх зярнят хачу, праўдзіва,
Убачыць поле каласкоў.

Увагі

[правіць]

12. Усе з аднэй мы выйшлі нівы

8 р. …„памандраваў“ ужыта поэтам зам. больш пашыранага „павандраваў“.