Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/На чужыне/Ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Скажы, братухна… Ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
⁂ З. Б-ку
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ноч.


У гэту ноч мне ні у моч —
Німа сілы чакаць і маліцца…
Каб я умеу, каб я сьмеу
Узляцець паляцець, ці разбіцца!
Як сакол, як арол,
Я падняуся б высока страшэнне,
Я-б узяу, я-б украу
І сабе і усім адпушчэнне.
Калі ж не, калі-б мне
Адпушчэння на небі ні далі,
Я-б маліу, я-б прасіу,
Каб і крылля мае паламалі.
І тады, наусягды
Папрашчаушыся-б з небам, з зямлею,
З гарыні, з вышыні
Паляцеу бы за сьмерццю сваею.
Але-ж не, то ні мне
От такая вялікая доля:
Узляцець—паляцець,
Ці упасьці разбітым на поле.
Ні пры нас сьвяты час
Вызвалення людзкога настане.
Мо‘ праз век чалавек
Да вялікаго жыцця устане.
Без бяды, без жуды
Будзе жыць-панаваць, весяліцца;
А для нас — цяжкі час —
І чакаць, і цярпець, і маліцца…