Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/Праявы роднага/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
62. Казка 63. Хатка
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
64. Габруська
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хатка (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




63.

ХАТКА.

Там, дзе сумна з краю бора
Ў тры ваконцы сьвеціць хатка,
І з лясной травой гавора
Буракоў і бульбы градка;

Дзе жаўцеюць тры загоны,
А на кожным па дубочку,
Ціха шэпча бор зялёны
І глядзіцца ў ручаёчку;

Дзе чутно, як сонца грае
На праменьнях сьвету горда,
І ніколі ня зьмірае
Зык шчасьлівага акорда, —

У тэй хатцы, пры тым боры
Асялілісь аж тры горы:

Сын даўно пайшоў ў жаўнерку,
Хоць, здаецца, меў ён льготы…
Ах, згубілі Казімерку
У жаўнерцы тэй сухоты!

Доню мелі… Божжа воля!
Вышла замуж, ён п‘яніца…
Што падзееш, мусіць доля!..
І памерла белаліца.

Мелі месца. Хлеб трымаўся,
Быў рызман, хаця і зрэбны…
Пан лясьнічы штосьць ўзлаваўся:
„Вы мне, кажа, непатрэбны“…

Аж тры жалі, аж тры горы,
Там у хатцы, там пры боры!