Матчын дар (1929)/На чужыне/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
34. Навука 35. Адбітак
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
36. ⁂ Як ліст вярбінкі маладой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адбітак (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




35.

АДБІТАК.

Дзіўлюся я на зьяньне ясных зораў, —
І сумна-сумна так, што я ня разам з імі,
Што жыць ня лёс мне ў вышыне нагорнай
І сьцежкамі хадзіць па небе залатымі.

Сярод нязнаных мне, нябачаных прастораў,
Раўнінай той, што зьвецца Бесканечнасьць,
Я лётаў думкаю-б і воляй непакорнай
І можа-б там пазнаў цябе, Адвечнасьць.

Дзіўлюся я на зораў ясных зьяньне,
На сьцежкі іх, усё тыя-ж, як прад векам,
І сумна гэтак мне, і родзіць сум пытаньне:
На што пачаўся я ад бога — чалавекам?