Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Вясна/I

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Муляру Вясна
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
II
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Дзе дадуць — зраблю пазыку…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вясна.


I.

Дзе дадуць — зраблю пазыку
І найму сабе музыку, —
Дудара з яго дудою,
Каб іграу ен моцна ею.
«Грайка, грай! я засьпеваю,
Што цяпер на сэрцы маю»…
І дудар ужо іграе,
Мае сэрцо так сыпевае:
… «Прападзі мая жуда,
Усе, што церпіць нібарак,
Усе ністаткі ды беда, —
Я шчарнеу глядзі і так,
Толькі вус адзін белявы…
Годзі мучыць! Я хачу
Сілы, працы і забавы,
І вяселля у ваччу»…
А с чаго-ж я узбуяуся?
— Бо вясна ідзець да нас:
Як убачыу, — засьмеяуся
І вяселы стау на час….
Грайка, грай! бо сэрцо скачэ.
Яму трэба моцна граць;
А жуда ніхай паплачэ —
Час яе і забываць…