Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Вясна/II

З пляцоўкі Вікікрыніцы
I Вясна
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Вецяр
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Дзе дадуць — зраблю пазыку…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II.

… Вясна прыйшла!
Што чакалі, выглядалі,
Да сябе дауно гукалі, —
У бляску сонца, у зеляніне
У прыгожасьці, у ярыне,
Сама — пекнасьць. сама — сьвято
І прыгожа і багата.
Да нас прыйшла!
Я вітаю
Яе у сонцы, у зеляніне,
Што на роднай на краіне
Гоніць бляскам сваім ноч,
Гоніць сьнег і хмары проч;
Яна радасьць мне і сьвято,
Ей я дзякую багата
І вітаю!