Перайсці да зместу

Лучынка (часопіс)/4/З вясной

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб душы маладзёжы З вясной
Верш
Аўтар: Янка Купала
1914 год
Варона
Іншыя публікацыі гэтага твора: З вясной.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З вясной.

Як зышла сьвятая
Веселасьць вясны, —
Цэлы сьвет скідае
Зімавые сны.

Сэрца шчасьцем бьецца,
Кроў кіпіць агнём,
Песьня раздаецца:
Болей не засьнём!

Песьня ў высь імчыцца,
Як званоў біцьцё;
Кожны весяліцца,
Блаславіць жыцьцё.

Гаманяць народы,
Як тэй пушчы шум;
Колькі тэй свабоды!
Колькі сьветлых дум!

Згінуў сон нягодны,
Дзе не палядзіш…
Чаму ж ты, край родны,
Як забіты сьпіш?!…

Акопы 21 VI—13 г.

Янка Купала.